Катастрофа МіГ-29 пад Ганцавічамі (2010)
Катастрофа МіГ-29 пад Ганцавічамі | |
Зьвесткі пра катастрофу | |
---|---|
Дата | 23 верасьня 2010 г. |
Характар | паденьне на зямлю |
Месца катастрофы | Ганцавічы, Берасьцейская вобласьць |
Пункт вылету | 61-я зьнішчальная авіяцыйная база ВПС і войскаў СПА Узброеных сіл (Баранавічы) |
Паветранае судна | |
Назва самалёта | МіГ‑29 |
Пасажыры | 0 |
Экіпаж | 2 |
Загінулі | 2 |
Выжылі | 0 |
Катастрофа МіГ-29 пад Баранавічамі — авіякатастрофа, якая адбылася 23 верасьня 2010 году за 3-5 км[1] ад вёскі Разьдзялавічы Ганцавіцкага раёну[2].
На 1 лістапада 2010 расьледваньне абставін катастрофы было скончана. Вынікі не афішаваныя былі перарадзены Міністру ўзброеных сілаў Юрыю Жадобіну. Зьнятая заброна на палёты Міг-29[3].
Абставіны
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Зьнішчальнік МіГ-29 61-й зьнішчальнай авіяцыйнай базы ВПС і войскаў СПА Узброеных сіл (Баранавічы) выконваў плянавыя палёты. Катастрофа адбылася а 16:20[4] пад Ганцавічамі пры выкананьні элемэнтаў пілатажу павышанай складанасьці[5]. Паводле зьвестак Мінабароны, прадухіляючы падзеньне самалёту на населеныя пункты, экіпаж адвёў машыну ў раён лясіста-балоцістай мясцовасьці, дзе і адбылося яе крушэньне. Пілоты загінулі[6].
Сьлед падзеньня расьцягнуўся прыкладна на 300 мэтраў па лесе, зрэзаўшы і паваліўшы дрэвы[7].
Самалёт
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]МіГ-29УБ 61-й зьнішчальнай авіяцыйнай базы раней быў на ўзбраеньні 927-й зьнішчальнай авіяцыйнай базы, якая дыслякавалася на аэрадроме «Асаўцы» (Бяроза). У жніўні 2010 асабісты састаў і тэхніка 927-й ЗАБ ўвайшлі ў склад 61-й ЗАБ[8].
Зьнішчальнік быў застрахаваны, паведаміў начальнік прэс-службы Мінабароны Вячаслаў Раменчык[1].
Ахвяры
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Загінулі ўсе чальцы экіпажу:
- лётчык 1-га клясу, камандзір авіяцыйнай эскадрыльлі падпалкоўнік Сяргей Каваленка
- лётчык 2-га клясу, намесьнік камандзіра авіяцыйнага зьвяна маёр Аляксандар Жыгайла.
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ а б Відавочца: «Самалёт праляцеў нізка над пяціпавярхоўкамі і зваліўся…» tut.by
- ^ За два дня в мире произошло четыре крушения самолетов МиГ Intex-press
- ^ Завершено расследование катастрофы МиГ-29 барановичской авиабазы Naviny.by 1 лістапада 2010
- ^ Очевидец трагедии: «Самолет упал на моих глазах» Комсомольская правда в Белаоруссии
- ^ На Берасцейшчыне разбіўся МІГ-29(недаступная спасылка) Белсат
- ^ Мінабароны: Пілоты МіГ-29 загінулі, прадухіляючы падзенне самалёта на населеныя пункты Наша Ніва
- ^ Відавочца з месца катастрофы: Самалёт зрэзаў дрэвы на паласе ў 300 метраў Эўрапейскае радыё для Беларусі
- ^ Минобороны: Пилоты МиГ-29 погибли, предотвращая падение самолета на населенные пункты Intex-press
|