Катастрофа Мі-24 пад Пружанамі
| Катастрофа Мі-24 пад Пружанамі | |
| Гелікоптэр Мі-24 у паветры. | |
| Зьвесткі пра катастрофу | |
|---|---|
| Дата | 29 лістапада 2011 году |
| Час | 19:45 |
| Характар | падзеньне на зямлю |
| Месца катастрофы | каля аэрадрому Засімавічы |
| Пункт вылету | Засімавіцкі аэрадром |
| Пункт прызначэньня | Засімавіцкі аэрадром |
| Паветранае судна | |
| Мадэль самалёта | Мі-24 |
| Авіякампанія | 181-я баявая шрубалётная база |
| Экіпаж | 3 |
| Загінулі | 3 |
| Выжылі | 0 |
Катастро́фа Мі-24 пад Пружа́намі — авіякатастрофа, якая адбылася 29 лістапада 2011 году ў раёне вёскі Новыя Засімавічы на Пружаншчыне.
Хада падзеяў
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Катастрофа адбылася падчас плянавага навучальна-трэніравальнага палёту гелікаптэру 181-й баявой шрубалётнай базы ВПС і войскаў СПА Узброеных сілаў Беларусі[1]. Гелікаптэр ударыўся аб зямлю пры заходзе на пасадку прыкладна за паўтара кілямэтры ад аэрадрому[2]. У найноўшай гісторыі Беларусі гэта першае здарэньне з «Мі-24», якое прывяло да чалавечых ахвяраў[3].
Расьсьледваньне
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Расьсьледаваньне ладзіцца камісіяй Міністэрства абароны[1]. Сярод магчымых прычынаў Генэральны штаб Узброеных сілаў назваў кепскі тэхнічны стан шрубалёту ці чалавечы фактар[4]. Берасьцейская міжгарнізонная ваенная пракуратура ўзбудзіла справу на падставе ч. 2 артыкулу 465 КК РБ (парушэньне правілаў палётаў або падрыхтоўкі да іх або іншых правілаў эксплюатацыі ваенных лятальных апаратаў, у выніку чаго мела месца па неасьцярожнасьці сьмерць дзьвюх і больш асобаў)[2].
Да высьвятленьня абставінаў палёты «Мі-24» былі прыпыненыя паводле загаду міністра абароны Юрыя Жадобіна. 15 студзеня 2012 палёты адноўленыя[5], сьледзтва працягваецца[6].
Ахвяры
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Алег Кахно, маёр, камандзір экіпажу (38 гадоў)
- Валер Бабко, капітан, бартавы тэхнік (43 гады)
- Дзяніс Глушчанка, лётчык-штурман (32 гады)
У дзень іхняга пахаваньня 2 сьнежня на Пружаншчыне абвешчаная жалоба[7]. Пасьля жалобнай паніхіды ў пружанскім саборы Аляксандра Неўскага і грамадзянскай цырымоніі разьвітаньня ў Доме культуры лётчыкі пахаваныя на Парасьлянскіх могілках ля Новых Засімавічаў[8].
Крыніцы і заўвагі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ а б Пресс-служба сообщает (рас.). МА РБ (29 лістапада 2011). Праверана 30 лістапада 2011 г.
- ^ а б Пахаванне членаў экіпажа МІ-24 адбудзецца ў пятніцу БелаПАН. Наша Ніва (1 сьнежня 2011). Праверана 1 сьнежня 2011 г.
- ^ Ігар Карней. (30 лістапада 2011) Тэхнік «МІ-24»: Наша армія можа змагацца з уяўным ворагам, але не з туманам. Радыё «Свабода». Праверана 30 лістапада 2011 г.
- ^ Генштаб агучыў версію авіякатастрофы пад Пружанамі Навіны. Эўрарадыё (7 сьнежня 2011). Праверана 15 красавіка 2012 г.
- ^ У Беларусі адноўленыя палёты вайсковай авіяцыі Навіны. Эўрарадыё (15 студзеня 2012). Праверана 15 красавіка 2012 г.
- ^ В деле о крушении военного вертолета под Пружанами проводится техническая экспертиза (рас.) Общество. БелТА (17 лютага 2012). Праверана 15 красавіка 2012 г.
- ^ Жалоба па загінулых лётчыках аб’яўлена толькі на Пружаншчыне Грамадзтва. Наша Ніва (1 сьнежня 2011). Праверана 2 сьнежня 2011 г.
- ^ Сьвятлана Яскевіч. Апусцела без цябе зямля… // Звязда. — 3 сьнежня 2011. — № 231 (27095). — С. 1.
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
| ||||||||||||||