Барысавы камяні
Перайсьці да навігацыі
Перайсьці да пошуку

Барысаў камень у Полацку
Бары́савы камяні́ — манумэнтальныя помнікі эпіграфікі XII ст. на тэрыторыі Беларусі. Зь вядомых сямі вялікіх валуноў з высечанамі на іх 6-канцовымі крыжамі і надпісамі «Господи помози…» захаваліся тры: у Маскве ў музэі-запаведніку «Каломенскае», каля Полацкага Сафійскага сабору і ў Друі.
Пачаткова Барысавы камяні былі паганскімі фэтышамі, аднак у 1-й трэці XII ст. на іх высеклі крыжы паводле загаду полацкага князя Рагвалода Усяславіча.
У народзе камяні захаваліся пад назвамі Барыс, Барыс-Хлебнік, Барыс-Глеб, Барысаглебскі, Пісар, Пісанік і інш. Існуе шмат паданьняў пра камяні[1].
Барысаў камень каля Друі з малюнка А. Сапунова
Камень «Варацішын крыж» каля ракі Вяльля (в. Камена)
Глядзіце таксама[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
- ^ Л. Дучыц. Барысавы камяні // Памяць: Полацк: Гіст.-дак. хроніка. — Менск: БелЭн, 2002. С. 88
Літаратура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
- Памяць: Полацк: Гіст.-дак. хроніка. — Менск: БелЭн, 2002. — 912 с.: іл. ISBN 985-11-0233-4.