Балькаўшчына
| Балькаўшчына лац. Balkaŭščyna | |
| Населены пункт | |
| Краіна | Беларусь |
|---|---|
| Вобласьць | Менская |
| Раён | Мядзельскі |
| Сельсавет | Сьвірскі |
| Часавы пас | |
| Каардынаты | 54°52′20″ пн. ш. 26°27′09″ у. д.HGЯO |
| Насельніцтва | |
| Колькасьць | 57 чал. (2009) |
| Лічбавыя ідэнтыфікатары | |
| Тэлефонны код | +375 1797 |
| Паштовы індэкс | 222387 |
| СААТА | 6240874026 |
| Нумарны знак | 5 |
| Балькаўшчына на мапе Беларусі ± Балькаўшчына | |
Балькаўшчы́на[1] — вёска ў Мядзельскім раёне Менскай вобласьці Беларусі. Уваходзіць у склад Сьвірскага сельсавету.
Гісторыя
[рэдагаваць | рэдагаваць код]У 1760 г. маёнтак Ашмянскага павету Віленскага ваяводзтва.
У 1868 годзе вёска Сьвірскай воласьці Сьвянцянскага павету Віленскай губэрні, 28 двароў, 199 жыхароў. У 1904 годзе ў вёсцы 312 жыхароў, у 1907 г. — 56 двароў, 352 жыхары.
З 12.10.1940 г. у Канстанцінаўскім сельсавеце Сьвірскага раёна Вялейскай, з 20.09.1944 г. Маладэчанскай абласьцей, з 05.08.1954 г. у Шэметаўскім сельсавеце, з 31.08.1959 г. у Мядзельскім раёне, з 20.01.1960 г. Менскай вобласьці, з 10.05.1960 г. у Сьвірскім гарпасялковым Савеце.
У 1949 г. арганізаваны калгас імя В. Васілеўскай. З 1960 вёска ў складзе саўгасу «Сьвір» (цэнтар — Сьвір), з 04.09.1991 г — калгасу «Сьвір».
У 2013 годзе Сьвірскі пасялковы савет быў скасаваны, і Балькаўшчына ўвайшла ў склад Сьвірскага сельсавету[2].
Насельніцтва
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- 1960 год — 266 жыхароў
- 1997 год — 44 двары, 84 жыхары
- 2009 год — 57 чалавек[3]
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- ↑ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Мінская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка, І. Л. Капылоў, В. П. Лемцюгова і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2003. — 604 с. ISBN 985-458-054-7. (djvu)
- ↑ Пастанова Менскага абласнога Савете дэпутатаў № 234 ад 28 траўня 2013 г. «Аб зьмяненьні адміністрацыйна-тэрытарыяльнага падзела Менскай вобласьці» Архівавана 11 снежня 2013. (рас.)
- ↑ Вынікі перапісу 2009 году ў Беларусі