Віктар Назаранка
| Віктар Назаранка | |
| Старшыня Дзяржаўнага камітэту па стандартызацыі Рэспублікі Беларусь | |
|---|---|
| 21 лютага 2012 — 7 верасьня 2018 | |
| Прэзыдэнт | Аляксандар Лукашэнка |
| Прэм’ер-міністар | Міхаіл Мясьніковіч Андрэй Кабякоў Сяргей Румас |
| Папярэднік | Валеры Карашкоў |
| Асабістыя зьвесткі | |
| Нарадзіўся | 1 ліпеня 1958 в. Аляксандраўка Калінкавіцкі раён |
| Адукацыя | вышэйшая |
| Узнагароды | |
Віктар Уладзімеравіч Назаранка (1 ліпеня 1958[1], в. Аляксандраўка Калінкавіцкі раён, Гомельская вобласьць) — беларускі дзяржаўны дзеяч, старшыня Дзяржаўнага камітэту па стандартызацыі[2] з 2012 па 2018 гады[3].
Жыцьцяпіс
[рэдагаваць | рэдагаваць код]У 1981 годзе скончыў Гомельскі дзяржаўны тэхнічны ўнівэрсытэт, у 1999 годзе — Акадэмію кіраваньня пры прэзыдэнце Рэспублікі Беларусь[4].
З 1983 па 1986 год працаваў старшым майстрам, намесьнікам начальніка цэха Гомельскага завода ліцьця і нармалей, з 1986 па 1990 год — прадстаўніком, старшым прадстаўніком Дзяржпрыёмкі на ВА «Гомсельмаш».
З 1990 году — намесьнік генэральнага дырэктара па якасьці — начальнік АТК, намесьнік галоўнага інжынэра па сэртыфікацыі ВА «Гомсельмаш».
У 1998—2006 гадах займаў пасаду намесьніка дырэктара Навукова-вытворчага рэспубліканскага ўнітарнага прадпрыемства «Беларускі дзяржаўны інстытут стандартызацыі і сэртыфікацыі».
З 2006 году быў першым намесьнікам старшыні Дзяржаўнага камітэту па стандартызацыі.
21 лютага 2012 году прызначаны старшынём Дзяржаўнага камітэта па стандартызацыі[2].
16 кастрычніка 2015 году пастановай Савету Міністраў № 870 у складзе Ўраду склаў свае паўнамоцтвы перад нававыбраным Прэзыдэнтам Рэспублікі Беларусь.[5], а 17 сьнежня 2015 году ўказам прэзыдэнта № 500 зноў зацьверджаны на пасадзе старшыні камітэту[6]
7 верасьня 2018 году вызвалены ад пасады старшыні камітэту па стандартызацыі ў сувязі зь пераходам на іншую працу[3].
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- ↑ НАЗАРЕНКО Виктор Владимирович (рас.). Афіцыйны сайт Дзяржстандарта.
- 1 2 Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь разгледзеў кадравыя пытанні
- 1 2 Рэха Оршы? Звольнены яшчэ і памочнік Лукашэнкі па Віцебшчыне, Наша Ніва, 7-09-2018
- ↑ Назаранка Віктар Уладзіміравіч. БЕЛТА.
- ↑ Пастанова Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь № 870 «Аб складанні паўнамоцтваў Урада Рэспублікі Беларусь» (рас.)
- ↑ Назначаны члены ўрада Рэспублікі Беларусь. http://president.gov.by (17 снежня 2015).
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць код]
| |||||
