Насельніцтва Славаччыны

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да навігацыі Перайсьці да пошуку

Дадзены артыкул выяўляе дэмаграфічныя асаблівасьці насельніцтва Славаччыны, уключаючы шчыльнасьць насельніцтва, яго этнічны склад, узровень адукацыі, здароўя, эканамічны стан, рэлігійныя веравызнаньні і іншыя аспэкты.

Большасьць 5,4-мільённага насельніцтва Славаччыны складаецца са славакаў (85,5%). Вугорцы зьяўляюцца буйнейшай этнічнай меншасьцю (9,7%), расьсяленьне якіх прыпадае на паўднёвыя і ўсходнія рэгіёны краіны. Іншыя этнічныя групы ўключаюць цыганаў (1,7%), чэхаў, русінаў, украінцаў, немцаў, палякаў, сэрбаў і габрэяў (каля 2300 чалавек).

Вылічэньні дзьвюх міжнародных арганізацыяў (ААН і Сусьветны банк) і афіцыйнага славацкага статыстычнага цэнтру прадстаўляюць лічбавыя паказчыкі па этнічных групах, якія рэдка знаходзяць паразуменьне ў іншых статыстычных арганізацыях. Паводле іншых паказчыкаў, лічба цыганскага насельніцтва (па розных прычынах) вагаецца ад 1% да 10% усяго насельніцтва, што, у такім выпадку, зьмяншае працэнтную лічбу славакаў і вугорцаў.

Славацкая канстытуцыя гарантуе свабоду веравызнаньня. Большасьць грамадзянаў Славаччыны вызнаюць каталіцтва; другая па велічыні група лічыць сябе атэістамі (13%). Каля 6,9% насельніцтва вызнаюць пратэстантызм і 0,9% — праваслаўе. У Славаччыне пражывае каля 5000 мусульманаў.

Нягледзячы на сучасную эўрапейскую эканоміку і мадэрновае грамадзтва, Славаччына мае вельмі значны сельскі элемэнт. Каля 45% славакаў жывуць у вёсках зь менш за 5000 жыхарамі, і 14% зь менш за 1000.

Статыстыка[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Насельніцтва Славаччыны, зьвесткі харчовай і сельскагаспадарчай арганізацыі ААН, 2009 год; колькасьць жыхароў у мільёнах
Census1880.png

Наступныя дэмаграфічныя зьвесткі ўзятыя з вынікаў Статыстычнага цэнтру Рэспублікі Славаччына.

Насельніцтва[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • 5 447 502

Узроставы склад[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • 0—14 гадоў:

15,7% (мужчынаў 439 331; жанчынаў 419 123)

  • 15—64 гадоў:

71,7% (мужчынаў 1 954 798; жанчынаў 1 966 611)

  • 65 гадоў і вышэй:

12,6% (мужчынаў 258 157; жанчынаў 432 286)

Мэдыяна ўзросту[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

агулам: 37,3 гадоў; мужчыны: 35,7 гадоў, жанчыны: 38,9 гадоў (перапіс 2010)

Тэмп росту насельніцтва[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

0,157% (перапіс 2010)

Узровень нараджальнасьці[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

11 326 нараджэньняў/1000 чалавек (2009)

Узровень сьмяротнасьці[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

9755 сьмерцяў/1000 чалавек (2008)

Узровень чыстай міграцыі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

0,8 мігрантаў/1000 чалавек (2008)

Колькасная суаднесенасьць палоў[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • пры нараджэньні:

1,05 мужч./жанч.

  • да 15 гадоў:

1,05 мужч./жанч.

  • 15—64 гадоў:

0,99 мужч./жанч.

  • 65 гадоў і вышэй

0,6 мужч./жанч.

  • агульная колькасьць:

0,945 мужч./жанч. (перапіс 2006)

Узровень дзіцячай сьмяротнасьці[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • агулам: 7,26 сьмерцяў/1000 народжаньняў
  • жанч. 8,48 сьмерцяў/1000 народжаньняў
  • мужч. 5,98 сьмерцяў/1000 народжаньняў (перапіс 2006)

Сярэдняя працягласьць жыцьця[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • агулам:

74,73 гадоў

  • мужчыны:

70,76 гадоў

  • жанчыны:

78,89 гадоў (перапіс 2006)

Каэфіцыент фэртыльнасьці[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

1,33 народж. дзіц./жанчына (перапіс 2008)

Этнічныя групы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Славакі (85,5%), вугорцы (9,7%), цыгане (1,7%), чэхі (0,8%), іншыя (2%) (пераважна мараўскага, сылескага, русінскага, сэрбскага, украінскага, нямецкага, польскага, харвацкага, турэцкага і віетнамскага паходжаньня).

Рэлігійны склад[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Асноўны артыкул: Рэлігія ў Славаччыне

Каталікі (69%), атэісты (13%), пратэстанты (6,9%), грэка-каталікі (4,1%), праваслаўныя (0,9%), рэфарматы (2,04%), іншыя (6,37%) (перапіс 2004).

Мовы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

славацкая (афіцыйная), вугорская, цыганская, Русінская, нямецкая і польская.

Пісьменнасьць[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

ад васьмігадовага ўзросту могуць чытаць і пісаць:

  • агулам:

99,6%

  • мужчыны:

99,7%

  • жанчыны:

99,6%

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]