Катастрофа Як-42 пад Мазыром
| Катастрофа Як-42 Ленінградзкай УГА пад Мазыром | |
| | |
| Зьвесткі пра катастрофу | |
|---|---|
| Дата | 28 чэрвеня 1982 |
| Час | 10:49 |
| Характар | катастрофа |
| Прычына | адмова тэхнікі, хібы ў канструкцыі |
| Месца катастрофы | каля в. Вербавічы Нараўлянскага раёну, Гомельская вобласьць, БССР |
| Пункт вылету | Ленінград (Пулкава) |
| Пункт прызначэньня | Кіеў (Барыспаль) |
| Паветранае судна | |
| Мадэль самалёта | Як-42 |
| Дата выпуску | 1981 |
| Авіякампанія | «Аэрафлот» (СССР) |
| Рэгістрацыйны нумар | 67302109 |
| Пасажыры | 124 |
| Экіпаж | 8 |
| Загінулі | 132 |
| Выжылі | 0 |
Катастрофа Як-42 пад Мазыром — авіякатастрофа, якая адбылася 28 чэрвеня 1982 году каля в. Вербавічы Нараўлянскага раёну Гомельскай вобласьці БССР.
Хада падзеяў
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Знаходзячыся на вышыні 9000 мэтраў, экіпаж атрымаў дазвол на зьніжэньне да 7800 м. Падчас зьніжэньня самалёт рэзка перайшоў на пікіраваньне і на вышыні 5700 м ад перагрузак цалкам разваліўся. Аскепкі ўпалі ў ваколіцах в. Вербавічы.
Расьсьледваньне
[рэдагаваць | рэдагаваць код]У момант зьніжэньня з прычыны поўнага зносу разьбы шрубкі адбыўся самаадвольны пераход стабілізатара на пікіраваньне. Знос разьбы быў выкліканы канструктыўнай недасканаласьцю вузла і нізкай якасьцю вытворчасьці. Прадугледжаны рэгламант тэхнічнага абслугоўваньня і агляду мэханізму перастаноўкі стабілізатара не дазваляў выявіць прызнакі зносу шрубавай пары па дзейснай тэхналёгіі.
Наступствы
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Пасьля катастрофы эксплюатацыя ўсяго парку самалётаў Як-42 была прыпыненая амаль на два гады. Праверка стану зьнятых зь іншых самалётаў Як-42 дэталяў шрубавых пар паказала, что знос разьбы гайкі меў месца і на іх.
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць код]
| ||||||||||||||