Гісторыя пошты і паштовых марак Славаччыны

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да навігацыі Перайсьці да пошуку
Славацкая Рэспубліка
па-славацку: Slovensko
StampSlovakia1993Michel163.jpg
Першая стандартная марка сучаснай
Славаччыны, 1993  (Скот #163)
Гісторыя пошты
Пошта існуе з 1 студзеня 1993
Чалец СПЗ з 18 сакавіка 1993
Этапы гісторыі у складзе Аўстра-Вугоршчыны (да 1918) і Чэхаславаччыны (1918—1939, 19451992);
пошты незалежных дзяржаваў (гл. ніжэй)
Паштовыя адміністрацыі
Першая Славацкая рэспубліка
(1939—1945)
1 словацкая крона =
100 гелерам
Славацкая Рэспубліка 1 чэхославацкая крона =
100 гелерам
(да лютага 1993);
1 славацкая крона =
100 гелерам
(1993—2008);
1 эўра = 100 цэнтам
2009)
Slovenská pošta, a. s.
Офіс пошты Partizánska cesta č. 9, 975 99 Banská Bystrica, Slovakia
Сайт пошты www.posta.sk
Першыя паштовыя маркі
Стандартная 21 сакавіка 1939
Камэмаратыўная 12 верасьня 1939
Напаўпаштовая 2 лістапада 1939
Даплатная 5 жніўня 1939
Службовая 23 жніўня 1945 (чэхаславацкая пошта)
Авіяпаштовая 20 лістапада 1939
Аўтаматная 18 сьнежня 2001
Іншыя даставачная пошта — 16 жніўня 1940
Паштовы блёк 17 сьнежня 1993
Філятэлія
Удзельнік WNS з 2002
Чалец ФІП ад краіны Саюз славацкіх філятэлістаў
Офіс суполкі Ul. Radlinskho 9, SK-812 11 Bratislava, Slovakia
Сайт суполкі www.zsf.chtf.stuba.sk
Slovakia1941 02.png
Гістарычная мапа Першай Славацкай рэспублікі (1939—1945)
SlovakiaOMCmap.png
Сучасная мапа Славаччыны

Гісторыя пошты і паштовых марак Славаччыны ўмоўна падзяляецца на пэрыяды, якія адпавядаюць паштовым сыстэмам дзяржаваў, у складзе якіх знаходзілася тэрыторыя Славаччыны (Аўстра-Вугоршчына, Чэхаславаччына), пэрыяд незалежнасьці Першай Славацкай рэспублікі (19391945) і сучаснай Славацкай Рэспублікі1993).

Раньні пэрыяд[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Гісторыя пошты Славаччыны прасочваецца з таго часу, калі славацкія землі знаходзіліся ў складзе Аўстра-Вугоршчыны (да 1918 году). На гэтым этапе тут працавала вугорская пошта, і для аплаты карэспандэнцыі ўсутыч да 28 лютага 1919 году ўжываліся маркі Вугорскага каралеўства; вугорскія целасныя рэчы былі ў абарачэньні да кастрычніка 1919 году[1].

Зь лістапада 1918 па сакавік 1939 году тэрыторыя Славаччыны была часткаю Чэхаславаччыны і абслугоўвалася чэхаславацкай поштай. У паштовым абарачэньні ў гэты пэрыяд знаходзіліся чэхаславацкія знакі паштовай аплаты[1].

Выпускі паштовых марак[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Марка Славаччыны з сэрыі «Нацыянальныя строі» (1939). Сялянка з пяльцамі

Першая Славацкая рэспубліка[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

У сакавіку 1939 году, з прычыны падзелу Чэхаславаччыны пасьля Мюнхэнскага пагадненьня 1938 году, была абвешчаная Славацкая рэспубліка.

21 сакавіка 1939 году ў зварот паступілі першыя маркі Славацкай рэспублікі — чэхаславацкія маркі 19291938 гадоў з чырвоная або сіняй наддрукоўкай «Slovenský stát / 1939» («Славацкая дзяржава 1939»). У верасьні таго ж году была выпушчаная сэрыя «Нацыянальныя строі», якая складалася з трох марак арыгінальных малюнкаў з надпісам «Slovensko»[1][2].

Першая камэмаратыўная марка выйшла ў верасьні 1939 году. Яна была прысьвечаная 10-й гадавіне з дню сьмерці Ёзэфа Мургаша (18641929), славацкага вынаходніка і жывапісца[2].

Паштова-дабрачынная марка з партрэтам прэзыдэнта Ёзэфа Тысы выйшла ў лістападзе 1939 году. Дадатковы збор ішоў на дапамогу дзецям[2].

Апошняя сэрыя з шасьці марак Славацкай рэспублікі з партрэтам прэзыдента Ё. Тысы былы выпушчаная ў сакавіку 1945 году. Усе маркі Першай Славацкай рэспублікі былі вынятыя з абарачэньня 30 красавіка 1945 году, пасьля чаго на тэрыторыі Славаччыны ў зварот паступілі знакі паштовай аплаты Чэхаславаччыны[1][2].

Славацкае нацыянальнае паўстаньне[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

У часе славацкага нацыянальнага паўстаньня 1944 году выкарыстоўваліся маркі Славаччыны, альбо паштовы збор аплочваўся гатоўкай. Службовая карэспандэнцыя перасылалася задарма[3].

Газэта «Новае слова» — орган Камуністычнай партыі Славаччыны — выпусьціла адмысловыя налепкі з надпісам «Газэтная мыта аплочаная гатоўкай. Новае слова. Банска Бістрыца». Гэтая налепка друкавалася ў аркушах з чатырох ці шасьці штук. Выкарыстоўвалася з 1 верасьня па 25 кастрычніка 1944 году[1][3].

Сучасная Славаччына[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

1 студзеня 1993 году ў выніку Аксамітнага падзелу ўтварылася незалежная Славаччына. У той самы дзень у зварот паступіла першая марка Славаччыны з выявай дзяржаўнага гербу наміналам 8 кронаў, выдадзеная ў малым аркушы. Мініяцюры былі аддрукаваныя ў паштовай друкарні ў Празе на замову Міністэрства транспарту, сувязі і грамадзкіх працаў Славаччыны[4].

30 сьнежня 1993 году з абароту былі вынятыя знакі паштовай аплаты Чэхаславаччыны і забароненыя зьмяшаныя франкіраваньні[5].

Першая камэмаратыўная марка Славаччыны выйшла ў сакавіку 1993 году. Яна была прысьвечаная 600-м угодкам з дня сьмерці сьвятога Яна Непамуцкага. Гэта быў супольны выпуск паштовых адміністрацыяў Славаччыны, Чэхіі і Нямеччыны.

Паштова-дабрачынная марка з дадатковым зборам у фундацыю славацкага Чырвонага Крыжа выйшла ў лістападзе 1993 году.

Першы паштовы блёк быў эмітаваны ў сьнежні 1993 году. На ім была адлюстраваная магіла славацкага астранома і палітыка М. Р. Штэфаніка ў Брадле[2].

Філятэлістычныя таварыствы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Устаноўчы сход Зьвязу славацкіх філятэлістаў (па-славацку: Zväz slovenských filatelistov; ЗСФ) адбыўся ў траўні 1969 году ў мястэчку Смачы. На сходзе было абвешчанае стварэньне зьвязу, абраныя яго кіроўныя органы, распрацаваная праграма і статут. Да распаду Чэхаславаччыны ЗСФ уваходзіў у склад Фэдэрацыі чэхаславацкіх філятэлістаў[6].

Глядзіце таксама[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Крыніцы і заўвагі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ а б в г д Чехословакия (Чехословацкая Социалистическая Республика) // Филателистическая география. Европейские, зарубежные страны / Н. И. Владинец.. — М.: Радио и связь, 1981. — С. 160.
  2. ^ а б в г д Паводле інфармацыі з каталёгу «Міхель»
  3. ^ а б Владинец Н. Чехословакия // Филателия СССР. — 1983. — № 8. — С. 24—26.
  4. ^ Припутен В. Новая Словакия. Маркам два года // «Филателия». — 1994. — № 11. — С. 56—58.
  5. ^ Филарама // Филателия. — 1994. — № 2. — С. 56.
  6. ^ Суханова Н. Создана Федерация филателистов Чехословакии // Филателия СССР. — 1969. — № 12. — С. 28.

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Commons-logo.svg Гісторыя пошты і паштовых марак Славаччынысховішча мультымэдыйных матэрыялаў