Вадстэна
Вадстэна | |||||
швэдз. Vadstena | |||||
Кляштарная царква Вадстэны | |||||
| |||||
Краіна: | Швэцыя | ||||
Лэн: | Эстэр’ётлянд | ||||
Плошча: | 3,61 км² | ||||
Насельніцтва (2015) | |||||
колькасьць: | 5674 чал. | ||||
шчыльнасьць: | 1571,75 чал./км² | ||||
Часавы пас: | UTC+1 | ||||
летні час: | UTC+2 | ||||
Геаграфічныя каардынаты: | 58°26′42.346″ пн. ш. 14°53′49.686″ у. д. / 58.44509611° пн. ш. 14.897135° у. д.Каардынаты: 58°26′42.346″ пн. ш. 14°53′49.686″ у. д. / 58.44509611° пн. ш. 14.897135° у. д. | ||||
Вадстэна | |||||
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы | |||||
www.vadstena.se |
Вадстэ́на (па-швэдзку: Vadstena) — мястэчка на ўсходзе Швэцыі ў лэне Эстэр’ётляндзе, разьмешчанае на ўсходнім беразе возера Вэтэрну. Цэнтар аднайменнай камуны. Насельніцтва на 31 сьнежня 2015 году — 5674 чалавекі. Важны турыстычны цэнтар.
Гісторыя
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]У XII стагодзьдзі на тэрыторыі сучаснай Вадстэны існавала царква ў раманскім стылі — гэта быў адзін з этапаў паломніцкага шляху ў Тронгэйм. У XIII стагодзьдзі кароль Вальдэмар Біргерсан пабудаваў тут свой палац. У 1346 кароль Магнус Эрыксан падараваў гэты палац Сьвятой Біргіце, якая заснавала Вадстэнскі кляштар — кляштар Ордэну Брыгітак. У 1400 Вадстэна атрымлівае гарадзкія прывілеі і становіцца важным паломніцкім цэнтрам. У 1545 годзе кароль Густаў Ваза пабудаваў у Вадстэне замак, а ў 1550 — канфіскаваў маёмасьць кляштару і прагнаў манахаў (манашкі заставаліся там да 1595 году). З 1637 кляштар ужываецца ў якасьці дому для жаўнераў-інвалідаў, у 1783 становіцца турмой, а з 1829 — часткай шпіталю. У 1848—1853, у сувязі з будаўніцтвам Гёта-каналу, у Вадстэне быў пабудаваны порт на возеры Вэтэрн. Для яго будаўніцтва былі разабраны абарончыя валы замку. У 1874 была пракладзена чыгунка (канчаткова зачыненая з 1963).
Славутасьці
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- г. зв. Чырвоная вежа (XIV стагодзьдзе) — рэшты царквы Сьвятога Пэра (Пятра)
- Кляштар (заснаваны ў XIV стагодзьдзі)
- Кляштарная царква (XV стагодзьдзе)
- Дом біскупа (1474)
- Ратуша (XV стагодзьдзе)
- Замак (XVI стагодзьдзе)
- г.зв. Дом Мортэна Шынарэ (служыў шпіталем для бедных)
- Гістарычная забудова (XVIII—XIX стагодзьдзе)
- Музэй кляштару Сьв. Брыгіты
- Музэй шпіталю
- Музэй цацак
Галерэя
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]-
Дом біскупа
-
Ратуша
-
Чырвоная вежа
-
Былы каралеўскі палац (цяпер Музэй кляштару Сьв. Брыгіты)
-
Дом Мортэна Шынарэ
-
У цэнтры Вадстэны