Катастрофа MD-500 пад Менскам
| Катастрофа гелікоптэра MD-500 пад Менскам | |
| Зьвесткі пра катастрофу | |
|---|---|
| Дата | 8 жніўня 2010 г. |
| Характар | Падзеньне на зямлю |
| Месца катастрофы | аэрадром Баравая, Менск |
| Паветранае судна | |
| Мадэль самалёта | гелікоптэр MD-500 |
| Экіпаж | 1 |
| Загінулі | 1 |
Катастрофа MD-500 пад Менскам — авіякатастрофа нямецкага гелікоптэра, якая адбылася 8 жніўня 2010 году на адкрытым Кубку СНД па верталётным спорце на аэрадроме Баравая пад Менскам[1].
Абставіны
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Гелікоптэр MD-500 упаў на зямлю падчас выкананьня фігуры вышэйшага пілатажу «мёртвая пятля»[2]. На зямле крылатая машына загарэлася, але была патушана пажарнымі разьлікамі.
Верталёт
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Гелікоптэр Hughes-500 (пазьней пад назвай MD-500) — паходзіць зь сямейства лёгкіх шматмэтавых гелікоптэраў цывільнай і вайсковай авіяцыі, распрацаваны кампаніяй Hughes Helicopters, ЗША.
MD-500 — гэта цывільная вэрсія OH-6 «Кейюз», які перамог на конкурсе войска ЗША на новы гелікоптэр назіраньня. Вайсковыя варыянты MD-500 маюць назву «Defender» (па-беларуску: абаронца).
Ахвяры
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Загінуў нямецкі пілёт 74-гадовы Гюнтэр Цімер — прызнаны ас у малой авіяцыі. Ён быў адным зь нешматлікіх пілётаў у сьвеце, які выконваў на гелікоптэры фігуру вышэйшага пілятажу «мёртвая пятля»[2].
На спаборніцтвах прысутнічала жонка пілёта.
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- ↑ Пад Менскам разьбіўся верталёт зь нямецкім экіпажам // Радыё Свабода, 8 жніўня 2010
- 1 2 На Кубку свету пад Мінскам разбіўся нямецкі верталёт // Наша Ніва, 8 жніўня 2010
| ||||||||||||||