Перайсьці да зьместу

Катастрофа Іл-103 пад Берасьцем

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Катастрофа Іл-103 пад Берасьцем

Іл-103
Зьвесткі пра катастрофу
Дата 14 чэрвеня 2015
Час 12:09
Характар авіяцыйнае здарэньне з чалавечымі ахвярамі (катастрофа)
Месца катастрофы вёска Хабы, Берасьцейскі раён
Паветранае судна
Мадэль самалёта аднаматорны самалёт Іл-103, паветранае таксі
Авіякампанія РУП «Беллесавія»
Бартавы нумар RA-01386
Пасажыры 0
Экіпаж 2
Загінулі 2
Выжылі 0

Катастрофа Іл-103 пад Берасьцем — авіякатастрофа, якая адбылася 14 чэрвеня 2015 году каля вёскі Хабы Берасьцейскага раёну.

У 12.09 пры выкананьні палётнага заданьня па выяўленьні пажараў у экасыстэмах адбылося падзеньне паветранага судна Іл-103 РУП «Беллесавія» з паўкілямэтры ад вёскі Хабы і ў некалькіх кілямэтрах ад Берасьцейскага аэрапорту[1].

Па словах сьведкаў, самалёт чамусьці пачаў зьніжэньне над полем, зачапіў спачатку зямлю левым крылом, а пасьля носам[2].

Іл-103, бартавы нумар RA-01386, належаў РУП «Беллесавія» і выкарыстоўваўся для выяўленьня пажараў.

Загінулі камандзір паветранага судна Міхаіл Мядзьведзеў і старшы лётчык-назіральнік Аляксандар Барысюк.

Расьсьледаваньне

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Створаная камісія для вызначэньня прычынаў падзеньня самалёту.