Сутыкненьне Ми-4 пад Ружанамі
Сутыкненьне Ми-4 пад Ружанамі | |
Ми-4 у Праскім авіяцыйным музэі | |
Зьвесткі пра катастрофу | |
---|---|
Дата | 29 жніўня 1974 году |
Характар | сутыкненьне |
Месца катастрофы | каля Ружанскага палігону |
Пункт вылету | Пружанскі аэрадром |
Пункт прызначэньня | Пружанскі аэрадром |
Паветранае судна | |
Мадэль самалёта | Мі-4 |
Авіякампанія | 225-ы асобны шрубалётны полк |
Экіпаж | 6 |
Загінулі | 6 |
Выжылі | 0 |
Сутыкне́ньне Мі-4 пад Ружа́намі — авіякатастрофа, якая адбылася 29 жніўня 1974 року ў раёне мястэчка Ружаны на Пружаншчыне.
Хада падзеяў
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]29 жніўня 1974 другая эскадрыльля 225-га асобнага шрубалётнага палку адпрацоўвала на Ружанскім палігоне групавыя дзеяньні з мэтаю падрыхтоўкі да будучых вучэньняў.
Паводле афіцыйнае вэрсіі, падчас палёту ў страі камандзір аднаго са шрубалётаў Ми-4АВ лейтэнант Мікалай Трушын выканаў памылковы манэўр (памылка ў дагоне і прыстройваньні да пярэдняе пары шрубалётаў), што спрычыніла сутыкненьне шрубалётаў на вышыні 50 м. Паводле іншых зьвестак, вядучы другой пары шрубалётаў не пасьпеў адрэагаваць на рэзкі манэўр пярэдняе пары і сутыкнуўся зь пярэднім шрубалётам.
Абодва шрубалёты ўпалі на зямлю ў раёне мэтаў для бомбакіданьня, усе чальцы экіпажаў (6 чалавек) загінулі. Камандзірам другога шрубалёту быў лейтэнант Віктар Есін.
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
|