Бярэзьніца (Берасьцейская вобласьць)
| Бярэзьніца, трансьліт. Biareźnica | |
| Населены пункт | |
| Краіна | Беларусь |
|---|---|
| Вобласьць | Берасьцейская |
| Раён | Пружанскі |
| Сельсавет | Ружанскі |
| Геаграфія | |
| Вышыня НУМ | 173 м |
| Часавы пас | |
| Каардынаты | 52°49′42″ пн. ш. 24°54′36″ у. д.HGЯO |
| Насельніцтва | |
| Колькасьць | 86 чал. (2010) |
| Лічбавыя ідэнтыфікатары | |
| Тэлефонны код | +375 1632 |
| Паштовы індэкс | 225159[1] |
| СААТА | 1256755006 |
| Нумарны знак | 1 |
| Бярэзьніца на мапе Беларусі ± Бярэзьніца | |
Бярэ́зьніца[2] — вёска ў Пружанскім раёне Берасьцейскай вобласьці. Уваходзіць у склад Ружанскага сельсавету. Знаходзіцца за 45 км на паўночны ўсход ад Пружанаў, 39 км ад чыгуначнай станцыі Івацэвічы на лініі Баранавічы — Берасьце.
Мінуўшчына
[рэдагаваць | рэдагаваць код]
За расейскім часам — у Ружанскай воласьці Слонімскага павету Гарадзенскай губэрні, 783 дзесяціны[3]. У 1886 року 402 жыхары, 33 двары, праваслаўная царква, піцейны дом. На пачатку XX стагодзьдзя 727 жыхароў.
За польскім часам — у гміне Ружана Косаўскага павету Палескага ваяводзтва[4].
Зь верасьня 1939 року ў складзе БССР, з 15 студзеня 1940 у Ружанскім, з 25 сьнежня 1962 у Пружанскім раёнах Берасьцейскай вобласьці (з 8 студзеня да 19 чэрвеня 1954 — Гарадзенскай вобласьці). У 1940—1954 цэнтар сельсавету. 29 траўня 2015 году Ружанскі пасялковы савет, у склад якога ўваходзіла вёска, быў ператвораны ў сельсавет[5].
Насельніцтва
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- XX стагодзьдзе: 1999 год — 163 жыхары
- XXI стагодзьдзе: 2003 год — 142 жыхары, 89 гаспадарак; 2005 год — 121 жыхар, 78 двароў[6]; 2010 год — 86 жыхароў
Транспарт
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Аўтамабільныя дарогі Н533 Ружаны — Варанілавічы — Астравок і Н550 Бярэзьніца — Далкі — Калазубы[7].
Турыстычная інфармацыя
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- Курганны могільнік дрыгавічоў XI—XIII стагодзьдзяў ва ўрочышчы Пель
Асобы
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- Мікалай Карполь, савецкі і расейскі валейбольны трэнэр
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- ↑ Алфавитный список улиц по Березница (рас.) Пружанский район. Белпошта. Праверана 21 жніўня 2012 г.
- ↑ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Брэсцкая вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Менск: Тэхналогія, 2010. — 319 с. ISBN 978-985-458-198-9. (pdf, djvu, online) С. 243
- ↑ Bereźnica (1) // Słownik geograficzny Królestwa Polskiego i innych krajów słowiańskich. Tom XV, cz. 1: Abablewo — Januszowo. — Warszawa, 1900. — S. 108
- ↑ Bereźnica, вёска. Radzima.net. Праверана 21 жніўня 2012 г.
- ↑ «Об изменениях в административно-территориальном устройстве Пружанского района Брестской области». Решение Брестского областного Совета депутатов от 29 мая 2015 г. № 94(недаступная спасылка) (рас.)
- ↑ Бярэзніца // Гарады і вёскі Беларусі. Энцыкл. Т. 4. Кн. 2. — Менск, 2007. — С. 496
- ↑ Решение Брестского областного исполнительного комитета от 22 декабря 2007 г. №1094 «Об утверждении перечня местных автомобильных дорог Брестской области» (рас.) Спэцпраект «Зона». Валер Леванеўскі. Праверана 21 жніўня 2012 г.
Літаратура
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- Гарады і вёскі Беларусі: Энцыклапедыя. Т. 4, кн. 2. Брэсцкая вобласць / рэдкал.: Г.П. Пашкоў (дырэктар) [і інш.]. — Менск: БелЭн, 2007. — 608 с.: іл. ISBN 978-985-11-0388-7.