Катастрофа Eurocopter AS 355 NP на Пастаўшчыне
Катастрофа гелікоптэра беларускіх пагранічнікаў | |
Зьвесткі пра катастрофу | |
---|---|
Дата | 20 кастрычніка 2011 году |
Характар | Падзеньне на зямлю |
Месца катастрофы | каля в. Вілейты, Пастаўскі раён Віцебская вобласьць |
Паветранае судна | |
Мадэль самалёта | гелікоптэр Eurocopter AS 355 NP |
Пасажыры | 3 |
Экіпаж | 2 |
Загінулі | 5 |
Катастрофа гелікоптэра Eurocopter AS 355 NP беларускіх пагранічнікаў здарылася 20 кастрычніка 2011 году паблізу беларуска-летувіскай дзяржаўнай граніцы. У яе выніку загінулі 5 чалавек — 2 члены экіпажу і 3 журналісты Тэлерадыёвяшчальнай арганізацыі Саюзнай дзяржавы (ТРА «Саюз»).
А 15:45 за 800 м ад вёскі Вілейты Пастаўскага раёну Віцебскай вобласьці[1] прыкладна ў кілямэтры ад беларуска-летувіскай граніцы разьбіўся гэлікоптэр Памежнага камітэта Беларусі[2].
На борце знаходзіліся два члена экіпажа і здымачная група Тэлерадыёвяшчальнай арганізацыі Саюзнай дзяржавы (ТРА «Саюз») — усяго пяць чалавек.
Загінулі два лётчыка: Ігар Скварцоў і Андрэй Пекарскі[3].
Загінулыя журналісты — Юлія Шатэрнік, Віталь Прачкоўскі, Сяргей Шамалаў, якія рабілі спэцыяльны рэпартаж з граніцы[4].
Верталёт упаў і загарэўся. Верталёт выконваў плянавы палёт па ахове дзяржаўнай граніцы[5].
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ Очевидец трагедии в Поставском районе: «Вертолет сгорел моментально, за пару минут»(недаступная спасылка) Комсосольская правда
- ^ Государственный пограничный комитет вооружается европейскими вертолетами TUT.BY
- ^ Трагедия под Поставами. "В этот день там работали только наши ребята" TUT.by
- ^ На Пастаўшчыне разбіўся верталёт Памежнага камітэта. Пяцёра загінулі Наша Ніва
- ^ Разбіўся адзін з «Еўракоптэраў» беларускіх памежнікаў БелСАТ ТБ
|