Барысы (Менская вобласьць)
| Барысы лац. Barysy | |
| Населены пункт | |
| Краіна | Беларусь |
|---|---|
| Вобласьць | Менская |
| Раён | Мядзельскі |
| Сельсавет | Сьвірскі |
| Часавы пас | |
| Каардынаты | 54°57′13″ пн. ш. 26°20′23″ у. д.HGЯO |
| Насельніцтва | |
| Колькасьць | 14 чал. (2009) |
| Лічбавыя ідэнтыфікатары | |
| Тэлефонны код | +375 1797 |
| Паштовы індэкс | 222387 |
| СААТА | 6240774031 |
| Нумарны знак | 5 |
| Барысы на мапе Беларусі ± Барысы | |
Барысы́[1] — вёска ў Мядзельскім раёне Менскай вобласьці Беларусі. Уваходзіць у склад Сьвірскага сельсавету.
Гісторыя
[рэдагаваць | рэдагаваць код]У 1847 годзе вёска маёнтку Алешкі Сьвянцянскага павету Віленскай губэрні, валоданьне памешчыка С. Хамінскага, 7 двароў, 55 жыхароў. У 1868 г. вёска Сьвірскай воласьці Сьвянцянскага павету, 68 жыхароў. У 1904 годзе вёска налічвала 142 жыхара, у 1907 году — 113 жыхароў.
З 12.10.1940 г. у Куцькаўскім сельсавеце Сьвірскага раёну Вялейскай, з 20.09.1944 Маладэчанскай абласьцей, з 16.07.1954 г. у Сьвірскім, з 05.08.1954 г. у Канстанцінаўскім сельсавеце, з 31.08.1959 г. ў Мядзельскім раёне. З 20.01.1960 г. Менскай вобласьці, з 10.05.1960 г. у Сьвірскім гарпасялковым Савеце.
У 1950 годзе 45 гаспадарак вёсак Барысы і Януковічы аб’ядналіся ў калгас імя Калініна. З 7.01.1964 г. вёска ў складзе саўгасу «Канстанцінава» (цэнтар — вёска Камарова), з 04.09.1991 г. — калгасу «Канстанцінава» (цэнтар — вёска Камарова).
У 2013 годзе Сьвірскі пасялковы савет быў скасаваны, і Барысы ўвайшлі ў склад Сьвірскага сельсавету[2].
Насельніцтва
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- 1960 год — 112 жыхароў
- 1997 год — 13 двароў, 20 жыхароў
- 2009 год — 14 чалавек[3]
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- ↑ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Мінская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка, І. Л. Капылоў, В. П. Лемцюгова і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2003. — 604 с. ISBN 985-458-054-7. (djvu)
- ↑ Пастанова Менскага абласнога Савету дэпутатаў № 234 ад 28 траўня 2013 г. «Аб зьмяненьні адміністрацыйна-тэрытарыяльнага падзела Менскай вобласьці» Архівавана 11 снежня 2013. (рас.)
- ↑ Вынікі перапісу 2009 году ў Беларусі