Палянічыцы
| Палянічыцы лац. Palanіčycy | |
| Населены пункт | |
| Краіна | Беларусь |
|---|---|
| Вобласьць | Берасьцейская |
| Раён | Баранавіцкі |
| Сельсавет | Сталовіцкі |
| Часавы пас | |
| Каардынаты | 53°12′31″ пн. ш. 25°59′25″ у. д.HGЯO |
| Насельніцтва | |
| Колькасьць | 126 чал. (2010) |
| Лічбавыя ідэнтыфікатары | |
| Тэлефонны код | +375 163 |
| Паштовы індэкс | 224132 |
| Нумарны знак | 1 |
| Палянічыцы на мапе Беларусі ± Палянічыцы | |
Паляні́чыцы[1] — вёска ў Беларусі, каля ракі Смалянкі. Уваходзяць у склад Сталовіцкага сельсавету. За 15 км на поўнач ад Баранавіч Баранавіцкага раёну Берасьцейскай вобласьці.
Гісторыя
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Паводле перапісу 1897 году, Палянічыцы знаходзіліся ў складзе Сталовіцкай воласьці Наваградзкага павету Менскай губэрні, тут было 204 двары. На 1909 год — 125 двароў.
25 сакавіка 1918 году згодна з Трэцяй Устаўной граматай Палянічыцы абвяшчаліся часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. 1 студзеня 1919 году ў адпаведнасьці з пастановай І зьезду КП(б) Беларусі яны ўвайшлі ў склад Беларускай ССР, у Баранавіцкі павет («падраён») Баранавіцкага раёну[2]. Згодна з Рыскай мірнай дамовай 1921 году Палянічыцы апынуліся ў складзе міжваеннай Польскай Рэспублікі, у Сталовіцкай гміне Баранавіцкага павету Наваградзкага ваяводзтва, у гэты час тут было 8 дамоў.
У 1939 годзе Палянічыцы ўвайшлі ў склад БССР, з 15 студзеня 1940 году ў Навамыскім раёне Баранавіцкай, з 8 студзеня 1954 году Берасьцейскай абласьцей, з 8 красавіка 1957 году ў Баранавіцкім раёне. У нямецка-савецкую вайну з чэрвеня 1941 да 8 ліпеня 1944 году Палянічыцы знаходзіліся пад нямецкай акупацыяй, на франтах вайны загінула 9 вяскоўцаў. На 2005 год у вёсцы было 82 гаспадаркі.
Насельніцтва
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- XIX стагодзьдзе: 1897 год — 632 чал.
- XX стагодзьдзе: 1909 год — 780 чал., 1921 год — 44 чал.; 1939 год — 681 чал.; 1959 год — 643 чал., 1970 год — 465 чал.; 1999 год — 201 чал.
- XXI стагодзьдзе: 2005 год — 180 чал.; 2010 год — 126 чал.
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- ↑ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Брэсцкая вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Менск: Тэхналогія, 2010. — 319 с. ISBN 978-985-458-198-9. (pdf, djvu, online) С. 76.
- ↑ 150 пытанняў і адказаў з гісторыі Беларусі / Уклад. Іван Саверчанка, Зьміцер Санько. — Вільня: Наша Будучыня, 2002. — 238 с. ISBN 9986-9229-6-1.