Перайсьці да зьместу

Куляны

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Куляны, трансьліт. Kuliany
Населены пункт
Краіна Беларусь
Вобласьць Берасьцейская
Раён Пружанскі
Сельсавет Ружанскі
Геаграфія
Вышыня НУМ 169[1] м
Часавы пас
Каардынаты 52°56′02″ пн. ш. 24°49′15″ у. д.HGЯO
Насельніцтва
Колькасьць 75 чал. (2010)
Лічбавыя ідэнтыфікатары
Тэлефонны код +375 1632
Паштовы індэкс 225155[2]
СААТА 1256856025
Нумарны знак 1
Куляны на мапе Беларусі ±
Куляны
Куляны
Куляны
Куляны
Куляны
Куляны

Куля́ны[3]вёска ў Пружанскім раёне Берасьцейскай вобласьці. Уваходзіць у склад Ружанскага сельсавету. Знаходзіцца за 45 км на паўночны ўсход ад Пружанаў, 35 км ад чыгуначнай станцыі Івацэвічы на лініі БаранавічыБерасьце.

За расейскім часам — у Ружанскай воласьці Слонімскага павету Гарадзенскай губэрні[4]. У пачатку XX стагодзьдзя ў вёсцы 316 жыхароў.

За міжваеннай Польшчай — у гміне Ружана Косаўскага павету Палескага ваяводзтва[5].

Зь верасьня 1939 року ў складзе БССР, з 15 студзеня 1940 — у Ружанскім, з 25 сьнежня 1962 — у Пружанскім раёнах Берасьцейскай вобласьці (з 8 студзеня да 19 чэрвеня 1954 — Гарадзенскай вобласьці).

23 чэрвеня 1941 акупаваныя нямецкімі войскамі. Жыхары былі пераселеныя, вёска спаленая. Са 140 хатаў засталіся толькі дзьве, што знаходзіліся на ўскраіне вёскі[6]. У чэрвені 1944 нацысты расстралялі 14 жыхароў Кулянаў пасьля таго, як у суседнім лесе партызаны забілі нямецкіх жаўнераў[7].

У 1954—1963 роках цэнтар сельсавету. 1 сьнежня 2009 году перададзеная зь ліквідаванага Ружанскага сельсавету ў склад Ружанскага пасялковага савету[8], які 29 траўня 2015 году быў ператвораны ў сельсавет[9].

  • XX стагодзьдзе: 1970 год — 452 жыхары (перапіс); 1999 год — 140 жыхароў
  • XXI стагодзьдзе: 2003 год — 139 жыхароў, 79 двароў; 2005 год — 130 жыхароў, 75 двароў[10]; 2010 год — 75 жыхароў

Інфраструктура

[рэдагаваць | рэдагаваць код]

Аўталаўка.

Аўтамабільная дарога Р50 МастыЗэльваРужаны[11].

Турыстычная інфармацыя

[рэдагаваць | рэдагаваць код]
  • Братэрская магіла (1941—1944) 744 савецкіх жаўнераў і 1 партызана
  • Магіла ахвяраў фашызму (1944) на могілках
  1. Куляны Фота Планета Праверана 19 траўня 2012 г.
  2. Алфавитный список улиц по Куляны (рас.) Пружанский район. Белпошта. Праверана 19 траўня 2012 г.
  3. Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Брэсцкая вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Менск: Тэхналогія, 2010. — 319 с. ISBN 978-985-458-198-9. (pdf, djvu, online) С. 252
  4. Kulany // Słownik geograficzny Królestwa Polskiego i innych krajów słowiańskich. Tom XV, cz. 2: Januszpol — Wola Justowska. — Warszawa, 1902. S. 191
  5. Kulany, вёска. Radzima.net. Праверана 19 траўня 2012 г.
  6. №207 Из протокола допроса свидетеля И.А. Рыба о сожжении немецкими войсками д. Куляны Ружанского района и расстреле ее жителей (рас.) Сожженные деревни >> Трагедия белорусских деревень. Молодая гвардия. Праверана 19 траўня 2012 г.
  7. Марына Вакульская. Гэта трэба жывым… // Раённыя будні. — 16 траўня 2012. — № 37 (9483). — С. 3.
  8. «Об изменениях в административно-территориальном устройстве Пружанского района». Решение Брестского областного Совета депутатов от 1 декабря 2009 г. № 242(недаступная спасылка) (рас.)
  9. «Об изменениях в административно-территориальном устройстве Пружанского района Брестской области». Решение Брестского областного Совета депутатов от 29 мая 2015 г. № 94(недаступная спасылка) (рас.)
  10. Куляны // Гарады і вёскі Беларусі. Энцыкл. Т. 4. Кн. 2. — Менск, 2007. — С. 514
  11. Решение Брестского областного исполнительного комитета от 22 декабря 2007 г. №1094 «Об утверждении перечня местных автомобильных дорог Брестской области» (рас.) Спэцпраект «Зона». Валер Леванеўскі. Праверана 19 траўня 2012 г.
  12. Ніна Шабуня. (1 чэрвеня 2008) Свет пабачыла кніга Алеся Горбача пра Міхала Забейду-Суміцкага. Пружанскі палацык. Праверана 12 студзеня 2014 г.

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць код]