Паўлава (Пружанскі раён)
| Паўлава | |
| Населены пункт | |
| Краіна | Беларусь |
|---|---|
| Вобласьць | Берасьцейская |
| Раён | Пружанскі |
| Сельсавет | Ружанскі |
| Часавы пас | |
| Каардынаты | 52°50′46″ пн. ш. 24°54′59″ у. д.HGЯO |
| Насельніцтва | |
| Колькасьць | 262 чал. (2010) |
| Лічбавыя ідэнтыфікатары | |
| Тэлефонны код | +375 1632 |
| Паштовы індэкс | 225159[1] |
| СААТА | 1256755026 |
| Нумарны знак | 1 |
| Паўлава на мапе Беларусі ± Паўлава | |
Па́ўлава[2] — вёска ў Пружанскім раёне Берасьцейскай вобласьці. Уваходзіць у склад Ружанскага сельсавету. Знаходзіцца за 45 км на паўночны ўсход ад Пружанаў, 38 км ад чыгуначнай станцыі Івацэвічы на лініі Баранавічы — Берасьце.
Мінуўшчына
[рэдагаваць | рэдагаваць код]За расейскім часам — сяло і жыдоўская калёнія ў Ружанскай воласьці Слонімскага павету Гарадзенскай губэрні[3]. Жыды ўпершыню зьявіліся тут у 1850 року. Гэта былі перасяленцы зь Ясянёўкі, Пяскоў, Лыскава і Ваўкавыску, якія займаліся земляробствам[4].
У 1886 у Паўлаве 373 жыхары, 25 двароў, малітоўны дом, школу, піцейны дом; на пачатку XX стагодзьдзя 390 жыхароў. Жыдоўскае насельніцтва ў 1887 року складала 249 чалавек у 25 сем’ях. Сярод іх меліся прадстаўнікі наступных прафэсіяў: 9 будаўнікоў, 7 фабрычных працаўнікоў, 3 краўцы, 4 сапожнікі, 3 цесьляры, 1 ганчар, 1 стальмах, 2 кавалі і 3 мясьнікі[4].
За польскім часам — калёнія[5] і фальварак[6] у гміне Ружаны Косаўскага павету Палескага ваяводзтва[7].
Зь верасьня 1939 року ў складзе БССР, з 15 студзеня 1940 у Ружанскім, а з 25 сьнежня 1962 у Пружанскім раёнах Берасьцейскай вобласьці (8 студзеня — 19 чэрвеня 1954 — Гарадзенскай вобласьці). З 1954 — вёска, цэнтар сельсавету. 29 траўня 2015 году Ружанскі пасялковы савет, у склад якога ўваходзіла вёска, быў ператвораны ў сельсавет[8].
Насельніцтва
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- XX стагодзьдзе: 1999 год — 236 жыхароў
- XXI стагодзьдзе: 2003 год — 230 жыхароў, 105 двароў; 2005 год — 244 жыхары, 108 двароў[9]; 2010 год — 262 жыхары
Інфраструктура
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Аддзяленьне сувязі, крама, клюб, бібліятэка, фэльчарска-акушэрскі пункт, сярэдняя школа.
Транспарт
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Вёска ляжыць на аўтамабільнай дарозе Р44 Ружаны — Івацэвічы.
Турыстычная інфармацыя
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- Братэрская магіла савецкіх воінаў і партызанаў (1941—1944)
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- ↑ Алфавитный список улиц по Павлово (рас.) Пружанский район. Белпошта. Праверана 22 ліпеня 2012 г.
- ↑ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Брэсцкая вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Менск: Тэхналогія, 2010. — 319 с. ISBN 978-985-458-198-9. (pdf, djvu, online) С. 243
- ↑ Pawłowo (4) // Słownik geograficzny Królestwa Polskiego i innych krajów słowiańskich. Tom XV, cz. 2: Januszpol — Wola Justowska. — Warszawa, 1902. — S. 436
- 1 2 The Founding of Pavlova and Konstantinova // Rozana: a Memorial Book to the Jewish Community = Rozhinoy; sefer zikaron le-kehilat Rozhinoy ve-ha-seviva / Edited by: M. Sokolowsky. — Tel Aviv: 1957. — С. 51.
- ↑ Pawłowo, калонія. Radzima.net. Праверана 22 ліпеня 2012 г.
- ↑ Pawłowo l, фальварак. Radzima.net. Праверана 22 ліпеня 2012 г.
- ↑ Pawłowo Il, фальварак. Radzima.net. Праверана 22 ліпеня 2012 г.
- ↑ «Об изменениях в административно-территориальном устройстве Пружанского района Брестской области». Решение Брестского областного Совета депутатов от 29 мая 2015 г. № 94(недаступная спасылка) (рас.)
- ↑ Паўлава // Гарады і вёскі Беларусі. Энцыкл. Т. 4. Кн. 2. — Менск, 2007. — С. 526
Літаратура
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- Гарады і вёскі Беларусі: Энцыклапедыя. Т. 4, кн. 2. Брэсцкая вобласць / рэдкал.: Г.П. Пашкоў (дырэктар) [і інш.]. — Менск: БелЭн, 2007. — 608 с.: іл. ISBN 978-985-11-0388-7.
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць код]
Паўлава (Пружанскі раён) — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў