Венцавічы
Венцавічы | |
трансьліт. Viencavičy | |
Краіна: | Беларусь |
Вобласьць: | Менская |
Раён: | Мядзельскі |
Сельсавет: | Сьвірскі |
Насельніцтва: | 13 чал. (2009) |
Часавы пас: | UTC+3 |
Тэлефонны код: | +375 1797 |
Паштовы індэкс: | 222387 |
Нумарны знак: | 5 |
Геаграфічныя каардынаты: | 54°53′29.00″ пн. ш. 26°29′52.01″ у. д. / 54.8913889° пн. ш. 26.4977806° у. д.Каардынаты: 54°53′29.00″ пн. ш. 26°29′52.01″ у. д. / 54.8913889° пн. ш. 26.4977806° у. д. |
± Венцавічы |
Ве́нцавічы[1] — вёска ў Мядзельскім раёне Менскай вобласьці Беларусі. Уваходзіць у склад Сьвірскага сельсавету.
Гісторыя
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]У 1868 годзе вёска Сьвірскай воласьці Сьвянцянскага павету Віленскай губэрні, 12 двароў, 98 жыхароў. У 1904 годзе ў вёсцы 187 жыхароў, у 1907 г. — 167 жыхароў.
З 12.10.1940 году вёска ў Канстанцінаўскім сельсавеце Сьвірскага раёну Вялейскай, з 20.09.1944 г. Маладэчанскай абласьцей, з 31.08.1959 г. Мядзельскага раёну, з 20.01.1960 г. у Менскай вобласьці, з 10.05.1960 г. у Сьвірскім гарпасялковым савеце.
У 1949 годзе створаны калгас імя Калініна. З 1964 вёска ў складзе саўгасу «Канстанцінава» (цэнтар — вёска Камарова), з 04.09.1991 г. — калгасу «Канстанцінава».
У 2013 годзе Сьвірскі пасялковы савет быў скасаваны, а вёска ўвайшла ў склад Сьвірскага сельсавету[2].
Насельніцтва
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- 1960 год — 121 жыхар
- 1997 год — 21 двор, 43 жыхары
- 2009 год — 13 чалавек[3]
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Мінская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка, І. Л. Капылоў, В. П. Лемцюгова і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2003. — 604 с. ISBN 985-458-054-7. (djvu)
- ^ Пастанова Менскага абласнога Савету дэпутатаў № 234 ад 28 траўня 2013 г. «Аб зьмяненьні адміністрацыйна-тэрытарыяльнага падзела Менскай вобласьці» Архівавана 11 снежня 2013. (рас.)
- ^ Вынікі перапісу 2009 году ў Беларусі