Айзэя Томас (1961)

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі

Айзэя Лорд Томас III (па-ангельску: Isiah Lord Thomas III; нар. 30 красавіка 1961, Чыкага, Іліной, ЗША) — амэрыканскі былы прафэсійны баскетбольны трэнэр і гулец. На працягу ўсіх 13 гадоў сваёй прафэсійнай гульнявой кар’еры выступаў за Дэтройт Пістанз у Нацыянальнай баскетбольнай асацыяцыі.