Перайсьці да зьместу

Вікіпэдыя:Запыты да адміністратараў

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Архівы

Пакіньце тут свой запыт, калі вы хочаце працаваць над артыкулам, але ён абаронены па нейкай прычыне ад рэдагаваньня.

Запыты на абарону старонак

[рэдагаваць крыніцу]

Тут знаходзіцца ўжо закрытае абмеркаваньне. Будзьце ласкавыя, ня ўносьце зьменаў.


Я так разумею шаноўныя спадары Kazimier Lachnovič і Ліцьвін зусім не праглядаюць апошнія зьмены? --Red_Winged_Duck 11:51, 6 ліпеня 2024 (+03)[адказаць]

Дзякую, вядома, што зьвярнулі ўвагу. Але абавязку штодня праглядаць усе апошнія зьмены ў Вікіпэдыя:Адміністрацыя няма + наколькі я ведаю, такога абавязку таксама няма ў іншых больш-менш сур'ёзных моўных разьдзелах. Уласна, зрабіць запыт сюды або ў гутаркі для ўдзельніка, які сутыкнуўся з вандалізмам, патрабуе значна менш часу, што і раю рабіць у наступны раз. --Kazimier Lachnovič (гутаркі) 12:15, 6 ліпеня 2024 (+03)[адказаць]

Пры ўсёй павазе да вашай працы адміністратарам, якую таксама ніхто не прымушае рабіць, але тут не ангельская ці любая іншая буйная вікі, дзе фізычна нельга адсачыць апошнія зьмены, тут зьмены за дзень займаюць адну старонку і ўбачыць відавочны вандалізм ня зойме больш чым пару хвілінаў. З улікам адсутнасьці хоць якой рэакцыі ад іншых адмінаў, прашу вас падтрымаць прапанову вылучэньня новых адмінаў, якія возьмуць на сябе абавязак адсочваць апошнія зьмены. --Red_Winged_Duck 12:25, 6 ліпеня 2024 (+03)[адказаць]
Я практычна кожны дзень праглядаю старонку «Апошнія зьмены». Пры гэтым я сам не разумею, як я праглядзеў сытуацыю з адпаведным артыкулам. --Ліцьвін (гутаркі) 15:32, 6 ліпеня 2024 (+03)[адказаць]
Ліцьвін, можа быць нешта можна зрабіць і з Катэгорыя:Вікіпэдыя:Старонкі да пераносу? --Red_Winged_Duck 17:01, 6 ліпеня 2024 (+03)[адказаць]
Можна, вядома, але не абавязкова рабіць гэта кожны дзень — адміністратары ня робаты. Уласна, ня бачу нейкай катастрофы ў тым, што аб’ектыўна малацікавы чытачу артыкул, які — да зьяўленьня далёка не тыповага «вандала» (які сьпярша той артыкул дапоўніў) — меў адно 15 праглядаў за апошні год, захоўваў бы «вандалізаваны» выгляд нават некалькі дзён. Гэта ня той выпадак, які хоць неяк можа паўплываць на аўтарытэт Беларускай Вікіпэдыі. Пагатоў усе больш-менш значныя ў пляне колькасьці праглядаў-значнасьці артыкулы (а таксама тыя, да якіх вандалы хоць бы раз выявілі цікавасьць) імкнуся зьмяшчаць у сваім сьпісе назіраньня, зь якога заўсёды пачынаю прагляд Беларускай Вікіпэдыі --Kazimier Lachnovič (гутаркі) 23:15, 6 ліпеня 2024 (+03)[адказаць]

Прошу защитить мою страницу обсуждения

[рэдагаваць крыніцу]

Тут знаходзіцца ўжо закрытае абмеркаваньне. Будзьце ласкавыя, ня ўносьце зьменаў.


Прошу запретить анонимам редактировать мою страницу обсуждения. Преследователь постоянно пишет бессвязные надуманные обвинения и оскорбления.--UeArtemis (гутаркі) 16:42, 3 верасьня 2020 (+03)[адказаць]

Выдаленае паведамленьне глябальна заблякаванага ўдзельніка
Ваше хибне розуміння слабо корелює з моїми текстами - це лише плід Вашого емоційного розуму.--UeArtemis (гутаркі) 18:11, 3 верасьня 2020 (+03)[адказаць]

Kazimier Lachnovič: Думаю, Вы уже поняли, что это за человек, Марат Губаев. Так защитите мою страничку?--UeArtemis (гутаркі) 20:19, 3 верасьня 2020 (+03)[адказаць]

Абараніў старонку на запыт удзельніка. Прашу ўдзельнікаў высьвятляць дачыненьні па-за гэтым разьдзелам. --Kazimier Lachnovič (гутаркі) 20:25, 3 верасьня 2020 (+03)[адказаць]

Тут знаходзіцца ўжо закрытае абмеркаваньне. Будзьце ласкавыя, ня ўносьце зьменаў.


My discussion page needs page protection. Best Regards --Dandelo (гутаркі) 16:27, 19 верасьня 2020 (+03)[адказаць]

Done. --Kazimier Lachnovič (гутаркі) 20:33, 19 верасьня 2020 (+03)[адказаць]

Запыты на рэдагаваньне абароненых старонак

[рэдагаваць крыніцу]
Запыты зьмешчаныя ў катэгорыі Вікіпэдыя:Запыты на рэдагаваньне абароненых старонак.

Удзельнік:InternetArchiveBot/Dead-links.js

[рэдагаваць крыніцу]

Для перакладу паведамленьняў робата InternetArchiveBot неабходна стварыць падстаронку Удзельнік:InternetArchiveBot/Dead-links.js з кодам, скапіяваным з майго чарнавіку (за выняткам першага радку мэню). Перад захаваньнем падстаронкі выдаліць зь яе цэтлікі ‹nowiki› і ‹/nowiki›. Прыклад можна ўбачыць у ангельскай Вікіпэдыі. -- Taravyvan Adijene 18:15, 19 чэрвеня 2021 (+03)[адказаць]

На жаль, маю наступнае паведамленьне на Удзельнік:InternetArchiveBot/Dead-links.js: Цяпер на гэтай старонцы тэкст адсутнічае. Вы можаце пашукаць назву гэтай старонкі на іншых старонках, альбо пашукаць зьвязаныя запісы ў журналах, але ў вас няма дазволу ствараць гэтую старонку. --Kazimier Lachnovič (гутаркі) 18:42, 19 чэрвеня 2021 (+03)[адказаць]
Мяркую, для рэдагавання гэтай старонкі недастаткова правоў адміністратара, трэба правы адміністратара інтэрфейсу. Бюракрат можа надаць гэтыя правы ўдзельнікам, тады яны змогуць рэдагаваць js старонкі.--Artsiom91 (гутаркі) 12:06, 20 чэрвеня 2021 (+03)[адказаць]
Сапраўды, дзякую за падказку! --Kazimier Lachnovič (гутаркі) 22:43, 20 чэрвеня 2021 (+03)[адказаць]
Скапіяваў код з выдаленьнем ‹nowiki› і ‹/nowiki›. Ці ўсё добра? --Kazimier Lachnovič (гутаркі) 22:43, 20 чэрвеня 2021 (+03)[адказаць]
На жаль, замест {{subst:НАЗВА_БЯГУЧАГА_МЕСЯЦА}} {{subst:БЯГУЧЫ_ГОД}} падставіўся цяперашні месяц-год, а мусіла застацца як ёсьць. У ангельскай вікі менавіта так. Калі не атрымаецца — тады без падстаноўкі месяцу-году лепей увогуле. -- Taravyvan Adijene 05:41, 21 чэрвеня 2021 (+03)[адказаць]
Пры захаваньні чамусьці аўтаматычна замяняюцца, хоць ніякіх адрозьненьняў ад ангельскага коду няма. Пакуль, увогуле, прыбраў, бо не магу даць рады, як выправіць. --Kazimier Lachnovič (гутаркі) 12:36, 21 чэрвеня 2021 (+03)[адказаць]

Назва: мяшанка раскладак у тэксьце.

Умовы: (g_d == 0) & (ddd_lns rl "([-Z-z][а-яА-ЯієїґёўІЄЇҐЁЎ]|[а-яА-ЯієїґёўІЄЇҐЁЎ][-Z-z])") & ((g_ns != 2) & (g_ns != 6) & (g_ns % 2 == 0))

Прыклад: uk:Спеціальна:Фільтр редагувань/26.

Пры спробе стварэньня выдае наступную пымылку: У пазначаным фільтры знойдзеная сынтаксычная памылка. Паведамленьне парсэра: Чаканы ) у пазыцыі 24 ня знойдзены (замест знойдзены T_ID rl). --Kazimier Lachnovič (гутаркі) 22:02, 14 чэрвеня 2023 (+03)[адказаць]

Назва: непасрэдная спасылка на артыкул у іншым разьдзеле.

Умовы: r := '\[\[\:(n|sv|nl|d|fr|wr|ru|||s|v|l|||z|u||f|n|s|f|r|d|s|sr|r||u|s|r|n|||u|s|d|g||l||r|sl||uz|gl|nn|v|l|sl|l||z|||||||g|nw|ur|||s||l|lv|s||--ld|r|sq|v|l|r|s|l|z-u|n|f||g|n|v|f|l|g|s|||n||sw||n|gu|sn||nds|u|s|qu|ls|su||n|||n|n|ug|rz|-sg|w|z-n-nn||-s|gd||zn|s|f|r|v|n|s|s|s|l|r-r|s|r|r||r|s||l|f|l|gn|ru|s|gl|nds-nl||vls|dq|fu-vr||f||gv|s||s|||v|v|z|r|z-lssl|frr|l||sq|wuu|ud|nr|w|r|szl|s||s|ld|fur||dv|gn|ds||d|sd|l|-z|d|s||wl|gg|ng|ug|||g|nv|lz|fr|sn||ln|v|fl|l|r|w|rw|d|||l|r|nv|d|v|r|l|n||||n||l|||df|r-ru|w|v|g|srn|ns|g||lg|zu|||z|u|r|w|n|r|||g|||s|ss||rn||n||u||lg|s|f|||s|sg|ff|dz|n||v|s|u|r|ng|||||||us|r|z)\:';

(nw_w rl r) &((rl_ns == 0)|(rl_ns == 10)) &!(ld_w rl r) &!(ddd_lns rl '#') &!("ss" n usr_grus) &!("" n usr_grus)

Прыклад: uk:Спеціальна:Фільтр редагувань/46.

Пры спробе стварэньня выдае наступную пымылку: У пазначаным фільтры знойдзеная сынтаксычная памылка. Паведамленьне парсэра: Чаканы ) у пазыцыі 633 ня знойдзены (замест знойдзены T_ID rl). --Kazimier Lachnovič (гутаркі) 22:05, 14 чэрвеня 2023 (+03)[адказаць]

Назва: загалоўкі першага ўзроўню.

Умовы: !(usr_rgs nns "urvw") & (g_ns == 0) & (ddd_lns rl "^\s*=[^=].+=\s*$") &! (rvd_lns rl "^\s*=[^=].+=\s*$")

Прыклад: uk:Спеціальна:Фільтр редагувань/68.

--Taravyvan Adijene (гутаркі) 09:36, 26 красавіка 2023 (+03)[адказаць]

Таксама выдае памылку пры спробе стварэньня: У пазначаным фільтры знойдзеная сынтаксычная памылка. Паведамленьне парсэра: Чаканы ) у пазыцыі 13 ня знойдзены (замест знойдзены T_ID nns). --Kazimier Lachnovič (гутаркі) 22:08, 14 чэрвеня 2023 (+03)[адказаць]

Запыты на накладаньне спагнаньня на ўдзельніка

[рэдагаваць крыніцу]

Тут знаходзіцца ўжо закрытае абмеркаваньне. Будзьце ласкавыя, ня ўносьце зьменаў.


Зноў пачалося псаваньне артыкулаў з IP-адрасоў 176.59.*.* [1] і [2]. Прашу заблякаваць увесь дыяпазон як ужо рабілася раней. --Dymitr 10:27, 30 жніўня 2024 (+03)[адказаць]

Заблакаваў дыяпазон на паўгады.--Artsiom91 (гутаркі) 11:29, 30 жніўня 2024 (+03)[адказаць]

Пераносы ўдзельніка Ясамойла

[рэдагаваць крыніцу]

Тут знаходзіцца ўжо закрытае абмеркаваньне. Будзьце ласкавыя, ня ўносьце зьменаў.


Прашу адміністратараў зьвярнуць увагу на гэтыя два пераносы: 1, 2. --Red_Winged_Duck 19:06, 25 жніўня 2024 (+03)[адказаць]

Зьвярнуў увагу ўдзельніка на недарэчныя пераносы. --Ліцьвін (гутаркі) 09:32, 26 жніўня 2024 (+03)[адказаць]

Ліцьвін, відаць, што не спрацавала. --Red_Winged_Duck 17:22, 28 жніўня 2024 (+03)[адказаць]

Тут знаходзіцца ўжо закрытае абмеркаваньне. Будзьце ласкавыя, ня ўносьце зьменаў.


Kazimier Lachnovič, прапаную заблякаваць адразу ўвесь дыяпазон, бо зь яго апошнім часам зашмат спаму і нуль карыснага зьместу для Вікіпэдыі. --Red_Winged_Duck 00:24, 15 ліпеня 2024 (+03)[адказаць]

Заблякаваў азначаны дыяпазон на 1 месяц. --Kazimier Lachnovič (гутаркі) 11:35, 15 ліпеня 2024 (+03)[адказаць]

Адміністратар дазваляе сабе адрытыя асабістыя абразы (гл. ВП:АБРАЗА) ў абмеркаванні: дае агульныя негатыўныя ацэнкі ўнёску ("працягваць пісаць у разьдзел расейскім акупацыйным, т.б. разбуральным для беларускай мовы"), выкарыстоўвае адмоўна афарбаваную лексіку для характарыстыкі карыстальніка ("хлусьні і паклёпа", "(а)маральнага прыстасаванства", "маральная наркамаўская прастытуцыя"). --Чаховіч Уладзіслаў (гутаркі) 13:23, 24 чэрвеня 2024 (+03)[адказаць]

Камэнтар Згодна з ВП:АБРАЗА агульныя нэгатыўныя ацэнкі ўнёску ўдзельніка ў Вікіпэдыю лічацца асабістымі абразамі толькі тады, калі яны «не падмацоўваюцца разгорнутай аргумэнтацыяй». Пагатоў тое, што наркамаўскі моўны стандарт быў і ёсьць адным з захадам русіфікацыі (этнацыду) беларусаў — гэта нават не ацэнка, а вядомы факт, падмацаваны вартымі даверу крыніцамі. --Kazimier Lachnovič (гутаркі) 17:25, 25 чэрвеня 2024 (+03)[адказаць]
Камэнтар Што да адмоўна афарбаванай лексыкі, то наступны публічны допіс Уладзіслава Чаховіча ад 15 сакавіка 2024 годуРаней стаўленне было да іх як да годных канкурэнтаў, на сёння - як да маргінальнай памыйкі. Здаецца, усіх адэкватаў ужо адтуль выціснулі, а хто і застаўся, стараецца мэтрам "ліцьвінства" і адэптам "расейскай акупацыі" ў іхняй справе не замінаць - псіхічнае здароўе даражэйшае») выяўна сьведчыць, што падобнае хамства [3] для гэтага ўдзельніка дагэтуль ёсьць актуальным. Каб патрабаваць бездакорнай ветлівасьці ад іншых, трэба сьпярша самому не правакаваць грубасьці. --Kazimier Lachnovič (гутаркі) 12:42, 11 ліпеня 2024 (+03)[адказаць]

Тут знаходзіцца ўжо закрытае абмеркаваньне. Будзьце ласкавыя, ня ўносьце зьменаў.


Адміны ўжо каторы дзень не заўважаюць сталага вандалізму з боку ўдзельніка, хоць ён ужо быў папярэджаны пра недапушчальнасьць прыдумляньня нейкіх новых тапонімаў. Я адзін павінен штораз адкатваць ягоныя праўкі? --Taravyvan Adijene (гутаркі) 16:24, 5 траўня 2024 (+03)[адказаць]

Па-першае, Вікіпэдыя:Ветлівасьць: вашыя закіды мелі б пэўны грунт, каб на ваш зварот сюды ніхто б апэратыўна не адрэагаваў. Удзельнік ужо атрымліваў блякаваньне на 24 гадзіны, цяпер ён атрымаў блякаваньне на тыдзень за вайну рэдагаваньняў у артыкуле Варшава. Уласна, варта было адразу зьвярнуць увагу на гэтае бясспрэчнае парушэньне. Зазначу, што даданьне лацінкавых напісаньняў назваў паселішчаў, якія падпадаюць пад правіла Вікіпэдыя:Беларускія традыцыйныя гістарычныя назвы наўрад ці можна азначаць як «вандалізм» або «прыдумляньне нейкіх новых тапонімаў». З той жа Варшавай, якая хоць і не падпадае пад гэтае правіла, але ёсьць гістарычна засвоенай замежнай назвай у беларускай мове, лепей было б падаць прыклады захаваньня арыгінальнага польскага напісаньня Warszawa ў беларускіх тэкстах лацінкай. У кожным разе, у адпаведным абмеркаваньні нейкіх абмежаваньняў супольнасьць ня выпрацавала. --Kazimier Lachnovič (гутаркі) 17:46, 5 траўня 2024 (+03)[адказаць]

Тут знаходзіцца ўжо закрытае абмеркаваньне. Будзьце ласкавыя, ня ўносьце зьменаў.


Не зразумеў гэтай плыні бязглузьдзіцы. -- Taravyvan Adijene 15:29, 6 студзеня 2022 (+03)[адказаць]

Навошта рабіць запыт, калі дэталі непаразуменьня ўжо высьветліліся ў Абмеркаваньне:Юзаф Дашчынскі? Тут далёка ня кожны дае рады самой Вікіпэдыі, а яе дачыненьні зь Вікізьвесткамі, увогуле, даволі цяжка зразумець бяз пэўнага досьведу. Зрэшты, асабіста я лічу, што карткі на беларускую тэматыку варта імкнуцца цалкам запаўняць тут (і даклана не выдаляць іх зьмест, як гэта робяць у суседнім разьдзеле), бо беларускую тэматыку Вікізьвестках ніхто напраўду не даглядае, што пацьвярджае нядаўняе змаганьне зь летувіскімі шавіністамі за апісаньне аб'екту wikidata:Q668988. Вядома, я за тое, каб паўсюль у нас панавалі прынцыпы Вікіпэдыя:Ветлівасьцьудзельнікам варта паводзіць сябе далікатна, спакойна і карэктна, каб не адцягваць увагі ад паляпшэньня энцыкляпэдыі і падтрымліваць прыемную атмасфэру ў суполцы»), але на маю думку, часам варта рабіць пэўную папраўку на той час, у якім мусім жыць, а таксама дасьведчанасьць пэўных удзельнікаў. --Kazimier Lachnovič (гутаркі) 16:32, 6 студзеня 2022 (+03)[адказаць]

Тут знаходзіцца ўжо закрытае абмеркаваньне. Будзьце ласкавыя, ня ўносьце зьменаў.


Выдаленае паведамленьне глябальна заблякаванага ўдзельніка

Наколькі я разумею, удзельнік пазыцыянуе сябе як прафэсійнага лігвіста (PhD) і старонка на Researchgate, здаецца гэта пацьвярджае. Аднак не зусім зразумела, ці мае ўдзельнік публікацыі на тэму беларускай арабіцы. І калі ж ён, сапраўды, робіць у гэтай галіне памылкі (ненавуковыя рэчы), то лепей апублікаваць артыкул з крытыкай яго дзейнасьці як навукоўца ў вартых даверу крыніцах, а потым ужо на яго падставе штосьці рабіць тут. Яшчэ адзін магчымы варыянт: запрасіць удзельніка ў адпаведнае абмеркаваньне, каб ён публічна адказаў на вашыя пытаньні. --Kazimier Lachnovič (гутаркі) 20:13, 1 верасьня 2020 (+03)[адказаць]
Выдаленае паведамленьне глябальна заблякаванага ўдзельніка
Згодна зь дзейнымі правіламі артыкул у Вікіпэдыі ня ёсьць надзейнай крыніцай. Але калі памянёны аўтарскі праект супярэчыць апублікаваным навуковым працам на гэтую тэму і вы можаце давесьці гэта на канкрэтных прыкладах з спасылкамі на адпаведныя крыніцы (аўтар(ы) + назва манаграфіі/артыкула/падручніка + нумары старонак), то спасылкі на праект, сапраўды, варта будзе паўсюль выдаліць, а ўдзельніка папярэдзіць пра недапушчальнасьць арыгінальных дасьледаваньняў. Таксама было б слушна запрасіць удзельніка ў гэтае абмеркаваньне, каб ён меў магчымасьць бараніць сябе. --Kazimier Lachnovič (гутаркі) 19:12, 2 верасьня 2020 (+03)[адказаць]
Выдаленае паведамленьне глябальна заблякаванага ўдзельніка
Папярэдні суразмоўца глябальна заблякаваны [4], але дзейнічае з-пад розных IP: 195.114.148.221, 195.114.146.102, 195.114.148.87, 195.114.146.60 і інш. Здаецца, яго завуць Тарас Грубаеў. Shelest1985 (гутаркі) 09:14, 3 верасьня 2020 (+03)[адказаць]
Выдаленае паведамленьне глябальна заблякаванага ўдзельніка
Дзякуй за прыведзеныя спасылкі на крыніцы. Мне спатрэбіцца пэўны час, каб даць рады гэтай тэме і праверыць прыведзеныя заўвагі паводле пададзеных крыніцаў. Прашу пакуль устрымацца ад рэдагаваньня артыкулаў адпаведнай тэматыкі. Магчыма, за гэты час удзельнік Seveleu-Dubrovnik усё ж возьмецца пракамэнтаваць пададзеныя заўвагі. --Kazimier Lachnovič (гутаркі) 21:02, 3 верасьня 2020 (+03)[адказаць]
Добры дзень. Галоўная мэта гэтага сайта — агрэгаваць і зрабіць дасяжнымі ў трох мовах (ангельскай, беларускай, рускай) навуковыя артыкулы па тэме беларускай арабіцы. Найчасьцей яны публікуюцца ў разрозьненных навуковых часопісах на іншых мовах (польскай, літоўскай, нямецкай) і зацікаўленаму чытачу цяжка іх знайсьці ў глыбінях інстытуцыйных сайтаў і прачытаць у арыгінале. Найбольшая колькасьць часу і намаганьняў удзельнікаў уходзіць менавіта на тое, каб знайсьці цікавыя і аўтарытэтныя артыкулы і перакласьці іх.
Гэты рэсурс — не аўтарскі сайт. Калектыў удзельнікаў («among our contributors...») выступае ў дачэненьні кантэнта рэдактарамі і перакладачамі. Усе навуковыя артыкулы паходзяць з крыніц, якія гарантуюць стандартныя навуковыя механізмы праверак: узнаўляемасьць, правяраемасьць, скрыжаванае экспертнае пацьверджаньне (reproducibility, verifiability, peer review). Артыкул, які апісвае пазіцыянаваньне і мэты праекта (першы артыкул з выявамі), паходзіць з зацьверджанай fias праектнай заявы, яна і не можа быць навуковым артыкулам, у яе іншая мэта. Дарэчы, рэгламент фармальна забараняе («first publication ...») ўдзельнікам друкаваць уласныя навуковыя распрацоўкі ( = «не арыгінальным дасьледваньням» ). На сёньня ў трох моўных версіях прадстаўленыя сукупна 11 артыкулаў на розных ступенях гатоўнасьці і перакладу. Іх аўтары — Генадзь Цыхун, Міхаіл Тарэлка (НАН), Мікалай Прыгодзіч (БДУ),Ірына Сынкова (МУК), Галіна Мішкінене, Сяргей Цемчын (ІЛМ, Вільнюс). У вельмі сырой форме дасяжныя на польскай мове неперакладзеныя артыкулы Артура Канапацкага, Чэслава Лапіча, Іааны Кульвіска-Каміньскай (Торунь), Марэка Дзекана (Лодзь), Генрыка Янкоўскага (Познань), Івоны Радзішэўскай (Гданьск). Спадзяюся, хутка яны будуць перакладзеныя.
Нядбаласьць існуючага лагатыпа была заўважана мной падчас далучэньня да праекта ў 2019, і мы адразу ж падрыхтавалі выпраўленую версію ўсіх файлаў. Рэгламент вымушае нас узгадняць такія зьмены з адміністрацыяй. На жаль, гэты працэс зацягнуўся, і толькі зараз мы атрымалі неабходны дазвол (падрабязнасьці). Адноўленая версія файла запампаваная на Commons. У ёй былі выпраўленыя менавіта тыя праблемы, што згадаў топікстартэр. Seveleu-Dubrovnik (гутаркі) 21:37, 13 верасьня 2020 (+03)[адказаць]
Удзельнік:Seveleu-Dubrovnik, разумею, што з вашым апанэнтам даволі няпроста камунікаваць (за шматлікія абразы і сыстэматычнае парушеньне ВП:ВЕТ ён урэшце атрымаў блякаваньне), але ўсё ж хацелася б пачуць вашыя камэнтары датычна апошняй ягонай заўвагі, зьмешчанай тут: c:File talk:Літары беларускай арабіцы.svg#Version of 02:25, 20 September 2020. --Kazimier Lachnovič (гутаркі) 12:27, 20 верасьня 2020 (+03)[адказаць]

Падставаў накладаць нейкія спагнаньні згодна з Вікіпэдыя:Правілы і рэкамэндацыі няма. --Kazimier Lachnovič (гутаркі) 18:44, 19 чэрвеня 2021 (+03)[адказаць]

Ліцьвін, Dandelo -- непрадуктыўная вайна рэдагаваньняў

[рэдагаваць крыніцу]

Тут знаходзіцца ўжо закрытае абмеркаваньне. Будзьце ласкавыя, ня ўносьце зьменаў.


Выдаленае паведамленьне глябальна заблякаванага ўдзельніка

Прабачце, але я не разумею ў чым праблема. Я зараз бачу вайну рэдагаваньняў і таму часова абараняю артыкул. Я павінен папрасіць прабачэньня, але ў мяне зараз няма часу грунтоўна разьбірацца з арабіцай. Калі ў вас ёсьць, што сказаць, то напішыце пра гэтае неяк даходліва. --Ліцьвін (гутаркі) 17:31, 15 верасьня 2020 (+03)[адказаць]
Выдаленае паведамленьне глябальна заблякаванага ўдзельніка
Я вас зразумеў. Прабачце, але не ўсе могуць прачытаць і зразумець тое, што вы напісалі. Я прашу вас неяк больш даходліва растлумачыць хто і ў чым памыляецца. --Ліцьвін (гутаркі) 18:14, 15 верасьня 2020 (+03)[адказаць]

Вайна рэдагаваньняў больш не вядзецца. Зьмест адпаведнага артыкула прашу абмяркоўваць на старонцы яго абмеркаваньня. --Kazimier Lachnovič (гутаркі) 20:55, 19 верасьня 2020 (+03)[адказаць]

Тут знаходзіцца ўжо закрытае абмеркаваньне. Будзьце ласкавыя, ня ўносьце зьменаў.


Звяртаю ўвагу адміністратараў на тое, што пры абмеркаванні правілаў перадачы ўкраінскіх тапонімаў дадзены ўдзельнік маніпуляваў фактамі, падаючы заведама ілжывыя звесткі, на што яму было паказана ў заўвагах. ТКП не патрабуе пісаць ні Азоўскэ мора, ні Чорнэ мора, ні Кыіў, ні Харкіў, ні Чэрнігіў - усе гэтыя выпадкі прапісаныя ў выключэннях (і табліцай выключэнні не абмяжоўваюцца). Не з'яўляючыся тады адміністратарам ён пагражаў, што выдаліць нязручны каментар, бо на яго думку гэта "паклёп". Ну а потым сам жа і падвёў вынік свайго фальшывага абмеркавання. Прашу прыняць меры супраць удзельніка і ануляваць вынікі абмеркавання. --Чаховіч Уладзіслаў (гутаркі) 01:18, 23 траўня 2020 (+03)[адказаць]

Калі ласка, зноў прачытайце ўважліва ТКП і разнастайныя абмеркаваньні, якія тычацца гэтай тэмы. Тым больш, пасьля майго апошняга адказу, вы ўскосна прадэманстравалі, што ў вас больш не засталося пытаньняў і вы прызналі сваю памылку. --Ліцьвін (гутаркі) 19:10, 23 траўня 2020 (+03)[адказаць]
Я вырашыў, што змагацца са сляпым — пустое. І ТКП, у адрозненна ад вас, я прачыў уздоўж і ўпоперак, бо ён дзейнічае ў Беларускай Вікіпедыі. Так што не трэба перакручваць. --Чаховіч Уладзіслаў (гутаркі) 21:23, 23 траўня 2020 (+03)[адказаць]
Маўчу пра аргументы кшталту "патэлефанаваў Вячорку". --Чаховіч Уладзіслаў (гутаркі) 21:24, 23 траўня 2020 (+03)[адказаць]
На маю думку, наяўнасьць у табліцы, прыведзенай у ТКП, слупка «Перадача згодна з тэхнічным кодэксам» (а ня толькі «Традыцыйная форма») можа сьведчыць пра тое, што ТКП спрабуе як мінімум увесьці альтэрнатыўны варыянт напісаньня традыцыйных назваў. Пагатоў я не магу знайсьці ў гэтым дакумэнце юрыдычна адназначнага сьцьверджаньня прыярытэту выкарыстаньня традыцыйных назваў над трансьлітараванымі, няма там і поўнага сьпісу тых назваў (ну, сапраўды, чым нейкі нічым не адметны ані геаграфічна, ані гістарычна Глухаў лепшы за этнічна беларускі Любяшоў — згодна з мапай БНР? Або значна большыя цэнтры прыгранічных зь Беларусяй вобласьцяў — Роўна і Жытомір?). Так, у гэтым дакумэнце гаворыцца, што ёсьць такія традыцыйныя назвы, якія замацаваліся ў розных выданьнях і напісаньне якіх у гэтых выданьнях адрозьніваецца ад прапанаванага ТКП, але пры гэтым там наўпрост не гаворыцца пра тое, што трэба ўжываць традыцыйныя назвы і што ТКП ня мусіць да іх застасоўвацца. Відавочным зьяўляецца прынамсі тое, што тут ёсьць неадназначнасьць (празь недагляд стваральнікаў або яшчэ зь нейкай прычыны), таму нельга катэгарычна казаць пра хлусьлівыя зьвесткі і маніпуляцыю. Гэта праблема ўкладальнікаў, а не карыстальнікаў. Зь іншага боку ў Беларусі ёсьць Інструкцыя па трансьлітарацыі, дзе ўсё, здаецца, прапісваецца даволі адназначна, але пры гэтым афіцыйная асоба, якая мусіць кіравацца дзейнымі законамі — намесьнік кіраўніка Мінінфарма Бузоўскі, а разам зь ім і ўся адпаведная вэртыкаль лічаць (у афіцыйным адказе на вашую пэтыцыю), што яны могуць і надалей трасьлітараваць беларускія геаграфічныя назвы з расейскай мовы, што і пасьпяхова робяць на БелТА і іншых сваіх рэсурсах. А потым ужо тут зьяўляюцца вось такія аргумэнты на гэтай падставе. Вось дзе трэба прымаць неадкладныя захады — ня ведаю ці ў якую Нашу Ніву сьпярша пісаць, або адразу ў пракуратуру. Але гэта нашмат больш адназначная, відавочная і надзённая праблема за напісаньне другарадных украінскіх назваў па-за межамі ВКЛ у Беларускай Вікіпэдыі. --Kazimier Lachnovič (гутаркі) 20:07, 24 траўня 2020 (+03)[адказаць]

Няма падставаў да спагнаньня. --Kazimier Lachnovič (гутаркі) 19:58, 31 жніўня 2020 (+03)[адказаць]

Запыт на выдаленьне вэрсіяў

[рэдагаваць крыніцу]

Тут знаходзіцца ўжо закрытае абмеркаваньне. Будзьце ласкавыя, ня ўносьце зьменаў.


Просьба выдаліць дзьве вэрсіі артыкула Morgenshtern: 1 і 2 у адпаведнасьці з ВП:АБРАЗА. Высьвятляць стасункі не бачу сэнсу, бо чалавек ўвесь час мяняе IP: 2A00:1FA0:414:8F5A:0:69:B388:DC01 і 2A00:1FA0:46B1:5AE:0:60:880C:1B01. --Jarash (гутаркі) 16:23, 10 студзеня 2023 (+03)[адказаць]

Схаваў абразьлівыя апісаньні зьменаў. Не зусім зразумеў, што ня так з тым альбомам. Магчыма, ёсьць сэнс зьмясьціць тлумачэньне на старонцы размоваў. --Kazimier Lachnovič (гутаркі) 20:27, 10 студзеня 2023 (+03)[адказаць]