Валеры Карашкоў
Валеры Карашкоў | |
Старшыня Дзяржаўнага камітэту па стандартызацыі Рэспублікі Беларусь | |
---|---|
4 траўня 2006 — 2012 | |
Прэзыдэнт: | Аляксандар Лукашэнка |
Прэм’ер-міністар: | Сяргей Сідорскі |
Наступнік: | Віктар Назаранка |
Асабістыя зьвесткі | |
Нарадзіўся: |
3 студзеня 1953 (71 год) Іўе, БССР |
Адукацыя: | |
Узнагароды: |
Вале́ры Мікала́евіч Карашко́ў — беларускі дзяржаўны дзяяч, старшыня Дзяржаўнага камітэту па стандартызацыі Рэспублікі Беларусь (2006—2012).
Біяграфія
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Валеры Карашкоў нарадзіўся ў 1953 годзе ў м. Іўе Гарадзенскай вобласьці.
У 1975 годзе скончыў Менскую вышэйшую інжынэрную зэнітна-ракетную вучэльню СПА. 1975—1976 — служыў у войску. 1977—1981 — інжынэр, старшы інжынэр, начальнік аддзелу ЦКБ «Стандарт». 1981—1991 — намесьнік галоўнага інжынэра, намесьнік дырэктара ЦКБ «Спэктар», у 1991—1992 — намесьнік генэральнага дырэктара НВА «Спэктар».
1992—1994 — старшыня Камітэту па стандартызацыі, мэтралёгіі і сэртыфікацыі пры Савеце Міністраў Рэспублікі Беларусь. 1994—1997 — старшыня Камітэту па стандартызацыі, мэтралёгіі і сэртыфікацыі Міністэрства адукацыі і навукі Беларусі. 1997—2006 — старшыня Камітэту па стандартызацыі, мэтралёгіі і сэртыфікацыі пры Савеце Міністраў Рэспублікі Беларусь. З 5 траўня 2006 — да 2012 — старшыня Дзяржаўнага камітэту па стандартызацыі Беларусі.
Аўтар болей чым ста пяцьдзясяці навуковых працаў і артыкулаў, кандыдат тэхнічных навук, дацэнт, сапраўдны чалец Беларускай інжынэрнай акадэміі, Акадэміі праблемаў якасьці Расейскай Фэдэрацыі, Мэтралягічнай акадэміі Расейскай Фэдэрацыі.
Узнагароды
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]У 2002 годзе ўзнагароджаны Граматай Выканаўчага камітэту СНД, Ганаровай граматай Савету Міністраў Рэспублікі Беларусь. 10 кастрычніка 2008 году за актыўную працу па ўмацаваньні й разьвіцьці Садружнасьці Незалежных Дзяржаваў узнагароджаны граматай СНД. Падзяка прэзыдэнта Рэспублікі Беларусь.
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Старонка на бачыне «Беларускага тэлеграфнага агенцтва»
- Біяграфія на бачыне Дзяржкамстандарту (рас.)
|