Дубнікі (Мядзельскі раён)
| Дубнікі, трансьліт. Dubniki | |
| Населены пункт | |
| Краіна | Беларусь |
|---|---|
| Вобласьць | Менская |
| Раён | Мядзельскі |
| Сельсавет | Сьвірскі |
| Часавы пас | |
| Каардынаты | 54°51′43″ пн. ш. 26°28′44″ у. д.HGЯO |
| Насельніцтва | |
| Колькасьць | 8 чал. (2009) |
| Лічбавыя ідэнтыфікатары | |
| Тэлефонны код | +375 1797 |
| Паштовы індэкс | 222387 |
| СААТА | 6240774056 |
| Нумарны знак | 5 |
| Дубнікі на мапе Беларусі ± Дубнікі | |
Дубнікі́[1] — вёска ў Мядзельскім раёне Менскай вобласьці Беларусі. Уваходзіць у склад Сьвірскага сельсавету.
Гісторыя
[рэдагаваць | рэдагаваць код]У 1847 годзе маёнтак Сьвянцянскага павету Віленскай губэрні, валоданьне памешчыка Ясюкевіча. У 1868 годзе існавалі 2 вёскі Дубнікі ў Сьвірскай воласьці Сьвянцянскага павету: 2 двары, 26 жыхароў і 12 двара, 107 жыхароў. У 1904 годзе на месцы сучаснай вёскі: маёнтак, валоданьне Ясюковіча (22 жыхары) і вёска (183 жыхара).
З 12.10.1940 годзе у Канстанцінаўскім сельсавеце Сьвірскага раёну Вялейскай, з 20.09.1944 г. Маладэчанскай абласьцей, з 05.08.1954 г. у Шэметаўскім сельсавеце, з 31.08.1959 г. у Мядзельскім раёне, з 20.01.1960 г. Менскай воблаьці, з 10.05.1960 г. у Сьвірскім гарпасялковым Савеце.
У 1948 годзе створаны калгас «Зара Усходу». З 1960 вёска ў складзе саўгасу «Сьвір» (цэнтар — мястэчка Сьвір), з 4.09.1991 г. — у складзе калгасу «Сьвір».
У 2013 годзе Сьвірскі пасялковы савет быў скасаваны, і Дубнікі ўвайшлі ў склад Сьвірскага сельсавету[2].
Насельніцтва
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- 1960 год — 85 жыхароў
- 1997 год — 12 двароў, 25 жыхароў
- 2009 год — 8 чалавек[3]
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- ↑ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Мінская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка, І. Л. Капылоў, В. П. Лемцюгова і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2003. — 604 с. ISBN 985-458-054-7. (djvu)
- ↑ Пастанова Менскага абласнога Савету дэпутатаў № 234 ад 28 траўня 2013 г. "Аб зьмяненьні адміністрацыйна-тэрытарыяльнага падзела Менскай вобласьці" Архівавана 11 снежня 2013. (рас.)
- ↑ Вынікі перапісу 2009 году ў Беларусі