Эрык Клэптан

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да навігацыі Перайсьці да пошуку
Эрык Клэптан на канцэрце на стадыёне Millennium у Кардыфе (2005)

Эрык Патрык Клэ́птан (па-ангельску: Eric Patrick Clapton; 30 сакавіка 1945, Рыплі, Сурэй, Англія) — брытанскі рок-музыка, кампазытар, гітарыст, вакаліст. Камандор Ордэна Брытанскае імпэрыі. Стыль Клэптана з часам зьмяняўся, але ён заўсёды трымаўся блюзавых каранёў. Граў з блюз-фатальнымі камандамі (John Mayall’s Bluesbreakers, The Yardbirds), з гард-рокавымі (Cream), шмат працаваў сольна й як сэсійны музыка.

Спадчына[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Клэптана называюць адным з самых важных ды ўплывовых гітарыстаў усіх часоў.[1][2][3][4] Клэптан — адзіны чалавек, які быў тройчы ўключаны ў Залю славы рок-н-ролу: першы раз як сола-выканаўца, потым асобна як удзельнік The Yardbirds ды Cream.[5] Ён займае другое месца ў сьпісе «100 Найбуйнейшых гітарыстаў усіх часоў», складзеным часопісам Rolling Stone [6] і чацьвёртым у сьпісе Gibson’s Top 50 Guitarists of All Time.[7]

Клэптан паўплываў на такіх гітарыстаў, як Slash, Allen Collins, Richie Sambora, Stevie Ray Vaughan, Гэры Мур, Duane Allman, Derek Trucks,[8] Eddie Van Halen, Браян Мэй, Тоні Аёмі, Лені Кравіц, Ted Nugent, Orianthi, Vince Gill, Brad Paisley, Jonny Buckland, Joe Don Rooney, Alex Lifeson, Jonny Lang, John Mayer, Джо Сатрыяні, Джо Банамаса, Davy Knowles, Lindsay Ell,[9] Neal Schon ды Mark Knopfler.

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ Steven Van Zandt Eric Clapton(анг.) 100 Greatest Artists. Rolling Stone. Праверана 11 лістапада 2014 г.
  2. ^ Perry Meisel Міт папулярнай культуры: ад Дантэ да Дылана = The Myth of Popular Culture: From Dante to Dylan. — John Wiley & Sons, 2009. — С. 143. — ISBN 1444317504
  3. ^ Eric Clapton: Blues guitar legend(анг.) Entertainment. BBC NEWS (31 сьнежня 2003). Праверана 11 лістапада 2014 г.
  4. ^ Kenn Chipkin Сапраўдная блюзавая гітара = Real Blues Guitar. — Alfred Music Publishing, 1998. — С. 58. — ISBN 089898579X, 9780898985795
  5. ^ Eric Clapton: inducted in 2000(анг.) The Rock and Roll Hall of Fame and Museum Праверана 11 лістапада 2014 г.
  6. ^ Eric Clapton(анг.) 100 Greatest Guitarists. Rolling Stone. Праверана 11 лістапада 2014 г.
  7. ^ Gibson.com Top 50 Guitarists of All Time – 10 to 1(анг.) Праверана 11 лістапада 2014 г.
  8. ^ Wade Tatangelo (3 студзеня 2007) Derek Trucks on playing with Allman, Clapton, Dylan(анг.). PopMatters. Праверана 11 лістапада 2014 г.
  9. ^ Lindsay Ell(анг.). CBC Music. Праверана 11 лістапада 2014 г.

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Commons-logo.svg Эрык Клэптансховішча мультымэдыйных матэрыялаў