Гудзяняты (Іўеўскі раён)

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да навігацыі Перайсьці да пошуку
Гудзяняты
Першыя згадкі: 17 стагодзьдзе
Краіна: Беларусь
Вобласьць: Гарадзенская
Раён: Іўеўскі
Сельсавет: Бакштаўскі
Насельніцтва: 25 чал. (2009)[1]
Часавы пас: UTC+3
Тэлефонны код: +375 1595
Паштовы індэкс: 231339
Геаграфічныя каардынаты: 53°58′11″ пн. ш. 26°2′25″ у. д. / 53.96972° пн. ш. 26.04028° у. д. / 53.96972; 26.04028Каардынаты: 53°58′11″ пн. ш. 26°2′25″ у. д. / 53.96972° пн. ш. 26.04028° у. д. / 53.96972; 26.04028
Гудзяняты на мапе Беларусі
Гудзяняты
Гудзяняты
Гудзяняты

Гудзяня́ты — вёска ў Беларусі. Уваходзіць у склад Бакштаўскага сельсавету Іўеўскага раёну Гарадзенскай вобласьці.

Гісторыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

У канцы XVII ст. маёнтак Гудзяняты ў Ашмянскім павеце Віленскага ваяводзтва. У 1690 г. належаў падстолію наваградзкаму Парэмбскаму (Палемскаму), затым яго ўдаве.

У сярэдзіне XIX ст. вёска ў Лугамавіцкай воласьці Ашмянскага павету Віленскай губэрні, у складзе маёнтка Лаздуны, уласнасьць Мілеўскіх. У 1861 г. 96 рэвіскіх душ, 2 аднадворцы. Паводле перапісу 1897 г., у вёсцы 40 двароў, 365 жыхароў, жыдоўскі малітоўны дом. У 1905 г. 336 жыхароў, 536 дзесяцін зямлі, у 1909 г. 47 двароў, 346 жыхароў.

У 19211939 гг. у Лугамавіцкай гміне Валожынскага павета Наваградзкага ваяводзтва Польшчы. У 1921 г. 55 двароў, 252 жыхары.

3 12 кастрычніка 1940 г. вёска (88 двароў, 304 жыхары) у Бобравіцкім сельсавеце Юрацішкаўскага раёну. Працавалі пачатковая школа, крама. У 1951 г. арганізаваны калгас «Змагар». 3 20 студзеня 1960 г. у Іўеўскім раёне. 3 1969 г. у складзе калгаса «Іскра». У 1970 г. 209 жыхароў, у 1986 г. 44 двары, 120 жыхароў. У 1999 г. 29 двароў, 59 жыхароў.


Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]