Нікаляс Зайвальд
| Нікаляс Зайвальд | ||
| Пэрсанальная інфармацыя | ||
|---|---|---|
| Нарадзіўся | 4 траўня 2001[1][2] (24 гады) | |
| Пазыцыя | паўабаронца | |
| Клюбная інфармацыя | ||
| Клюб | РБ Ляйпцыг | |
| Нумар | 13 | |
| Клюбы | ||
| Гады | Клюб | Гульні (галы)¹ |
| 2019—2020 | Ліфэрынг | 37 (5) |
| 2020—2023 | Рэд Бул Зальцбург | 78 (3) |
| 2023— | РБ Ляйпцыг | 51 (0) |
| Зборныя | ||
| 2021— | Аўстрыя (да 21)[d] | 9 (2) |
| 2021— | Аўстрыя | 38 (0) |
|
¹ Колькасьць гульняў і галоў за прафэсійны клюб лічыцца толькі | ||
Ні́каляс За́йвальд (па-нямецку: Nicolas Seiwald; нар. 4 траўня 2001 году) — аўстрыйскі футбаліст, паўабаронца абарончага пляну нямецкага клюбу «РБ Ляйпцыг» і нацыянальнай зборнай Аўстрыі.
Кар’ера
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Клюбная
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Зайвальд пачаў сваю кар’еру ў 2009 годзе ў моладзевай акадэміі зальцбурскага «Рэд Булу». Дэбютаваў у прафэсійным футболе ў клюбе «Ліфэрынг» 29 траўня 2019 году. У складзе «Рэд Була» запачаткаваў свае выступы 21 лістапада 2020 году, калі выйшаў у стартавым складзе супраць грацкага «Штурма»[3]. 11 кастрычніка 2022 году ўлучыў свой першы гол у Лізе чэмпіёнаў у гасьцявым матчы супраць заграбскага «Дынама». 26 лютага 2023 году было афіцыйна абвешчана, што Зайвальд далучыцца да нямецкага клюбу «РБ Ляйпцыг» з сэзону 2023—2024 гадоў і падпісаў з клюбам пяцігадовы кантракт[4][5].
Міжнародная
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Гулец прыцягваўся да матчах зборнай Аўстрыі розных узростаў. Дэбютаваў у складзе нацыянальнай зборнай Аўстрыі 12 лістапада 2021 году ў матчы адборачнага цыклю да чэмпіянату сьвету супраць зборнай Ізраілю.
Дасягненьні
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]«Рэд Бул»:
- Чэмпіён Аўстрыі: 2021, 2022
- Уладальнік Кубка Аўстрыі: 2021, 2022
«РБ Ляйпцыг»:
- Уладальнік Супэркубка Нямеччыны: 2023
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ а б в Nicolas Seiwald // Transfermarkt (мн.) — 2000.
- ^ а б в Nicolas Seiwald // Salzburgwiki (ням.)
- ^ «FC Red Bull Salzburg — SK Sturm». Salzburg24.
- ^ «RB Leipzig verpflichtet Nicolas Seiwald». RB Leipzig
- ^ «Fix: Seiwald wechselt im Sommer von RB Salzburg zu RB Leipzig». Kicker.
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Профіль (анг.) на Transfermarkt
- Профіль (анг.) на Soccerway
- Профіль (анг.) на Worldfootball