Валянцін Татарыцкі
| Валянцін Татарыцкі | |
| Старшыня Дзяржаўнага камітэту па стандартызацыі Рэспублікі Беларусь | |
|---|---|
| 15 студзеня 2019 — 23 студзеня 2024 | |
| Прэзыдэнт | Аляксандар Лукашэнка |
| Прэм’ер-міністар | Сяргей Румас |
| Папярэднік | Віктар Назаранка |
| Наступнік | Алена Маргунова |
| Асабістыя зьвесткі | |
| Нарадзіўся | 21 красавіка 1963 в. Ждановічы Стаўпецкага раёна |
| Адукацыя | вышэйшая |
Валянці́н Балясла́вавіч Татарыцкі (нар. 21 красавіка 1963, в. Ждановічы Стаўпецкага раёну) — беларускі дзяржаўны дзеяч, старшыня Дзяржаўнага камітэту па стандартызацыі (2019—2024).
Жыцьцяпіс
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Скончыў Менскі радыётэхнічны інстытут (1986), Акадэмію кіраваньня пры прэзыдэнце Рэспублікі Беларусь (2009).
У 1986—1988 гадах працаваў інжынэрам-тэхнолягам завода «Сэнсар» Менскага вытворчага аб’яднаньня «Гарызонт». З 1988 году працаваў у навукова-вытворчым комплексе мікраэлектронікі «Сыгнал» Менскага вытворчага аб’яднаньня «Гарызонт», займаў пасады інжынэра-тэхноляга, вядучага інжынэра-тэхноляга, намесьніка начальніка цэха, намесьніка начальніка вытворчасьці, начальніка вытворчасьці, галоўнага тэхноляга. З 1999 па 2015 год прайшоў шлях ад намесьніка тэхнічнага дырэктара да дырэктара ААТ «Рудзенск» (Пухавіцкі раён Менскай вобласьці). У 2015 годзе быў прызначаны намесьнікам старшыні Дзяржаўнага камітэту па стандартызацыі Беларусі[1].
15 студзеня 2019 году ўказам прэзыдэнта Рэспублікі Беларусь быў прызначаны старшынём Дзяржаўнага камітэту па стандартызацыі Рэспублікі Беларусь[2].
Займаў гэтую пасаду да 23 студзеня 2024 году.
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- ↑ ТАТАРЫЦКІ Валянцін Баляслававіч, сайт Дзяржстандарту
- ↑ Старшынёй Дзяржстандарту назначаны Валянцін Татарыцкі. БЕЛТА (15 студзеня 2019).
| |||||