Перайсьці да зьместу

Катастрофа Х-32 Бекас у Росі (2011)

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Катастрофа Х-32 Бекас у м. Рось
Зьвесткі пра катастрофу
Дата 9 ліпеня 2011
Час 18:06:34 (15:06:34 UTC)
Характар авіяцыйнае здарэньне з чалавечымі ахвярамі (катастрофа)
Прычына Чалавечы фактар (памылка пілёта)
Месца катастрофы мястэчка Рось, Ваўкавыскі раён, Гарадзенская вобласьць
Каардынаты: 53°17′15.2″ пн. ш. 24°23′44.9″ у. д. / 53.287556° пн. ш. 24.395806° у. д. / 53.287556; 24.395806
Пункт вылету ТАА «Пружаны Авіяхімсэрвіс» Пружаны
Першы пункт перасадкі в. Мачуліна, Ваўкавыскі раён
Пункт прызначэньня ТАА «Пружаны Авіяхімсэрвіс» Клепачы
Паветранае судна
Мадэль самалёта звышлёгкі самалёт «Бекас» Х-32-912
Дата выпуску 26 лютага 2008[1]
Авіякампанія ТАА «Пружаны Авіяхімсэрвіс»
Бартавы нумар 03182
Рэгістрацыйны нумар ЕW-305 SL
Пасажыры 0
Экіпаж 1
Загінулі 1
Выжылі 0

Катастрофа Х-32 Бекас у мястэчку Рось — авіякатастрофа, якая адбылася 9 ліпеня 2011 году ў мястэчцы Рось Ваўкавыскага раёну.

9 ліпеня 2011 аднаматорны двухмесны самалёт «Бекас» Х-32-912 авіяцыйнага атраду ТАА «Пружаны Авіяхімсэрвіс» па заяўцы Ваўкавыскага РАУС удзельнічаў у пошуках зьніклай жанчыны ў лясным масіве, прылеглым да вёскі Мінеўшчына Ваўкавыскага раёну. Ён прыляцеў з аэрадрому Клепачы[2] (Пружанскі раён Берасьцейскай вобласьці) ў вёску Мачуліна Краснасельскага пасялковага савету Ваўкавыскага раёну, дзе ўзяў на борт супрацоўніка МУС, які ўдзельнічаў у пошуках жанчыны. Пасьля выкананьня заданьня камандзір паветранае судзіны вярнуўся на пляцоўку ў Мачуліне для высадкі пасажыра[2].

Атрымаўшы па тэлефоне дазвол на пералёт на кропку базаваньня ў Клепачы, а 17:00 пілёт вылецеў, аднак у парушэньне палётнага заданьня накіраваўся не ў паўднёвым кірунку, а ў паўночна-заходнім, да г.п. Рось[2]. Цягам 1,5 хвілін самалёт выконваў манэўры на малой вышыні над жылымі масівамі і прылеглай тэрыторыяй. Пры выкананьні аднаго зь левых разваротаў самалёт страціў астатнюю вышыню і ўпаў на дах гаража, разьмешчанага ў гаражным каапэратыве па вуліцы Чырвонаармейскай. Пілёт загінуў на месцы авіякатастрофы. У выніку сутыкненьня пашкоджана перакрыцьцё гаража і аўтамабіль ДЭУ, які знаходзіўся ў ім. Пацярпелых сярод мясцовага насельніцтва няма.

Самалёты Х-32 Бекас выпускае ўкраінская фірма «Ліліенталь». Сэрыйна выпускаецца з 1993 году. Лёгкі шматмэтавы двухмесны самалёт. Максымальная хуткасьць — 180 км/г, максымальная вышыня палёту — 4 км.

За апошнія гады ў Беларусі, Расеі і Ўкраіне зафіксаваныя 4 выпадкі крушэньня самалётаў БЕКАС Х-32. Ва ўсіх выпадках пілёты гінулі[3].

Пілёт — 47-гадовы Аляксандар Сафонаў, былы вайсковы лётчык. Меў стаж лётнай працы з 1985 року; агульны налёт 1259 гадзін 21 хвіліну, а на дадзеным тыпе паветранае судзіны — 110 гадзін 43 хвіліны. Авіяцыйных здарэньняў у грамадзянскай авіяцыі ў мінулым ня меў[2].

Расьсьледаваньне

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Сьледзтва разглядала тры вэрсіі:

  • зьнешняе ўзьдзеяньне
  • няспраўнасьці паветранае судзіны
  • чалавечы фактар[4]

Было ўстаноўлена, што пілёт у парушэньне патрабаваньняў эксплюатацыі манэўраваў на хуткасьцяў меней дапушчальных у дадзеных умовах і выконваў манэўры з вугламі крэну болей максымальна дапушчальных[5]. Такім чынам, аварыя адбылася ў выніку недысцыплінаванасьці і памылкі камандзіра паветранае судзіны, дапушчанай на малой вышыні, недастатняй для выхаду ў гарызантальны палёт[6].

  1. ^ Министерство транспорта и коммуникаций Республики Беларусь. Комиссия по расследованию авиационного происшествия. 1.6. Сведения о воздушном судне // Окончательный отчёт по результатам расследования авиационной катастрофы сверхлёгкого самолёта «Бекас» X-32-912 EW-305 SL ООО «Пружаны Авиахимсервис», произошедшей 09.07.2011 в г.п. Россь Волковысского района Гродненской области Республики Беларусь. — Мн.: 2011. — С. 8.
  2. ^ а б в г Министерство транспорта и коммуникаций Республики Беларусь. Комиссия по расследованию авиационного происшествия. 1.1. История полёта // Окончательный отчёт по результатам расследования авиационной катастрофы сверхлёгкого самолёта «Бекас» X-32-912 EW-305 SL ООО «Пружаны Авиахимсервис», произошедшей 09.07.2011 в г.п. Россь Волковысского района Гродненской области Республики Беларусь. — Мн.: 2011. — С. 6.
  3. ^ У Ваўкавыскім раёне пацярпеў крушэнне лёгкаматорны самалёт. Пілот загінуў
  4. ^ Министерство транспорта и коммуникаций Республики Беларусь. Комиссия по расследованию авиационного происшествия. 2.1. Версии причин авиационного происшествия // Окончательный отчёт по результатам расследования авиационной катастрофы сверхлёгкого самолёта «Бекас» X-32-912 EW-305 SL ООО «Пружаны Авиахимсервис», произошедшей 09.07.2011 в г.п. Россь Волковысского района Гродненской области Республики Беларусь. — Мн.: 2011. — С. 22.
  5. ^ Министерство транспорта и коммуникаций Республики Беларусь. Комиссия по расследованию авиационного происшествия. 2.1.3. Версия влияния человеческого фактора (ошибка пилота) // Окончательный отчёт по результатам расследования авиационной катастрофы сверхлёгкого самолёта «Бекас» X-32-912 EW-305 SL ООО «Пружаны Авиахимсервис», произошедшей 09.07.2011 в г.п. Россь Волковысского района Гродненской области Республики Беларусь. — Мн.: 2011. — С. 24—28.
  6. ^ Министерство транспорта и коммуникаций Республики Беларусь. Комиссия по расследованию авиационного происшествия. 3. Заключение // Окончательный отчёт по результатам расследования авиационной катастрофы сверхлёгкого самолёта «Бекас» X-32-912 EW-305 SL ООО «Пружаны Авиахимсервис», произошедшей 09.07.2011 в г.п. Россь Волковысского района Гродненской области Республики Беларусь. — Мн.: 2011. — С. 29.

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]