Элтан Джон

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да навігацыі Перайсьці да пошуку
Элтан Джон
Сэр Элтан Гэркулэс Джон, сапраўднае імя Рэджынальд Кенэт Дўайт
Elton John on stage, 2008.jpg
Элтан Джон ў ліпені 2008 году
Дата нараджэньня 25 сакавіка 1947(1947-03-25)[1][2][3][3][4][5] (72 гады)
Месца нараджэньня Пінэр, Мідлсэкс
Гады творчасьці з 1964 году
Краіна Вялікабрытанія
Прафэсіі аўтар-выканаўца, кампазытар, сьпявак, актор кіно, гітарыст, піяніст, выканаўца-запісвальнік
Вакал барытон і тэнар
Інструмэнты фартэпіяна і голас
Жанры рок-музыка, поп-рок, Глэм-рок[d], софт-рок[d] і рытм-н-блюз
Лэйблы Universal Records[d], Island Records[d], Philips Records[d], DJM Records[d], Uni[d], Geffen Records, Paramount Records[d], Rocket Records[d], Mercury Records[d], MCA Records[d] і Def Jam[d]
Узнагароды
http://www.eltonjohn.com/

Сэр Элтан Гэркулэс Джон (Sir Elton Hercules John CBE, сапраўднае імя Рэджынальд Кенэт Дўайт, Reginald Kenneth Dwight, нарадзіўся 25 сакавіка 1947 году, Пінэр, Мідлсэкс) — брытанскі сьпявак, кампазытар, піяніст, спачатку больш зьвязаны з рок-н-ролам, пазьней — адзін з заснавальнікаў софт-попу, цяпер адна з найбольшых музычных зорак сучаснасьці.

Біяграфія[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Зь сярэдзіны 1960-х гадоў Элтан Джон працаваў у складзе гурту Bluesology. Ягоныя першыя сусьветна вядомыя песьні зьявіліся ў 1971 годзе ў яго другім альбоме (Elton John), сярод іх мэлядычная баляда «Your Song».

У 1970-я гады Джон стаўся адным з найбольш пасьпяховых поп-сьпевакоў дзякуючы гітам «Rocket Man», «Crocodile Rock», «Saturday Night’s Alright (For Fighting)», «Goodbye Yellow Brick Road», «Candle In The Wind» (песьні, прысьвечанай Мэрылін Манро) і іншым.

На сцэне шчарбаты, у акулярах, таўставасты сьпявак выступаў у гратэскных і экстравагантных касьцюмах, што стварыла яму імідж гэткага эпатажнага Enfant Terrible ад поп-музыкі.

У 1980-я гады Элтан Джон быў вядомы песьнямі «Nikita», «Sad Songs» і «I’m Still Standing», адметнай рысай яго стылю сталіся прыгожыя соля-партыі на фартэпіяна, у другой палове дзесяцігодзьдзя, аднак, ён не мінуў пэўнае творчае крызы.

У 1997 году Джон выпусьціў новую вэрсію «Candle in the Wind», якую ён прысьвяціў загінулай Прынцэсе Даяне. З аб’ёмам продажаў у 32 мільёны асобнікаў «Candle In The Wind '97» сталася самым пасьпяховым сынглам у гісторыі, усю выручку Элтан Джон ахвяраваў на добрачыннасьць.

Час ад часу яму даводзілася змагацца з залежнасьцю ад какаіну, буліміяй і фінансавымі цяжкасьцямі, выкліканымі разнузданым ладам жыцьця.

У 2004 годзе выяшаў новы альбом — Peachtree Road, па стылі блізкі да творчасьці сьпевака 1970-х гадоў.

Элтан Джон мае пярэстую і багатую біяграфію. У 1980 годзе ён абвесьціў аб сваёй бісэксуальнасьці, у 1984 годзе ажаніўся зь нямецкай гукатэхнічкай Рэнатэ Бляўэль, а ў 1988 годзе зь ёй развёўся. Пазьней Джон заявіў аб сабе як аб гомасэксуалісьце.

У 2001 годзе на цырымоніі ўручэньня «Грэмі» Элтан Джон сьпеў дуэтам з рэпэрам Эмінэмам, які дагэтуль быў вядомы сваімі сэксысцкімі і гамафобнымі выказваньнямі.

Пасьля сьмерці ягонага сябра Раяна Ўайта Элтан Джон шмат грошай ахвяруе на барацьбу з СНІД, патрануе некалькі фондаў, асабіста здымаецца ў сацыяльнай рэкляме.

У 1994 годзе ён атрымаў Оскар за «Can You Feel the Love Tonight», песьню да Дыснэеўскага мультфільму «Кароль ільвоў». 24 лютага 1998 году каралева Лізавета II пасьвяціла Элтана Джона ў рыцары, цяпер яго імя афіцыйна гучыць як Сэр Элтан Джон, рыцар ордэну Брытанскае Імпэрыі.

Дыскаграфія[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Капялюш і маска Элтана Джона ў пастаяннай калекцыі Дзіцячага музэю Індыянапалісу
  • 1969 Empty Sky
  • 1970 Elton John
  • 1970 The Games [саўндтрэк]
  • 1971 Tumbleweed Connection
  • 1971 Friends [саўндтрэк]
  • 1971 11-17-70 [live]
  • 1971 Madman Across the Water
  • 1972 Honky Chateau
  • 1973 Don’t Shoot Me I’m Only the Piano Player
  • 1973 Goodbye Yellow Brick Road
  • 1974 Caribou
  • 1975 Captain Fantastic and the Brown Dirt Cowboy
  • 1975 Rock of the Westies
  • 1975 West of the Rockies [live]
  • 1976 Here and There [live]
  • 1976 Blue Moves
  • 1978 A Single Man
  • 1979 Victim of Love
  • 1980 21 at 33
  • 1981 The Fox
  • 1982 Jump Up!
  • 1983 Too Low for Zero
  • 1984 Breaking Hearts
  • 1985 Ice on Fire
  • 1986 Leather Jackets
  • 1987 Live in Australia [live]
  • 1988 Reg Strikes Back
  • 1989 Sleeping With the Past
  • 1990 To Be Continued [Best Of]
  • 1992 The One
  • 1993 Duets
  • 1994 The Lion King [саўндтрэк]
  • 1995 Made in England
  • 1996 Love Songs [Best Of]
  • 1997 Big Picture
  • 1999 Elton John and Tim Rice’s Aida
  • 1999 The Muse
  • 2000 The Road To El Dorado [саўндтрэк]
  • 2000 One Night Only [live]
  • 2001 Songs from the West Coast
  • 2001 Prologue
  • 2002 Live at the Ritz [live]
  • 2002 Greatest Hits 1970—2002
  • 2004 Peachtree Road
  • 2006 Captain And The Kid
  • 2007 Rocket Man

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Commons-logo.svg Элтан Джонсховішча мультымэдыйных матэрыялаў