Ключаткі
| Ключаткі | |
| Населены пункт | |
| Краіна | Беларусь |
|---|---|
| Вобласьць | Менская |
| Раён | Мядзельскі |
| Сельсавет | Сьвірскі |
| Часавы пас | |
| Каардынаты | 54°51′12″ пн. ш. 26°29′23″ у. д.HGЯO |
| Насельніцтва | |
| Колькасьць | 7 чал. (2009) |
| Лічбавыя ідэнтыфікатары | |
| Тэлефонны код | +375 1797 |
| Паштовы індэкс | 222387 |
| Нумарны знак | 5 |
| Ключаткі на мапе Беларусі ± Ключаткі | |
Ключа́ткі[1] — вёска ў Мядзельскім раёне Менскай вобласьці Беларусі. Уваходзіць у склад Сьвірскага сельсавету.
Гісторыя
[рэдагаваць | рэдагаваць код]У 1868 годзе існавалі 2 вёскі Ключаткі — у Сьвірскай воласьці (5 двароў, 43 жыхары) і ў Шэметаўскай воласьці (2 двары, 19 жыхароў) Сьвянцянскага павету Віленскай губэрні. У 1904 годзе адпаведна 75 і 55 жыхароў, ў 1908 годзе 8 двароў, 54 жыхара і 8 двароў, 59 жыхароў.
З 12.10.1940 году вёска ў Шэметаўскім сельсавеце Сьвірскага раёну Вялейскай, з 20.09.1944 г. Маладэчанскай абласьцей, з 31.08.1959 г. Мядзельскага раёну, з 20.01.1960 г. у Менскай вобласьці, з 10.05.1960 г. у Сьвірскім гарпасялковым савеце.
У 1949 годзе створаны калгас «Перамога». З 1960 вёска ў складзе саўгасу «Свір» (цэнтар — мястэчка Сьвір), з 4.09.1991 г. — у складзе калгасу «Сьвір».
У 2013 годзе Сьвірскі пасялковы савет быў скасаваны, і вёска ўвайшла ў склад Сьвірскага сельсавету[2].
Насельніцтва
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- 1960 год — 88 жыхароў
- 1997 год — 13 двароў, 25 жыхароў
- 2009 год — 7 чалавек[3]
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- ↑ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Мінская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка, І. Л. Капылоў, В. П. Лемцюгова і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2003. — 604 с. ISBN 985-458-054-7. (djvu)
- ↑ Пастанова Менскага абласнога Савету дэпутатаў № 234 ад 28 траўня 2013 г. «Аб зьмяненьні адміністрацыйна-тэрытарыяльнага падзела Менскай вобласьці» Архівавана 11 снежня 2013. (рас.)
- ↑ Вынікі перапісу 2009 году ў Беларусі