Кавалі (Пружанскі раён)
| Кавалі | |
| трансьліт. Kavali | |
| Краіна: | Беларусь |
| Вобласьць: | Берасьцейская |
| Раён: | Пружанскі |
| Сельсавет: | Ружанскі |
| Вышыня: | 172 м н. у. м. |
| Насельніцтва: | 126 чал. (2010) |
| Часавы пас: | UTC+3 |
| Тэлефонны код: | +375 1632 |
| Паштовы індэкс: | 225151[1] |
| СААТА: | 1256808033 |
| Нумарны знак: | 1 |
| Геаграфічныя каардынаты: | 52°52′45″ пн. ш. 25°1′30″ у. д. / 52.87917° пн. ш. 25.025° у. д.Каардынаты: 52°52′45″ пн. ш. 25°1′30″ у. д. / 52.87917° пн. ш. 25.025° у. д. |
Кавалі на мапе Беларусі ± Кавалі | |
Кавалі́[2] — вёска ў Пружанскім раёне Берасьцейскай вобласьці. Уваходзіць у склад Ружанскага сельсавету. Знаходзіцца за 50 км на паўночны ўсход ад Пружанаў, 40 км ад чыгуначнай станцыі Івацэвічы на лініі Баранавічы — Берасьце.
Мінуўшчына
[рэдагаваць | рэдагаваць]За расейскім часам — у Ружанскай воласьці Слонімскага павету Гарадзенскай губэрні, 625 дзесяцін[3]. На пачатку XX стагодзьдзя 622 жыхары.
За польскім часам — у гміне Ружана Косаўскага павету Палескага ваяводзтва[4].
Зь верасьня 1939 року ў складзе БССР, з 15 студзеня 1940 у Ружанскім, з 25 сьнежня 1962 у Пружанскім раёнах Берасьцейскай вобласьці (з 8 студзеня да 19 чэрвеня 1954 — Гарадзенскай вобласьці). 1 сьнежня 2009 году перададзеная зь ліквідаванага Ружанскага сельсавету ў склад Ружанскага пасялковага савету[5], які 29 траўня 2015 году быў ператвораны ў сельсавет[6].
Насельніцтва
[рэдагаваць | рэдагаваць]- XX стагодзьдзе: 1959 год — 409 жыхароў (перапіс); 1999 год — 194 жыхары
- XXI стагодзьдзе: 2003 год — 168 жыхароў, 96 гаспадарак; 2005 год — 164 жыхары, 81 двор[7]; 2010 год — 126 жыхароў
Інфраструктура
[рэдагаваць | рэдагаваць]Клюб, аддзяленьне сувязі, крама, базавая школа-сад.
Рамонтна-мэханічныя майстэрні, вэтпункт.
Турыстычная інфармацыя
[рэдагаваць | рэдагаваць]- Братэрская магіла савецкіх воінаў (1944), абэліск (1967)
Асобы
[рэдагаваць | рэдагаваць]- Дзьмітры Якуцэня — беларускі і расейскі мастак
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць]- ^ Алфавитный список улиц по Ковали (рас.) Пружанский район. Белпошта. Праверана 25 жніўня 2012 г.
- ^ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Брэсцкая вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Менск: Тэхналогія, 2010. — 319 с. ISBN 978-985-458-198-9. (pdf, djvu, online) С. 251
- ^ Kowale (8) // Słownik geograficzny Królestwa Polskiego i innych krajów słowiańskich. Tom XV, cz. 2: Januszpol — Wola Justowska. — Warszawa, 1902. — S. 142
- ^ Kowale, вёска. Radzima.net. Праверана 25 жніўня 2012 г.
- ^ «Об изменениях в административно-территориальном устройстве Пружанского района». Решение Брестского областного Совета депутатов от 1 декабря 2009 г. № 242(недаступная спасылка) (рас.)
- ^ «Об изменениях в административно-территориальном устройстве Пружанского района Брестской области». Решение Брестского областного Совета депутатов от 29 мая 2015 г. № 94(недаступная спасылка) (рас.)
- ^ Кавалі // Гарады і вёскі Беларусі. Энцыкл. Т. 4. Кн. 2. — Менск, 2007. — С. 508
Літаратура
[рэдагаваць | рэдагаваць]- Гарады і вёскі Беларусі: Энцыклапедыя. Т. 4, кн. 2. Брэсцкая вобласць / рэдкал.: Г.П. Пашкоў (дырэктар) [і інш.]. — Менск: БелЭн, 2007. — 608 с.: іл. ISBN 978-985-11-0388-7.