Перайсьці да зьместу

Вінцас Міцкявічус-Капсукас

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
(Перанакіравана з «Вінкас Міцкевічус-Капсукас»)
Вікіпэдыя мае артыкулы пра іншых асобаў з прозьвішчам Міцкевіч.
Вінцас Міцкявічус-Капсукас
па-летувіску: Vincas Mickevičius-Kapsukas
Асабістыя зьвесткі
Нарадзіўся: 7 красавіка 1880(1880-04-07)[1][1]
в. Будвечай (цяпер Ваўкавішкаўскі раён)
Памёр: 17 лютага 1935(1935-02-17)[1][1] (54 гады)
Масква
Партыя: Камуністычная партыя Летувы
Адукацыя:

Ві́нцас Міцкя́вічус-Капсу́кас (Вінцас Сіманавіч Міцкявічус-Капсукас, Вікенці Сямёнавіч Міцкевіч-Капсукас; па-летувіску: Vincas Mickevičius-Kapsukas; 7 красавіка 1880 (26 сакавіка паводле старога стылю), вёска Будвечай, цяпер у Ваўкавішкаўскім раёне — 17 лютага 1935, Масква) — дзеяч міжнароднага камуністычнага руху, адзін з арганізатараў і кіраўнікоў Камуністычнай партыі Летувы, літаратурны крытык-марксіст.

Нарадзіўся ў сям’і селяніна. Вучыўся ў гімназіі ў Мар’ямпалі (18901897); з 1895 удзельнічаў у нацыянальным руху, распаўсюджваў забаронены летувіскі друк. Вывучаў вольным слухачом філязофію і эканоміку ў Бэрнскім унівэрсытэце (19021904). У 1903 далучыўся да Сацыял-дэмакратычнае партыі Летувы, з 1905 у ЦК партыі. У 19041906 рэдактар часопісаў «Драўгас» (па-летувіску: «Draugas»; «Таварыш») и «Дарбінінскас» (па-летувіску: «Darbininkas»; «Рабочы»), у 19061907 — адзін з рэдактараў часопісаў Летувіскай сацыял-дэмакратычнай партыі «Наўйойі гадынэ» (па-летувіску: «Naujoji gadynė»; «Новая эра») і «Скардас» (па-летувіску: «Skardas»; «Шчыт»). Як актыўны ўдзельнік рэвалюцыі 19051907 ў Летуве з 1907 у турме і ссылцы.

У 19141916 кіраўнік замежнага бюро Летувіскай сацыял-дэмакратычнай партыі. У 1914 у Кракаве наладзіў сувязь з У. І. Леніным. Жыў у эміграцыі ў Вялікабрытаніі (19151916) і ЗША (19161917), быў рэдактарам летувіскіх сацыял-дэмакратычных газэтаў.

У чэрвені 1917 у Петраградзе увайшоў у шэрагі РСДРП (б); рэдактар першай бальшавіцкай летувіскай газэты «Тыеса» (па-летувіску: «Tiesa»; «Праўда»), дэлегат VI зьезду РСДРП (б), Другога Ўсерасейскага зьезду Саветаў; чалец Цэнтральнага бюро летувіскіх сэкцыяў пры ЦК РСДРП (б), пасьля РКП (б); чалец Петраградзкага Ваенна-рэвалюцыйнага камітэту, удзельнік задушэньня мяцяжу Керанскага і Краснова.

Пасьля ўтварэньня ў кастрычніку 1918 Камуністычнай партыі Летувы увайшоў у склад яе ЦК; ад сьнежня 1917 камісар па летувіскіх справах Народнага камісарыяту па справах нацыянальнасьцяў РСФСР.

У сьнежні 1918 ачоліў савецкі Часовы рэвалюцыйны рабоча-сялянскі ўрад Летувы, сфармаваны ў занятым Чырвонай арміяй Дзьвінску, і да лютага 1919 быў старшынём Саўнаркама Летувіскай савецкай рэспублікі (на занятых Чырвонай арміяй тэрыторыях Летувы і прызнанай дэкрэтом СНК Савецкай Расеі 22 сьнежня 1918). Ад лютага 1919 старшыня Саўнаркаму ЛітБелу, ад сакавіка старшыня Прэзыдыюму ЦК наноў створанай аб’яднанай Камуністычнай партыі Летувы і Беларусі (КП (б) Летувы і Беларусі), у красавіку — ліпені 1919 старшыня Савету абароны ЛітБелу.

Пасьля падзеньня рабоча-сялянскага ўраду ЛітБелу ў ліпені 1919 году кіраваў Бюро нелегальнай работы на занятай польскімі войскамі тэрыторыі, пераехаў у Смаленск, дзе рэдагаваў газэту «Звязда» — орган ЦК КП(б) Летувы і Беларусі[2]. З 1920 на падпольнай працы, кіраваў Віленскай акруговай партыйнай арганізацыяй.

З канца 1921 у Маскве на партыйнай працы, чалец Палітбюро ЦК ЛКП з 1923. Дэлегат XI, XII, XIV—XVI зьездаў ВКП (б) (19221934). На VIII зьездзе (1919) абраны кандыдатам у чальцы ЦК РКП (б).

Працаваў у Выканаўчым Камітэце Камінтэрну (ВККІ) (19231935. Дэлегат II—IV кангрэсаў (19201922) Камінтэрну, удзельнічаў у VI кангрэсе (1928) з дарадчым голасам. Зь верасьня 1926 да сваёй сьмерці кіраваў Польска-Прыбалтыйскім Ландэрсакратарыятам ВККІ.

Ушанаваньне памяці

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

У 19551989 імя Капсукас меў горад Мар’ямпаль.

У 1955 імя Вінцаса Капсукаса было нададзена Віленскаму дзяржаўнаму ўнівэрсытэту.

  1. ^ а б в г д е ё ж Deutsche Nationalbibliothek Record #119065363 // Gemeinsame Normdatei (ням.) — 2012—2016.
  2. ^ Мицкявичус-Капсукас Викентий Семенович. Электронная энцыкляпэдыя «Слоўнік.орг». Праверана 12 красавіка 2010 г.