Псыхадэлічны рок

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Псыхадэлічны рок
Стылістычнае паходжаньнерок, блюз-рок, фольк-рок, джаз, рага, гаражны рок
Паходжаньнесярэдзіна 1960-х, Вялікабрытанія, ЗША
Тыповыя інструмэнтыбас-гітара, бубен, электрагітара, электра-арган, мэлатрон, ударная ўстаноўка, сытар
Папулярнасьцьпозьнія 1960-я — пачатак 1970-х, адрадзіўся ў канцы 1970-х як нэа-псыхадэлія
Вытворныя формыгард-рок, гэві-мэтал, краўт-рок, прагрэсіў-рок, стоўнэр-рок, нэа-псыхадэлія
Паджанры
эйсыд-рок, касьмічны рок, рага-рок
Роднасныя жанры
псыхадэлічны поп, псыхадэлічны соўл
Іншае
гіпі, разьбітае пакаленьне
Лягатып Вікісховішча Psychedelic rock ў Вікісховішчы

Псыхадэлічны рок (па-ангельску: Psychedelic rock) — стыль рок-музыкі, які ўтварыўся пад уплывам псыхадэлічнае культуры, у спробах рэпрадукаваньня й паляпшэньня досьведу карыстаньня рэчывамі зьмяняючымі разуменьне — псыхадэлікаў. Сфармаваўся ў сярэдзіне 1960-х сярод фольк-рокавых ды блюз-рокавых гуртоў у ЗША й Вялікабрытаніі. Стыль часта выкарыстоўваў новыя тэхнікі запісу й эфэкты, а таксама ўжываў элемэнты не заходняе культуры, такія як ра́ґі й бурдоны індыйскае клясычнае музыкі.

Псыхадэлічны рок запаўняе прамежак у пераходзе ад раньняга блюзу й фольк-музыкі да прагрэсіў-року, ґлэм-року, гард-року й у выніку паўплываў на ўзьнікненьне такіх паджанраў, як гэві-мэтал. У позьнія 70-я адрадзіўся ў розных формах нэа-псыхадэліі.

Асаблівасьці[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Псыхадэлічны рок звычайна мае такія асаблівасьці:

  • электраґітары ды іхнія эфэкты: фідбэк, дысторшн, wah-wah;
  • штукарскія студыйныя эфэкты;
  • экзатычныя інструмэнты: табла й сытар;
  • моцную ролю адыгрываюць клявішныя асабліва арган, клявэсын, мэлятрон (стужкавы сэмплер);
  • акцэнт на доўгія інструмэнтальныя солы ды джэмы;
  • складанае будаваньне песень, зьмены ключэй ды памераў тактаў;
  • сюррэалістычныя, непрадказальныя, містычныя альбо літаратурна натхнёныя тэксты песень;

Гісторыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Карані[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

У 1960-я, паводле традыцыі блюзу ды джазу, шматлікія фольк- і рок-выканаўцы пачалі прымаць наркотыкі й пісаць пра свае ўражаньні ў песьнях. Такія пісьменьнікі біт-пакаленьня, як Джэк Кэруак, Ўільям Бэраўз, Ален Гінзбэрг і асабіста прыхільнікі «пашырэньня разуменьня», як то Тымаці Ліры, Алэн Ўотс, Олдас Гаксьлі й Артур Кёстлэр дужа паўплывалі на мысьленьне новага пакаленьня й садзейнічалі ў набыцьці папулярнасьці ЛСД.

Першае выкарыстаньне тэрміну «псыхадэлік» ў музыцы адбылося ў фольк-асяродзьдзі, калі нью-ёрскі дуэт The Holy Modal Rounders выкарыстаў у сваёй вэрсіі гіта Hesitation Blues наступныя радкі:

Got my psycho-delic feet, in my psycho-delic shoes, I believe lordy mama got the psycho-delic blues, tell me how long do I have to wait, or can I get you now, or must I hesitay-ay-ay-ate

Напрыканцы 1965-га зьявіўся першы гурт, які пачаў афішаваць свой стыль менавіта як псыхадэлічны рок — гэта былі 13th Floor Elevators з Тэхасу. У лістападзе 1966-га выйшаў іхні першы альбом «The Psychedelic Sounds of the 13th Floor Elevators», які ў сваім назове таксама зьмяшчаў частку тэрміну. У 1966-м годзе выйшли яшчэ два альбомы, якія месьцілі ў сваім назове слова «psychedelic»: «Psychedelic Lollipop» амэрыканскага гурта Blues Magoos (1 лістапада); першым жа быў «Psychedelic Moods» таксама амэрыканскага гурта The Deep (кастрычнік). Першымі жа гуртамі, якія выпусцілі адмыслова псыхадэлічныя запісы, лічацца каліфарнійскія The Seeds з аднайменным альбомам і The Monks з «Black Monk Time» (красавік 1966 году). У раньніх запісах псыхадэлічныя матывы почасту спалучаліся з «гаражным» гучаньнем і прота-панкам. Першы альбом Фрэнка Заппы «Freak-Out» (чэрвень 1966 г.) таксама почасту далучаецца да першых узораў псыхадэліі.

1966 год стаўся часам выхаду псыхадэлічнае музыкі на шырокую публіку. У траўні выйшаў альбом Beach Boys «Pet Sounds» з элемэнтамі baroque і psychedelic гучаньня, якому крытыкі дагэтуль аддаюць першае ці другое месца ў сьпісе найлепшых альбомаў у гісторыі музыкі. У жніўні выйшаў псыхадэлічны альбом Бітлз «Revolver», які крытыкі таксама традыцыйна памяшчаюць на вышыню сьпісу найлепшых альбомаў усіх часоў. На той час Бітлз дзейна экспэрымэнтавалі з ЛСД. Паводле аднаго крытыка, які праслухаў «Revolver» адразу па яго выхадзе, «ЛСД адчуваецца наўсьцяж па ўсім альбоме, пачынаючы ад Eleanor Rigby і сканчаючы Tomorrow Never Knows». Першым сьпевам Бітлз, паўплываным ЛСД, лічыцца Day Tripper (сьнежань 1965 г.). У новых песьнях былі прадстаўленыя элемэнты псыхадэлічнае музыкі — у «Norwegian Wood» з альбому «Rubber Soul» 1965-га — сытар, а ў песьне «Rain» — прыём запісу сьпеву, пры якім голас пускаўся задам наперад.

1966 год стаўся часам псыхадэлічных экспэрымэнтаў для гуртоў The Byrds (альбом «Fifth Dimension» выйшаў у ліпені), Beatles, Pink Floyd, The Doors, якія былі высака ўхвалены крытыкамі. Першы аднайменны альбом «The Doors» быў запісаны ў жніўні 1966 году. У 1967 годзе псыхадэлічная музыка сталася вельмі папулярнай, псыхадэлічныя альбомы выпусьцілі такія выканаўцы як Jefferson Airplane, Beach Boys, Beatles, Rolling Stones, Pink Floyd, Chad & Jeremy, Monkees, Frank Zappa і іншыя.

Глядзіце таксама[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Псыхадэлічны роксховішча мультымэдыйных матэрыялаў