210-ы авіяцыйны палігон
210-ы авіяцы́йны паліго́н, Ружа́нскі паліго́н — палігон ВПС і войскаў СПА ў Ружанскай пушчы. Займае плошчу болей за 7,5 тысячаў га на тэрыторыі Пружанскага, Івацэвіцкага і Бярозаўскага раёнаў Берасьцейскай вобласьці. На поўначы абмежаваны вёскамі Ласасін і Шчытна Пружанскага, на поўдні — Міхалінам Бярозаўскага раёнаў.
Мінуўшчына
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Палігон створаны 1 студзеня 1946 року як 40-ы акруговы авіяцыйны палігон першай катэгорыі. 30 сьнежня 1956 перайменаваны ў 75-ы акруговы авіяцыйны палігон другой катэгорыі. 13 лютага 1974 расфармаваны, асабовы склад і матэрыяльная частка выкарыстаныя для фармаваньня 536-га навучальнага авіяцыйнага цэнтру ў складзе 26-й паветранай арміі Беларускай ваеннай акругі. У 1989 цэнтар перафармаваны ў 210-ы авіяцыйны палігон першай катэгорыі, у лістападзе таго ж року ўзнагароджаны Ганаровай граматай галоўнакамандуючага ВПС СССР і занесены ў Кнігу пашаны ВПС.
Здарэньні
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]1 верасьня 1981 року пры падрыхтоўцы да вучэньняў «Захад-81» загінуў капітан Уладзімер Карамзін, камандзір зьвяна.
11 красавіка 1991 року, знаходзячыся на вучэньнях, у Ружанскай пушчы загінуў падпалкоўнік Мікалай Казакоў, камандзір 1-й эскадрыльлі 206-га асобнага штурмавога авіяпалку 26-й паветранай арміі БВА.
Сучаснасьць
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Прызначаны для баявога прымяненьня авіяцыйных сродкаў паражэньня, тактычнай вывучкі падразьдзяленьняў войскаў супрацьпаветранай абароны[1]. Прымае армейскія вучэньні, у тым ліку з удзелам расейскіх войскаў[2].
Пры палігоне створаны вайсковы гарадок.
Крыніцы і заўвагі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ Марына Ахрамовіч (19 лютага 2010) Тут служаць сапраўдныя мужчыны Актуальна. «Раённыя будні». Праверана 30 красавіка 2012 г.
- ^ Расейская ваеншчына прыходзіць у Беларусь па просьбе Лукашэнкі Палітыка. Хартыя-97 (7 верасьня 2009). Праверана 30 красавіка 2012 г.