Перайсьці да зьместу

Кузьма Чурыла

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Кузьма Чурыла

лац. Kuźma Čuryła
Дата нараджэньня 29 лістапада 1908(1908-11-29)
Месца нараджэньня
Дата сьмерці 15 студзеня 1951(1951-01-15) (42 гады)
Месца сьмерці
Адукацыя Віленскі ўнівэрсытэт імя Сьцяпана Батуры, факультэт выяўленчага мастацтва
Месца вучобы
  • Унівэрсытэт Стэфана Баторыя[d]
Занятак Алейны жывапіс: партрэты, пэйзажы
Графіка: аквафортэ, аквацінта, мяккі лак, сухая ігла.
Месца працы
Сябра ў Віленскае таварыства мастакоў[d]
Жанры партрэт і пэйзаж
Плынь нэаклясыцызм

Кузьма Чурыла (па-польску: Koźma Czuryło, па-летувіску: Kuzma Čurila; 29 лістапада 1908, вёска Круты Бераг у Нясьвіскім раёне Менскай вобласьці — 15 студзеня 1951Гданьск, Польшча) — мастак, гравёр, майстар станкавага жывапісу і графікі.

Пасьля школы, скончыўшы Нясьвіскую гімназію, марыў далей разьвіваць свае мастацкія здольнасьці, але мусіў адвучыцца ў Ровенскай польскай гімназіі, якую скончыў у 1929 г. Пасьля паступіў на факультэт выяўленчага мастацтва ў Віленскі ўнівэрсытэт імя Сьцяпана Батуры, дзе навучаўся пяць гадоў. Адначасова там навучаліся ягоныя сябры-беларусы: Леў Добжынскі (па-польску: Lew Dobrzyński) (1907, Санкт-Пецярбург — 1937, Лоша), Міхась Сяўрук (па-польску: Michał Siewruk) (27 лютага 1905, Варшава — 14 сакавіка 1979, Нясьвіж)[1].

На факультэце выяўленчага мастацтва навучалі прафэсары: Ежы Гопэн (па-польску: Jerzy Hoppen) (*23.3. 1891 Коўна — 4.10.1969 Торунь) — графіка; Фэрдынанд Рушчыц (па-польску: Ferdynand Ruszczyc), Людамір Сьляндзінскі (па-польску: Ludomir Sleńdziński) (*29.10.1889 Вільня — 26.11.1980 Кракаў) і Аляксандар Штурман (па-польску: Aleksander Szturman) (*18.4.1869 Санкт-Пецярбург — 12.2.1944 Вільня) — жывапіс, малюнак; Бэнэдыкт Кубіцкі (па-польску: Benedykt Kubicki) (*21.3.1874 Сьвяньцяны — 18.2.1951 Лодзь) — партрэтны жывапіс; Балеслаў Балзукевіч (па-польску: Bolesław Bałzukiewicz) (*12.2.1879 Вільня — 13.2.1935 Вільня)  — скульптура; Юльуш Клос (па-польску: Juliusz Kłos) (*8.8.1991 Варшава — 5.1.1933 Вільня) і Людвік Сакалоўскі (па-польску: Ludwik Sokołowski) (*24.5.1882 Серадз −7.6.1936 Вільня) — архітэктура; Марыян Маралёўскі (па-польску: Marian Morelowski) (*2.3.1884 Вадовіцы — 25.7.1963 Уроцлаў) — гісторыя мастацтва; Ян Булгак (па-польску: Jan Bułhak)  — фатаграфія.

Пасьля заканчэньня ўнівэрсытэту ў 1936 г. Кузьма атрымаў дзяржаўную стыпэндыю з Фонду нацыянальнай культуры, што дазволіла паехаць на стажыроўку на радзіму нэаклясыцызму Італію і Францыю.

Прымаў удзел у падпісцы віленскай графікі, зладжанай віленскай газэтай «Slowo» ў 1934—1935, 1937, 1939. Аздобіў часопіс «Маладая Беларусь».

Адзін з чальцоў-заснавальнікаў «Групы Віленскай». Як сябра Віленскага таварыства мастакоў (па-польску: Wileńskie Towarzystwo Artystów Plastyków 1920-1939)[2][3] экспанаваў свае творы на выставах: у Варшаве (1937[4]) і Вільні (1939[5], 1940, 1941)[6].

У 1937 г. ажаніўся зь сястрой свайго сябра Ідэльфонса Гоўвальта (па-польску: Idelfons Houwalt) (23 студзеня 1910 Мікалаеў-на-Амуры — 27 кастрычніка 1987 Познань) Вандай Гоўвальт.

У 1939 г. вярнуўся ў Вільню. У 1940—1941 гг. працаваў настаўнікам маляваньня і крэсьленьня ў школе для дарослых у Вільні. У першай палове 1941 году быў звольнены са школьнай пасады і пераехаў у вёску каля Вільні. Вядома, што ў 1945 г. сям’я Чурылаў жыла ў Познані. З 1946 г. Кузьма выкладаў пры катэдры графікі на факультэце выяўленчага мастацтва Ўнівэрсытэту імя Капэрніка ў Торуні[7].

У 1949 г. Кузьма лекаваў хворыя лёгкія ў Гданьску, дзе пасьля апэрацыі ён заўчасна памёр і быў пахаваны на гарадзкіх Вайсковых могілках[8]. У 1951 г. у Быдгашчы і Торуні адбылася пасьмяротная выстава жывапісу і графікі Кузьмы Чурылы, якая складалася з 127 твораў. Таксама быў выдадзены каталёг з уступным словам кіраўніка катэдры графікі Ўнівэрсытэту імя Капэрніка Ежы Гапэна. Апроч маляваньня карцін мастак займаўся дэкорам мосту ў Торуні, а таксама храмавым аздабленьнем. Ва ўсіх анкетах, якія яму даводзілася запаўняць у жыцьці, ён пазначаў: беларус паводле нацыянальнасьці, праваслаўны паводле веравызнаньня, родная мова — беларуская.

Жонка: Ванда Гоўвальт (па-польску: Wanda Houwalt) (*1914 Вільня — ?) — асыстэнтка катэдры графікі ўнівэрсытэту ў Торуні[9]. Дзеці: сын Марк (*1943 Вільня) і дачка Ірэна.

  • 1939, красавік — травень. Калектыўная выстава Віленскай групы: жывапіс, скульптура, графіка. Удзельнікамі гэтай выставы былі: Г. Андрэеў, П. Букоўска, К. Чурыла, М. Добнак, Л. Дабжыньскі, В. Дрэма, Р. Гінтылаўна, Т. Гадзішэўскі, Л. Касмульскі, Я. Кавальская, Э. Кучынскі, Х. Мілеўская, А. Паплаўскі, А. Рамановічава, В. Рамановіч, М. Сеўрук, К. Урублеўская, О. Жукоўская[10].
  • 1996, «Мастацкая адукацыя ў Вільні і яе традыцыі», Торунь, 15 сакавіка — 5 мая 1996 г.; Вільня, 7 чэрвеня — 7 ліпеня 1996 г.[11].

Дзясяткі прац мастака захоўваюцца ў музэях Вільні, Торуні, Варшавы, а таксама ў прыватных калекцыянэраў і дзяцей мастака, якія жывуць у Польшчы.

  • «Аўтапартрэт» . Летувіскі мастацкі музэй у Вільні.
  • «Купальшчыцы». 1935. Алей, палатно; 78 x 100 cm.; на адвароце пацьверджаньне аўтэнтычнасьці сына мастака Марка Чурылы (па-польску: Mark Czuryło). Прыватны збор.
  • «Кампазіцыя». 1936. Алей, палатно; 182 × 226 cm.; Дыплёмная праца. «Летувіскі мастацкі фонд».[12] Выстава: «Болей чым хараство: Выявы жанчын у зборах адвакатскай канторы LAWIN», 12 кастрычніка — 11 лістапада 2012 , Нацыянальная мастацкая галерэя , Вільня па-летувіску: Parodos: „Ne vien grožis: Moters atvaizdas LAWIN kolekcijoje“, 2012 m. spalio 12 – lapkričio 11 d., Nacionalinė dailės galerija, Vilnius)
  • «Партрэт віцэ-бурмістра Вільні Вітольда Чыжа (Альгерд Бульба. Летувіскі Нацыянальны мастацкі музэй у Вільні.
  • «Партрэт Томаша Гадзішэўскага». Музэй Акруговы ў Торуні.
  • «Вясна». 1946, алей, фанэра; 50,5 x 42 cm., Подпіс: Koźma Czuryło. На адвароце этыкетка выставы Салёну Выяўленчага мастацтва ZPAP у Познані з 15.10.1946. Прыватны збор.

  1. ^ Kozłowska, Helena. Lew Dobrzyński. Pejżaże z pamięci. / Jerzy Chmielewski // «Czasopis», Беларускі грамадска-культурны часопіс, прысвечаны пытанням сучаснасці, гісторыі, літаратуры і мастацтва, месца чалавека ў свеце. : часопіс. — Białystok: Stowarzyszenie Dziennikarzy Białoruskich, 2007. — № 7-8. — С. 52-55. — ISSN 1230-1876.
  2. ^ Poklewski, Józef Marian (1937- ) Polskie życie artystyczne w międzywojennym Wilnie. — Toruń: Wydawnictwo Uniwersytetu Mikołaja Kopernika, 1994. — С. 161-162, 231, 275, 285. — 357 с. — ISBN 83-231-0542-1.
  3. ^ Konstantynów, Dariusz. Wileńskie Towarzystwo Artystów Plastyków 1920-1939. — Warszawa: Instytut Sztuki Polskiej Akademii Nauk, 2006. — 286 с. — ISBN 978-985-6906-98-8
  4. ^ Wystawa Artystow Wileńskich w Instytucie Propagandy Sztuki. // «Słowo», : штодзённая газэта.. — Вільня: Wydawnictwa Słowa, 17.10.1937. — № 287. — С. 4.
  5. ^ Jerzy Hoppen Wystava «Grupy Wileńskiej» // «Słowo», : штодзённая газэта.. — Вільня: Wydawnictwa Słowa, 30.04.1939. — № 117. — С. 9, 10.
  6. ^ Kotłowski, Jan Wilno w grafice dwudziestolecia miedzywojennego. Wystawa w celi Konrada w Wilnie. Maj — czerwiec 1994. — Toruń: Wydawnictwo Uniwersytetu Mikołaja Kopernika, 1994. — С. 55. — 121 с. — ISBN 83-231-0513-8.
  7. ^ Uniwersytet Mikołaja Kopernika, 1945-1955 / Galon, Rajmund (1906-1986). — Warszawa: Państwowe Wydawnictwo Naukowe, 1957. — С. 282, 290, 291. — 368 с. — 1000 ас.
  8. ^ Kalembka, Sławomir Dwieście lat Sztuk Pięknych na Uniwersytetach w Wilnie i Toruniu 1797-1997. — Toruń: Toruńskie Towarzystwo Kultury, 1998. — С. 53. — 78 с. — ISBN 83-906308-5-0.
  9. ^ Mansfeld, Bogusław Plastyka toruńska 1945-1975. — Toruń: 1975. — С. 68. — 174 с.
  10. ^ Katalog wystawy zbiorowej Grupy Wileńskiej : malarstwo, rzeźba, grafika : kwiecień - maj 1939 / Wileńskie Towarzystwo Szerzenia Kultury Sztuk Plastycznych. — Wilno: Zakłady Graficzne "Znicz", 1939. — 13 с.
  11. ^ Kotłowski, Jan. Kształcenie artystyczne w Wilnie i jego tradycje, Toruń, 15 marca - 5 maja 1996 ; Wilno, 7 czerwca - 7 lipca 1996 / red. katalogu Jerzy Malinowski, Michał Woźniak, Rūta Janonienė : каталёг выставы. — Toruń: Wydawnictwo Uniwersytetu Mikołaja Kopernika, 1996. — С. 123. — ISBN 83-231-0735-1.. Katalog wystawy (Muzeum Okręgowe ; Toruń ; 1996)
  12. ^ Koźma Czuryło Kompozycja / Stefan Zagorski. — Alma Mater Vilnensis czasopismo akademickie zeszyt 12. — Wilno: Wydawnictwo koła polonistow studentow U.S.B., 1935. — С. 71. — 112 с..
  13. ^ Wielkanocna subskrypcija na prace młodych grafików wilenskich. (No 9. Koźma Czuryło — «Stare lipy» — akwaforta, rozmiar 34×25 cmm. Cena 10 zł.).  (пол.) // Słowo : газэта. — 1939, 12 marca. — № 70 (5352). — С. 9.

  • Vl. Drėma. Gudų dailė. (па-беларуску: Беларускае мастацтва)  (лет.) // redaktorius ir leidėjas Zigmas Prantkelevičius. Pagalbininkai: Prantkelevičius, Zigmas (1912-1967); Karosas, Jonas (1912-1975) Piūvis (па-беларуску: Разрэз) : dailės ir literatūros vienrartinis leidinys (па-беларуску: мастацтва і літаратуры аднаразовае выданьне). — Vilnius: «Patria», 1938. — С. 20—21.
  • Kucharski, Adam. Czuryło (Czuryłło) Koźma (1908-1951), tor. malarz i grafik / pod red. Krzysztofa Mikulskiego // Toruński słownik biograficzny. — Toruń: Uniwersytet Mikołaja Kopernika, 2010. — Т. 6. — С. 28-30. — ISBN 978-985-6906-98-8..
  • Mansfeld, Bogusław. Słownik biograficzny Pomorza Nadwiślańskiego / pod red. Stanisława Gierszewskiego // Słownik biograficzny Pomorza Nadwiślańskiego : даведнік. — Gdańsk: Gdańskie Towarzystwo Naukowe, 1992. — Т. 1. — С. 282.
  • Ruszczyc, Ferdynand. Dziennik, cz. II: W Wilnie 1919 – 1932 / Edward Ruszczyc. — Warszawa: Secesja, 1996. — С. 609. — 687 с. — ISBN 83-903-1063-5.

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць]