Даўнары (Іўеўскі раён)

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да навігацыі Перайсьці да пошуку
Даўнары
Першыя згадкі: XIV стагодзьдзе
Краіна: Беларусь
Вобласьць: Гарадзенская
Раён: Іўеўскі
Сельсавет: Бакштаўскі
Насельніцтва: 304 чал. (2009)[1]
Часавы пас: UTC+3
Тэлефонны код: +375 1595
Паштовы індэкс: 231339
Нумарны знак: 4
Геаграфічныя каардынаты: 53°58′37″ пн. ш. 26°4′48.2″ у. д. / 53.97694° пн. ш. 26.080056° у. д. / 53.97694; 26.080056Каардынаты: 53°58′37″ пн. ш. 26°4′48.2″ у. д. / 53.97694° пн. ш. 26.080056° у. д. / 53.97694; 26.080056
Даўнары на мапе Беларусі ±
Даўнары
Даўнары
Даўнары
Даўнары
Даўнары
Даўнары
Commons-logo.svg Галерэя здымкаў у Вікісховішчы

Даўнары — вёска ў Беларусі. Уваходзіць у склад Бакштаўскага сельсавету Іўеўскага раёну Гарадзенскай вобласьці.

Гісторыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

У канцы XIV ст. вялікі князь Ягайла перадаў вёску ў складзе Бакштаўскай воласьці капітулу Віленскага эпіскапства Вялікага княства Літоўскага. 3 1787 г. арандавалі Храптовічы.

У XIX ст. у Бакштаўскай воласьці Ашмянскага павету Віленскай губэрні, дзяржаўная ўласнасьць, адносілася да Бакштаўскага казённага таварыства. У 1861 г. 68 рэвіскіх душ. Паводле перапісу 1897 г., 30 двароў, 234 жыхары, 284 дзесяціны зямлі. У 1909 г. 42 двары, 305 жыхароў.

У 19211939 гг. вёска (у 1921 г. 41 двор. 195 жыхароў) у Бакштаўскай гміне Валожынскага павету Наваградзска ваяводзтва Польшчы.

3 12 кастрычніка 1940 г. вёска (53 двары, 281 жыхар), цэнтар Даўнароўскага сельсавету Юрацішкаўскага раёну.

У Вялікую Айчынную вайну ў лістападзе 1942 г. партызаны атрада імя Ф. Э. Дзяржынскага разграмілі тут фашысцкі гарнізон. Вёска была спалена гітлераўцамі.

У 1950 г. арганізаваны калгас «Чырвонае поле». 3 1953 г. у калгасе «Змагар». 3 20.1.1960 г. у Іўеўскім раёне, з 25.2.1960 г. у Бакштаўскім сельсавеце. 3 1969 г. вёска — цэнтар калгасу «Іскра». У 1970 г. 155 жыхароў. Працавалі клюб, аддзяленьне сувязі, бібліятэка, фельчарска-акушэрскі пункт, сярэдняя школа, дзіцячы сад, крама.

Вёска знаходзіцца ў зоне радыяцыйнага кантролю. У 1999 г. 51 двор, 167 жыхароў.

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]