Перайсьці да зьместу

Цюкантавічы

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Цюкантавічы
лац. Ciukantavіčy
Краіна: Беларусь
Вобласьць: Берасьцейская
Раён: Баранавіцкі
Сельсавет: Сталовіцкі
Насельніцтва: 141 чал. (2010)
Часавы пас: UTC+3
Тэлефонны код: +375 163
Паштовы індэкс: 224132
СААТА: 1204890056
Нумарны знак: 1
Геаграфічныя каардынаты: 53°13′43″ пн. ш. 26°0′2″ у. д. / 53.22861° пн. ш. 26.00056° у. д. / 53.22861; 26.00056Каардынаты: 53°13′43″ пн. ш. 26°0′2″ у. д. / 53.22861° пн. ш. 26.00056° у. д. / 53.22861; 26.00056
Цюкантавічы на мапе Беларусі ±
Цюкантавічы
Цюкантавічы
Цюкантавічы
Цюкантавічы
Цюкантавічы
Цюкантавічы

Цю́кантавічы[1] — вёска ў Беларусі, каля ракі Смалянкі. Уваходзяць у склад Сталовіцкага сельсавету Баранавіцкага раёну Берасьцейскай вобласьці. Знаходзяцца за 17 км на поўнач ад Баранавіч.

Ціткунд (Thietcund) — імя германскага паходжаньня[2]. Іменная аснова -тэўд- (-дэўт-, -тыд-) (імёны ліцьвінаў Таўдвід, Таўтвін, Таўтгерд; германскія імёны Teutwidis, Teutwin, Teutgerdis) паходзіць ад гоцкага þiuda[3], германскага þeudo[4] 'род, народ'[5], а аснова -гунд- (-гунт-, -кунт-) (імёны ліцьвінаў Гунтар, Вігунт, Вірконт; германскія імёны Guntar, Wigunt, Werecundus) — ад гоцкага gunþs 'бойка, бітва'[6].

Паводле перапісу 1897 году, Цюкантавічы ўваходзілі ў склад Сталовіцкай воласьці Наваградзкага павету Менскай губэрні, тут было 57 двароў. На 1909 год — 47 двароў.

25 сакавіка 1918 году згодна з Трэцяй Устаўной граматай Цюкантавічы абвяшчаліся часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. 1 студзеня 1919 году ў адпаведнасьці з пастановай І зьезду КП(б) Беларусі яны ўвайшлі ў склад Беларускай ССР, у Баранавіцкі павет («падраён») Баранавіцкага раёну[7]. Згодна з Рыскай мірнай дамовай 1921 году Цюкантавічы апынуліся ў складзе міжваеннай Польскай Рэспублікі, у Сталовіцкай гміне Баранавіцкага павету Наваградзкага ваяводзтва, у гэты час тут было 27 дамоў.

У 1939 годзе Цюкантавічы ўвайшлі ў склад БССР, з 15 студзеня 1940 году ў Навамыскім раёне Баранавіцкай, з 8 студзеня 1954 году Берасьцейскай абласцей, з 8 красавіка 1957 году ў Баранавіцкім раёне. У нямецка-савецкую вайну з канца чэрвеня 1941 да 8 ліпеня 1944 году Цюкантавічы знаходзіліся пад нямецкай акупацыяй, на франтах вайны загінулі 8 вяскоўцаў. На 1998 год у вёсцы было 60 двароў, на 2005 год — 61 гаспадарка.

  • XIX стагодзьдзе: 1897 год — 243 чал.
  • XX стагодзьдзе: 1909 год — 210 чал.; 1921 год — 158 чал.; 1939 год — 246 чал.; 1959 год — 277 чал., 1970 год — 170 чал.; 1998 год — 153 чал.; 1999 год — 150 чал.
  • XXI стагодзьдзе: 2005 год — 127 чал.; 2010 год — 141 чал.
  1. ^ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Брэсцкая вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Менск: Тэхналогія, 2010. — 319 с. ISBN 978-985-458-198-9. (pdf, djvu, online) С. 76.
  2. ^ Förstemann E. W. Altdeutsches Namenbuch. Bd. 1: Personennamen. — Bonn, 1900. S. 1432.
  3. ^ Kremer D. Die Germanischen Personennamen in Katalonien // Estudis romànics. Nr. 14, 1972. S. 209.
  4. ^ Słownik etymologiczno-motywacyjny staropolskich nazw osobowych. T. 5: Nazwy osobowe pochodzenia niemieckiego. — Kraków, 1997. S. 34.
  5. ^ Дайліда А. Пачаткі Вялікага княства Літоўскага: ад стварэння да Крэўскай уніі / Рэц. С. Тарасаў. — Менск, 2019. С. 19.
  6. ^ Дайліда А. Пачаткі Вялікага княства Літоўскага: ад стварэння да Крэўскай уніі / Рэц. С. Тарасаў. — Менск, 2019. С. 17.
  7. ^ 150 пытанняў і адказаў з гісторыі Беларусі / Уклад. Іван Саверчанка, Зьміцер Санько. — Вільня: Наша Будучыня, 2002. — 238 с. ISBN 9986-9229-6-1.