Калодна (Менская вобласьць)

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Калодна
трансьліт. Kalodna
Краіна: Беларусь
Вобласьць: Менская
Раён: Мядзельскі
Сельсавет: Сьвірскі
Насельніцтва: 30 чал. (2009)
Часавы пас: UTC+3
Тэлефонны код: +375 1797
Паштовы індэкс: 222387
СААТА: 6240774076
Нумарны знак: 5
Геаграфічныя каардынаты: 54°51′38.99″ пн. ш. 26°31′34.00″ у. д. / 54.8608306° пн. ш. 26.5261111° у. д. / 54.8608306; 26.5261111Каардынаты: 54°51′38.99″ пн. ш. 26°31′34.00″ у. д. / 54.8608306° пн. ш. 26.5261111° у. д. / 54.8608306; 26.5261111
Калодна на мапе Беларусі ±
Калодна
Калодна
Калодна
Калодна
Калодна
Калодна

Калодна[1] — вёска ў Мядзельскім раёне Менскай вобласьці Беларусі. Уваходзіць у склад Сьвірскага сельсавету.

Гісторыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

У 1688 годзе маёнтак Ашмянскага павету Віленскага ваяводзтва.

У 1847 годзе маёнтак Сьвянцянскага павету Віленскай губэрні, валоданне Мажэйкі, 50 душ мужчынскага полу, 170 дзесяцін прыдатнай для земляробства зямлі. У 1868 годзе вёска Шэметаўскай воласьці Сьвянцянскага павету, 8 двароў, 84 жыхара. У 1904 годзе маёнтак, валоданьне Чаховіча (25 жыхароў, 471 дзесяціна зямлі) і вёска (102 жыхара). У 1908 г. у вёсцы 134 жыхары.

З 12.10.1940 годзу ў Шэметаўскім, з 05.08.1954 г. Канстанцінаўскім, з 15.11.1957 г. зноў Шэметаўскім сельсавеце Сьвірскага раёну[2] Вялейскай, з 20.09.1944 Маладэчанскай абласьцей, з 16.07.1954 г. у Сьвірскім, з 05.08.1954 г. у Канстанцінаўскім сельсавеце, з 31.08.1959 г. ў Мядзельскім раёне. C 20.01.1960 г. Менскай вобласьці, з 10.05.1960 г. у Сьвірскім гарпасялковым Савеце.

У 1950 годзе ў вёсцы арганізаваны калгас «Дружба». З 1964 вёска ў складзе саўгасу «Канстанцінава» (цэнтр — вёска Камарова), з 04.09.1991 г. — калгасу «Канстанцінава».

У 2013 годзе Сьвірскі пасялковы савет быў скасаваны, і Барысы ўвайшлі ў склад Сьвірскага сельсавету[3].

Насельніцтва[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • 1960 год — 93 жыхары
  • 1997 год — 21 двор, 46 жыхароў
  • 2009 год — 30 чалавек[4]

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Мінская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка, І. Л. Капылоў, В. П. Лемцюгова і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2003. — 604 с. ISBN 985-458-054-7. (djvu)
  2. ^ Рашэнне выканаўчага камітэта Маладзечанскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 15 лістапада 1957 г. № 750 // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1957, № 11.
  3. ^ Пастанова Менскага абласнога Савету дэпутатаў № 234 ад 28 траўня 2013 г. "Аб зьмяненьні адміністрацыйна-тэрытарыяльнага падзела Менскай вобласьці" Архівавана 11 снежня 2013.  (рас.)
  4. ^ Вынікі перапісу 2009 году ў Беларусі