Грабава (Іўеўскі раён)

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да навігацыі Перайсьці да пошуку
Грабава
Краіна: Беларусь
Вобласьць: Гарадзенская
Раён: Іўеўскі
Сельсавет: Бакштаўскі
Насельніцтва: 24 чал. (2009)[1]
Часавы пас: UTC+3
Тэлефонны код: +375 1595
Паштовы індэкс: 231362
Геаграфічныя каардынаты: 53°58′29.7″ пн. ш. 26°9′30.8″ у. д. / 53.974917° пн. ш. 26.158556° у. д. / 53.974917; 26.158556Каардынаты: 53°58′29.7″ пн. ш. 26°9′30.8″ у. д. / 53.974917° пн. ш. 26.158556° у. д. / 53.974917; 26.158556
Грабава на мапе Беларусі
Грабава
Грабава
Грабава

Грабава — вёска ў Беларусі. Уваходзіць у склад Бакштаўскага сельсавету Іўеўскага раёну Гарадзенскай вобласьці.

Гісторыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

У сярэдзіне XIX ст. вёска ў Бакштаўскай воласьці Ашмянскага павету Віленскай губэрні, дзяржаўная ўласнасьць, адносілася да Грабаўскага сельскага таварыства. У 1861 г. 96 рэвіскіх душ. Паводле перапісу 1897 г., 43 двары, 331 жыхар. У 1905 г. 305 жыхароў, 293 дзесяціны зямлі, у 1909 г. 53 двары, 374 жыхары. Вёска моцна пацярпела ў час Першай сусьветнай вайны і ў 1919-1920 гг.

У 19211939 гг. у Бакштаўскай гміне Валожынскага павета Наваградзкага ваяводзтва Польшчы. У 1921 г. 42 двары (32 пабудовы часова прыстасаваны пад жыльлё), 172 жыхары.

3 12 кастрычніка 1940 г. вёска (57 двароў, 281 жыхар) у Бакштаўскім сельсавеце Юрацішкаўскага, з 20 студзеня 1960 г. Іўеўскага раёнаў. Працавала крама. У 1950 г. арганізаваны калгас «Новае жыцьцё». Пазьней вёска ўвайшла ў калгас імя У. І. Ульянава. У 1970 г. 207 жыхароў, у 1986 г. 46 двароў, 102 жыхары. Працаваў клюб, бібліятэка, крама.

Вёска знаходзіцца ў зоне радыяцыйнага кантролю. У 1999 г. 28 двароў, 51 жыхар.

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]