Буцькі

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да навігацыі Перайсьці да пошуку
Буцькі
трансьліт. Bućki
Буцькоўскі ідал
Буцькоўскі ідал
Краіна: Беларусь
Вобласьць: Берасьцейская
Раён: Пружанскі
Сельсавет: Ружанскі
Насельніцтва: 15 чал. (2010)
Часавы пас: UTC+3
Тэлефонны код: +375 1632
Паштовы індэкс: 225152[1]
СААТА: 1256813006
Нумарны знак: 1
Геаграфічныя каардынаты: 52°48′40″ пн. ш. 24°59′46″ у. д. / 52.81111° пн. ш. 24.99611° у. д. / 52.81111; 24.99611Каардынаты: 52°48′40″ пн. ш. 24°59′46″ у. д. / 52.81111° пн. ш. 24.99611° у. д. / 52.81111; 24.99611
Буцькі на мапе Беларусі ±
Буцькі
Буцькі
Буцькі
Буцькі
Буцькі
Буцькі

Буцькі́[2]вёска ў Пружанскім раёне Берасьцейскай вобласьці. Уваходзіць у склад Ружанскага сельсавету.

Мінуўшчына[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

1 сьнежня 2009 году перададзеная зь ліквідаванага Варанілавіцкага сельсавету ў склад Ружанскага пасялковага савету[3], які 29 траўня 2015 году быў ператвораны ў сельсавет[4].

Назва[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Дасьледніца культуры і гісторыі Беларусі Галіна Арцёменка[5] лічыць, што назва вёскі зьвязаная з плямёнамі бутаўскае культуры(ru), як і шэраг іншых населеных пунктаў на тэрыторыі Беларусі[6].

Насельніцтва[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • 2010 год — 15 чалавек
  • 1999 год — 31 чалавек

Турыстычная інфармацыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

За 600 мэтраў на паўднёвы захад ад вёскі знаходзіцца пахавальны помнік дрыгавічоўкурганны могільнік, датаваны XI стагодзьдзем. Гэта 4 насыпы паўсфэрычнай формы дыямэтрам 5,6—8,5 м і вышынёй 0,5—0,8 м, вядомыя пад назвай «Францускія магілы». Выяўленыя таксама 4 больш раньнія пахаваньні ў ямах (адносяцца да грунтавога могільніку).

Падчас раскопак аднаго з курганоў у 1986 годзе быў знойдзены дахрысьціянскі ідалкаменная баба. У 2000 року ідал перавезены ў Пружаны і ўсталяваны ля музэю «Пружанскі палацык».

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ Алфавитный список улиц по Бутьки(рас.) Пружанский район. БелпоштаПраверана 11 лістапада 2011 г.
  2. ^ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Брэсцкая вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2010. — 318 с. ISBN 978-985-458-198-9. (pdf) С. 244
  3. ^ «Об изменениях в административно-территориальном устройстве Пружанского района». Решение Брестского областного Совета депутатов от 1 декабря 2009 г. № 242(рас.)
  4. ^ «Об изменениях в административно-территориальном устройстве Пружанского района Брестской области». Решение Брестского областного Совета депутатов от 29 мая 2015 г. № 94(рас.)
  5. ^ Складальнікі народнага каляндара: Арцёменка Галіна Іванаўна, Яўген Мурашка.. Культурна-асьветніцкі клюб «Спадчына» (28 лістапада 2009). Праверана 12 лістапада 2011 г.
  6. ^ Галіна Арцёменка. Бутаўцы. Культурна-асьветніцкі клюб «Спадчына». Праверана 12 лістапада 2011 г.

Літаратура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • Зямля нашых продкаў // Памяць: Гіст.-дакум. хроніка Пружанскага р-на / Беларус. Энцыкл.; Рэдкал. І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш.; Маст. А. М. Хількевіч. — Менск: БелЭн, 1992. ISBN 5-85700-094-7. — С. 22, 444.

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]