Перайсьці да зьместу

Вікіпэдыя:Запыты да адміністратараў/Архіў 5

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Архівы

Запыты на перайменаваньне рахунку (да бюракратаў)

[рэдагаваць крыніцу]
Пакіньце тут свой запыт, калі жадаеце, каб Ваш рахунак быў перайменаваны.
Пакіньце тут свой запыт, калі Вы хочаце працаваць над артыкулам, але ён абаронены па нейкай прычыне ад рэдагаваньня.

Volkswagen (канцэрн)

[рэдагаваць крыніцу]

Мой запыт падпадае пад азначэньне «неабходная тэрміновая дапамога ў сувязі з масавым вандалізмам» (Вікіпэдыя:Адміністрацыя) у сувязі з парушэньнем Вікіпэдыя:Нэўтральны пункт гледжаньня: «Усе артыкулы.. павінны стварацца з нэўтральнага пункту гледжаньня, аб’ектыўна і непрадузята прадстаўляючы ўсе значныя меркаваньні,.. надрукаваныя ў вартых даверу крыніцах (Вікіпэдыя:Крыніцы, вартыя даверу). Паводле Джымі Ўэйлза, гэты прынцып зьяўляецца абсалютным і безапэляцыйным». Парушэньне палягае ў выдаленьні 3-х крыніцаў, вартых даверу і папярэдне прыведзеных у Абмеркаваньне:Volkswagen (канцэрн), у тым ліку Беларускай энцыкляпэдыі.--Удзельнік:W 15:52, 20 кастрычніка 2017 (UTC+3)

Калі ў якасьці крыніцы для пераносу артыкула пад назву «Фальксваген» падаецца артыкул у якім згадваецца толькі варыянт «Фольксваген», то гэта прывядзе толькі да новага блякаваньня ўдзельніка за фальшаваньне крыніц і прасоўваньне свайго пункту гледжаньня. Пытаньне ўжо было абмеркаванае на старонцы Вікіпэдыя:Запыты на перанос, і ўсе далейшыя спробы прасунуць свой пункт гледжаньня будуць скасаваныя, а спробы перанесьці артыкул паводле падобных крыніц прывядуць да блякаваньня. --Red_Winged_Duck 16:10, 20 кастрычніка 2017 (MSK)[адказаць]
У якасьці крыніцы для пераноса артыкула пад назву «Фальксваген» падаваліся 4 артыкулы, у 3-х зь якіх згадваўся толькі варыянт «Фальксваген». Беларуская энцыкляпэдыя, у якой згадваўся варыянт «Фольксваген», грунтуецца на наркамаўцы, што ўжо было шматкроць абмеркавана, у тым ліку якраз на старонцы Вікіпэдыя:Запыты на перанос. Дзякуй за новы паўтор хлусьні пра фальшаваньне крыніц дзеля прасоўваньня Вашага зьмененага пункту гледжаньня. Далейшыя спробы прасунуць Ваш зьменены пункт гледжаньня прывядуць да Вашага адхіленьня з пасады адміна і бюракрата Беларускай Вікіпэдыі, бо «Паводле Джымі Ўэйлза, гэты прынцып зьяўляецца абсалютным і безапэляцыйным». Прынамсі нават у наркамаўскай Вікі ўжо быў такі самы прэцэдэнт якраз з выдаленьнем ужо былым галоўным адмінам спасылак на Беларускую энцыкляпэдыю. Дарэчы хацелася б пачуць меркаваньні іншых адмінаў, якія ў адрозьненьне ад Вас не заплямілі сябе на гэтай пасадзе парушэньнем гэтага правіла Вікіпэдыі. Урэшце прасоўваю менавіта Ваш першасны пункт гледжаньня з улікам пагадненьняў (Вікіпэдыя:Пагадненьні па назвах артыкулаў), на якія Вы самі спаслаліся ў Вікіпэдыя:Запыты на перанос і дзе сказана: «Замежныя імёны, назвы пажадана падаваць у беларускім напісаньні». Таксама маю адзначыць працяг Вамі маніпуляваньня: «замоўчваньне: утойваньне істотнай часткі праўды; адмаўленьне: непрызнаньне няправільнасьці дзеяньня; апраўданьне: выкрутлівае тлумачэньне неналежных паводзінаў; прымяншэньне: адмаўленьне шкоднасьці паводзінаў; няўвага: адмова чуць аб рэчах, што адцягваюць ад распарадку; адцягненьне ўвагі: накіраваньне размовы на іншы прадмет бяз простага адказу на простае пытаньне; адгаворка: няўцямны, расплывісты адказ; утоенае запалохваньне: ускосная пагроза; перакульваньне віны: схіленьне да сумневу, трывогі й пакоры выказваньнем аб нядбайнасьці ахвяры; ачарненьне ахвяры: змушэньне ахвяры да абароны пры ўтойваньні нападніцкага намеру; вінавачаньне іншых: прыхаванае прыпісваньне віны; удаваньне нявіннасьці: выклік сумневу ў меркаваньні ахвяры цьверджаньнем аб ненаўмыснасьці шкоды; удаваньне замяшаньня: гульня ў няведаньне».--Удзельнік:W 20:30, 20 кастрычніка 2017 (UTC+3)

Запыты на абарону старонак

[рэдагаваць крыніцу]

Прашу паважаную адміністрацыю абараніць на вызначаны час ад рэдагаваньняў старонку артыкула Вэганства праз выпадкі неаднаразовай вайны рэдагаваньняў. Абодва ўдзельнікі, W і Serge Kaleyeu, відавочным чынам не адрэагавалі на просьбы з боку мяне аб прыходзе да кансэнсусу, працягнуўшы чаргу скасаваньняў правак адзін аднаго, што зьяўляецца відавочнай вайной рэдагаваньняў. Далейшыя падрабязнасьці можна адшукаць у адпаведным абмеркаваньні. Дзякуй. --Глеб Бераставы (гутаркі) 22:16, 4 студзеня 2014 (FET)

Старонка абароненая на 2 тыдні, калі будзе дасягнуты кансэнсус на старонцы абмеркаваньня, можна будзе зьняць абарону і раней. --Red_Winged_Duck 22:30, 4 студзеня 2014 (FET)

Сталая й неабгрунтаваная замена тытульнага фатаздымку, якая не тлумачыцца на старонцы абмеркаваньняў. Пагатоў, удзельнік не спрабуе абгрунтаваць прастаноўку менавіта гэтае выявы й займаецца вайною рэдагаваньняў (што можна пабачыць у гісторыі артыкула). --Глеб Бераставы (гутаркі) 23:47, 27 красавіка 2014 (FET)

Вандалізм, падчас якога ананім стала замяняе выяву сьцягу на мапу краіны. --Глеб Бераставы (гутаркі) 12:23, 3 ліпеня 2014 (FET)

Я паглядзеў у гісторыі старонкі, такія праўкі робяцца раз на некалькі месяцаў, таму абарона ня будзе надта эфэктыўнай. У абароне ёсьць сэнс, калі трэба спыніць вандалізм, які робіцца, скажам, часьцей, чым раз на тыдзень, а ў іншых выпадках прасьцей адкатваць такія зьмены. Бестэрміновая абарона — гэта наогул выключная мера, якую варта рабіць у зусім ужо выключных выпадках. --Red_Winged_Duck 13:40, 7 ліпеня 2014 (FET)

Неабгрунтаваная вайна рэдагаваньняў, распачатая ўдзельнікам W пасьля неаднаразовага непрыняцьця да ўвагі правілаў Вікіпэдыі. --Глеб Бераставы (гутаркі) 14:51, 12 ліпеня 2014 (FET)

Годзе ўжо хлусіць хоць аб тым, хто пачаў вайну рэдагаваньняў. Заклікаю адміністрацыю абараніць артыкул ад вандалізму супраць артыкула з боку Глеба Бераставога. --Удзельнік:W 14:55, 12 ліпеня 2014 (FET)

Трэба абараніць. Прынамсі ад ананімаў. --37.17.4.255 17:44, 5 лютага 2015 (MSK)[адказаць]

Часты вандалізм. --37.17.114.48 23:34, 4 сакавіка 2015 (MSK)[адказаць]

Закрыць да рэдагаваньня

[рэдагаваць крыніцу]

Шаблён:Папярэджваньне. Зрабіла шаблён (аснова — аналагічны шаблён у руВікі). Прашу закрыць да рэдагаваньня, пакінуўшы такую магчымасьць толькі для адмінаў. --Odri Tiffani (гутаркі) 11:07, 20 сакавіка 2015 (MSK)[адказаць]

У Вікіпэдыі не практыкуецца прэвэнтыўная абарона старонак. Старонка можа быць абароненая толькі калі зьяўляецца ахвярай частага вандалізму ці войнаў правак, а таксама ў выпадку ўжываньня на шматлікіх старонках. У гэтым выпадку мы ня маем ні таго, ні другога. --Red_Winged_Duck 11:28, 20 сакавіка 2015 (MSK)[адказаць]
Шкада. У руВікі такое ёсьць (Прыклад). Для старонак з правіламі і для адміністрацыёных шаблёнаў, мяркую, такое б было толькі на карысьць.--Odri Tiffani (гутаркі) 12:45, 20 сакавіка 2015 (MSK)[адказаць]
Там шаблён абаронены, бо выкарыстоўваецца больш за 3 тысячы разоў. --Red_Winged_Duck 13:09, 20 сакавіка 2015 (MSK)[адказаць]

Тут знаходзіцца ўжо закрытае абмеркаваньне. Будзьце ласкавыя, ня ўносьце зьменаў.


Вайна правак. Ужо больш за 3 адкаты. --Jarash (гутаркі) 11:41, 4 жніўня 2015 (MSK)[адказаць]

Складанасьць у тым, што ўсяго толькі просты падзагаловачак «Гісторыя» выклікаў спрэчкі. Тутэйшыя аматары абынепарасейскай мовы ўжо даўно, неабгрунтавана і без крыніцаў прасоўваюць замест памянёнага тэрміну слова мінуўшчына, якое паводле існых слоўнікаў, нясе ўсяго адно значэньне падзеяў, што адбываліся дасюль, да разгляданага часу; мінулае; г. зн., апошні тэрмін зусім не нясе ў сабе акадэмічнага зьместу панятку гісторыя, не зьяўляецца яму сынанімічным у канкрэтна гэткай сытуацыі (то бок, у эецыкляпэдыі, дзе звычайна пад выкладамі разьдзелаў «Гісторыя» маецца на ўвазе ня проста нешта мінулае, а выкарыстаньне гістарычных зьвестак). Прасьцей кажучы, мінуўшчына — гэта не навука, мінулае (у тым ліку і гісторыю заводу) вывучае навука гісторыя (Каханоўскі А. Гісторыя // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. Т. 3. мН., 1996. С. 32; а колькі мэтадычнае літаратуры можна пра гэта ж прывесьці...). Дарэчы трэба сказаць таксама, што ў апошнім значэньні мною нідзе не было відно выкарыстаньня мінуўшчына (зноў жа, калі прывядзеце мэтадычную літаратуру, ці хоць бы проста нейкае любое рэфэраванае акадэмічнае выданьне з такім словам у значэньні гістарычнае навукі, дзе гэтае слова пераважае, дык калі ласка). Часопіс «Беларуская мінуўшчына» ў гэтым апісаным выпадку яўна ня мае ўказаньня на тое, каб было відно, у якім значэньні выкарыстоўваецца апошняе слова назвы: у значэньні гістарычнае навукі або ў значэньні нейкага ўзьнёслага эпітэту, калі дазволіце (ёсьць, дарэчы, прадаўжальныя выданьні «Беларускі гістарычны часопіс», «Беларускі гістарычны агляд», «Весці АН» з сэрыяй гісторыі (а чамусьці не мінуўшчыны), урэшце, «Białoruskie Zeszyty Historyczne» (так, польская назва, але літаральны беларускі яе пераклад пэрыядычна згадваецца). Вось дык неспадзяванка з гэтымі часопісамі, якія выкарыстоўваюць жахлівае расейскае слова «гісторыя»!). Дарэчы, урэшце, было б дужа цікава пачуць, як на абынепарасейскай гучаць такія паняткі, як гістарычная палеаграфія, гістарычная навука, спэцыяльныя гістарычныя дысцыпліны, гістарычная бібліяграфія, пералічаць можна без канца. --Глеб Бераставы (гутаркі) 12:27, 4 жніўня 2015 (MSK)[адказаць]
Цалкам згодны з Глебам, ім прыведзеная аргумэнтацыя з крыніцамі. Прапаную выслухаць іншы бок, пакуль выстаўляю абарону старонкі.--Liashko (гутаркі) 17:36, 4 жніўня 2015 (MSK)[адказаць]
Дзякую за хлусьню, навешваньне ярлыкоў і "неабгрунтаваны" пурызм, які ў Вас ужо назіраўся на прыкладзе жаўнераў-салдатаў. Прывёў 2 крыніцы: 1) Беларуская мінуўшчына (часопіс), 2) Наша мінуўшчына. Дадам Вашую ж крыніцу: Мінуўшчына // Электронная Энцыкляпэдыя, 2012 г. Праверана 4 жніўня 2015 г.--Удзельнік:W 17:52, 4 жніўня 2015 (MSK)[адказаць]
Дзякаваць нікому ні за што ня трэба, пагатоў за «хлусьню» (усё-ткі Вы, на жаль, не Б-г і ня ісьціна ў апошняй інстанцыі). Што тычыць крыніцаў, то я прывёў практычна ўсё і разгорнута (да прыкладу, у той жа ЭГБ можаце пасьля артыкулу «Гісторыя» знайсьці вялікую нізку іншых тэматычных артыкулаў з той жа назвай). Зрэшты, далейшае абмеркаваньне лічу бессэнсоўным: я прывёў практычна ўсе даступныя прама цяпер на руках крыніцы, варта хіба што паслухаць меркаваньня трэціх бакоў. --Глеб Бераставы (гутаркі) 21:08, 4 жніўня 2015 (MSK)[адказаць]
Дзякую за "бессэнсоўны" працяг пурызму, хлусьні і "разгорнутую" падмену панятка мінулага азначэньнем навукі. "Я прывёў практычна ўсе даступныя прама цяпер на руках крыніцы", ў якіх Вы "можаце знайсьці" абвяржэньне сваім казкам.--Удзельнік:W 14:24, 5 жніўня 2015 (MSK)[адказаць]

Вікіпэдыя — гэта ў першую чаргу энцыкляпэдыя, таму мусіць выкарыстоўвацца навуковая тэрміналёгія. Глеб Бераставы абгрунтаваў, чаму мусіць выкарыстоўвацца слова «гісторыя», ад апанэнта былі толькі спасылкі на назвы часопісаў. За далейшую вайну правак будуць выносіцца папярэджаньні.--Liashko (гутаркі) 16:36, 10 жніўня 2015 (MSK)[адказаць]

Дзякую за хлусьню пра "толькі спасылкі на назвы часопісаў". Трэцяя спасылка, пададзеная мною, грунтуецца на энцыкляпэдычным слоўніку: "Беларуска-рускі слоўнік. У 3 т. (Больш за 110.000 слоў). Менск: Беларуская Энцыклапедыя, 2012. - 4-е выд., перапрац. і дап. ISBN 978-985-11-0613-0 Пад рэд. А.Лукашанца; НАН Беларусі, Ін-т мовы і літаратуры імя Якуба Коласа і Янкі Купалы".--Удзельнік:W 18:11, 11 жніўня 2015 (MSK)[адказаць]
Ужо заўважалі, што Вы, здаецца, ня дзядзька з барадой на небе і нават не макаронны монстар, каб увасабляць у сабе ісьціну ў апошняй інстанцыі і называць дзеяньні іншых «хлусьнёй». На гэта, урэшце, ёсьць адміністратары ці, прынамсі, трэція, незацікаўленыя асобы. Ваша ж спасылка, як я паказаў вышэй, не прадстаўнічая, у меншасьці, яна яўна «тоне» ў колькасных прыкладах ужываньня тэрміну «гісторыя». Дарэчы, было б цікава ўсё ж такі ад Вас пачуць наконт «спэцыяльных гістарычных дысцыплінаў etc.», а таксама разьдзелаў «гісторыя» (вось чамусьці не «мінуўшчына») у сучаснай энцыкляпэдычнай (дый наогул акадэмічнай) літаратуры, на што Вамі за палкімі праклямацыямі так увагі не зьвярталася. --Глеб Бераставы (гутаркі) 21:28, 11 жніўня 2015 (MSK)[адказаць]
"На гэта, урэшце, ёсьць" Вікіпэдыя:Нэўтральны пункт гледжаньня: "Няхай факты самі гавораць за сябе". На факт хлусьні і зьвярнуў увагу. Мая спасылка якраз наадварот ёсьць найбольш "прадстаўнічнай", то бок аўтарытэтнай на падставе менавіта запатрабаванай энцыкляпэдычнасьці. Вашыя "прыклады ўжываньня тэрміну «гісторыя» «тонуць»" у падмене панятку мінулага навукай, на што зьвяртаў увагу ў абмеркаваньні: "У разьдзеле замест "гістарычнай навукі" разглядаецца якраз "не навука", мінулае". "Было б цікава ўсё ж такі ад Вас пачуць наконт" таго, што "вывучае навука гісторыя" замест працягу маніпуляваньня: "1. хлусьня: падступны падман; 2. замоўчваньне: утойваньне істотнай часткі праўды; 3. адмаўленьне: непрызнаньне няправільнасьці дзеяньня; 4. апраўданьне: выкрутлівае тлумачэньне неналежных паводзінаў; 5. прымяншэньне: адмаўленьне шкоднасьці паводзінаў; 6. няўвага: адмова чуць аб рэчах, што адцягваюць ад распарадку; 7. адцягненьне ўвагі: накіраваньне размовы на іншы прадмет бяз простага адказу на простае пытаньне; 8. адгаворка: няўцямны, расплывісты адказ;.. 10. перакульваньне віны: схіленьне да сумневу, трывогі й пакоры выказваньнем аб нядбайнасьці ахвяры; 11. пасаромленьне: насьмешка і абраза дзеля павелічэньня страху, сумневу і пачуцьця нявартасьці; 12. удаваньне ахвяры: выклік спагады дзеля атрыманьня супрацы; 13. ачарненьне ахвяры: змушэньне ахвяры да абароны пры ўтойваньні нападніцкага намеру;.. 18. удаваньне замяшаньня: гульня ў няведаньне". Калі казаць паводле вышэй прыведзенага правіла Вікіпэдыі, Вашыя паводзіны ў апошнім выпадку падпадаюць пад азначэньне: "перадузятасьць можа выражацца ў ім падборкай адмысловых фактаў, іхняй прэзэнтацыяй ці разьмяшчэньнем".--Удзельнік:W 22:19, 11 жніўня 2015 (MSK)[адказаць]
Вашыя спасылкі — не прадстаўнічыя, як бы пра гэта не казалася, бо не пераважаюць перад астатнімі. Да таго ж, асабіста мною так і не было відно нейкіх камэнтароў адносна выкарыстаньня тэрміну «гісторыя» ў сучаснай літаратуры (энцыкляпэдычнай, дый акадэмічнай наогул) як пазначэньня разьдзелаў з храналягічным ці агульным, праблемным апісаньнем мінулых падзеяў нейкага пытаньня. Што ж да Вашых асабістых выпадаў пра «патанулых», то асабіста мне ўсё адно, для мяне ў гістарыяграфічнай дыскусіі асобаў не існуе, існуе адно факт, што імі падаецца; іншая справа, што ст'юардам на Мэце (там яшчэ памятаюць адных чачэнскіх хамаў, якія таксама лічылі сябе ва ўсім найразумнейшымі) гэта будзе вельмі цікава або хоць бы адміністратарам. --Глеб Бераставы (гутаркі) 11:20, 12 жніўня 2015 (MSK)[адказаць]
Калі ласка, перастаньце выдаваць "асабістыя" фантазіі аб "не-прадстаўнічасьці" за рэчаіснасьць. Нават у Вікіпэдыя:КВД згадваецца: "«крыніца» мае ў Вікіпэдыі тры значэньні.. яго выдаўца (напрыклад, «Наша Ніва» ці выдавецтва «Беларуская энцыклапедыя імя П. Броўкі»". Пра "перавагу" ўжо пісаў у абмеркаваньні: "Мінуўшчына ёсьць адназначным тэрмінам у адрозьненьне ад насамрэч грэцкага слова гісторыя, замест расейскага. Таму яго і варта выкарыстоўваць без усялякага пурызму і "жахлівага" прыпісваньня расейскай мове грэцкіх словаў". Вашае "хамскае" ігнараваньне правілаў Вікіпэдыі "будзе вельмі цікава хоць бы адміністратарам" якраз на прыкладзе "асабістага выпаду" ("то бок, такія ацэнкі асобы як" "Тутэйшыя аматары абынепарасейскай мовы"). Калі ласка, прывядзіце хоць бы адну спасылку датычна Вашага пурыстычнага і выключнага "выкарыстаньня тэрміну «гісторыя» ў сучаснай літаратуры" для "пазначэньня разьдзелаў".--Удзельнік:W 20:35, 12 жніўня 2015 (MSK)[адказаць]
Як мною ўжо падкрэсьлівалася, вырашаць наконт аэнкі нечых меркаваньняў як «хлусьні», «фантазіяў» і г.д. ня ў Вашай кампэтэнцыі — на гэта ёсьць адміністратары або іншыя трэція асобы, якія падводзяць вынік. Ппрыведзеныя Вамі спасылкі (дарэчы, з выкарыстаньнем таго ж рэсурсу, што і паводле маёй інфармацыі) не прадстаўнічыя, бо як можна пераканацца вышэй, «мінуўшчына» ў памянёным значэньні як гістарычнай навукі знаходзіцца на маргінэзе: перад ёй відавочна пераважае тэрмін «гісторыя». З усёй шчырасьцю запрашаю Вас да беларускамоўнай гістарычнай літаратуры і, што асабліва, да артыкулаў пра мясьціны ў гістарычным кантэксьце, дзе выкарыстоўваецца тэрмін «гісторыя» пры засяроджваньні ўвагі на праблеме мінулых падзеяў (дарэчы, нельга забываць, што гэта — таксама крыніца, бо арыгінальныя матэрыялы выкарыстоўваюцца як першакрыніцы: напрыклад, пры вывучэньні гістарычнай тэрміналёгіі ў гістарыяграфіі). Трэба, дарэчы, адзначыць, што Вамі так і не прыводзілася спасылак адносна выкарыстаньня «мінуўшчыны» ў значэньні менавіта ўказанага мною ў ранейшым сказе, а імпульсіўныя выказваньні з Вашага боку не даюць рады з факталягічнага пункту гледжаньня, хутчэй адцягваюць апанэнтаў ад вытлумачэньня падчас дыскусіі. --Глеб Бераставы (гутаркі) 21:15, 12 жніўня 2015 (MSK)[адказаць]
"Як мною ўжо падкрэсьлівалася, на ацэнку вынікаў ёсьць" правіла Вікіпэдыя:НПГ: "Няхай факты самі гавораць за сябе". "Не ў кампэтэнцыі" нават "адміністратара" парушаць гэтае правіла. "Як можна пераканацца вышэй", у артыкуле «Мотавела» адсутнічае згадка "гістарычнай навукі". "З усёй шчырасьцю запрашаю Вас да факталягічнага" азнаямленьня з артыкулам замест "імпульсіўныя адцягваньня апанэнтаў ад вытлумачэньня падчас дыскусіі".--Удзельнік:W 15:01, 14 жніўня 2015 (MSK)[адказаць]
Што да чаго тут прыведзена? Вырваныя з кантэксту фразы, да таго ж, цалкам зьдзіўляе нейкая адсутнасьць фактаў. На жаль, Вамі так і не было прыведзена узораў па выкарыстаньні тэрміну «мінуўшчына» ў значэньні агульнага, падсумаванага праблемнага вырашэньня пытаньняў мінулага зьявы або яе паходжаньня, чым і займаецца гістарычная навука (дарэчы кажучы, існуе і гісторыя навукі, і гісторыя вытворчасьці, у тым ліку і літаратура па гісторыі вытворчасьцяў. Пры жаданьні можна адшукаць падобную літаратуру, дзе закранаецца праблематыка асобных вытворчасьцяў, а не «мінуўшчына»). Што ж да агульнага выкарыстаньня тэрміну «гісторыя» ў памянёным значэньні, дастаткова колькі выпадковых прыкладаў: Ермаловіч М. Гісторыя пытання // Беларуская дзяржава Вялікае княства Літоўскае. Мн., 2003. С. 7—12; Ластоўскі В. Ю. Кароткая гісторыя Беларусі. 2-е выд. Мн., 1993; Мяснікоў А. Ф. Сто асоб беларускай гісторыі. Мінск, 2008 (Тамсама: Уладзімір Пічэта: Серб, даследчык нашай гісторыі); Юхо Я. Кароткі нарыс гісторыі дзяржавы і права Беларусі. Мн., 1992; Цьвікевіч А. «Западно-руссизм»: нарысы з гісторыі грамадзкай мысьлі на Беларусі ў ХІХ і пачатку ХХ в. Менск, 1929; Нарысы гісторыі Беларусі. Ч. 1—2. мН., 1994—1995; Ластоўскі В. Ю. Гісторыя беларускай (крыўскай) кнігі. Коўна, 1926; Ігнатоўскі У. М. Кароткі нарыс гісторыі Беларусі. 5-е выд. Мн., 1992; Цемушаў В. М. Гісторыя даследавання і крыніцы па гісторыі першай памежнай вайны // На ўсходняй мяжы Вялікага Княства Літоўскага (сяр. XIV — першая пал. XVI ст.). Пер. з рус. Смаленск, 2014. с. 159—170; Белы А. Хроніка Белай Русі = Chronicon Russia Albae : Нарыс гісторыі адной геаграфічнай назвы. Мінск, 2000; Чамярыцкі В. А. Узнікненне і літаратурная гісторыя першага зводу // Беларускія летапісы як помнікі літаратуры. Мн., 1969. С. 119—135; Бардах Ю. Штудыі з гісторыі Вялікага Княства Літоўскага. Пер. з польск. Мінск, 2002; Гісторыя Беларусі : Курс лекцый. Ч. 1—2. Мн., 2002; Гісторыя Беларусі. Т. 1—6. Мн., 2008; З гісторыі уніяцтва ў Беларусі (да 400-годдзя Брэсцкай уніі). Мн., 1996; Катлярчук А. Швэды ў гісторыі й культуры беларусаў. Мінск—Вільня, 2002—2007; Гісторыя Беларусі ў дакументах і матэрыялах. Мн., 1936–1954. Т. 1: ІХ–XVIII ст. 1936. (Для чысціны экспэрымэнту, як кажуць, не прыводжу выхадныя зьвесткі лінгвістычнай літаратуры (нават па гісторыі мовы), хоць спасылкі на іх яшчэ больш аўтарытэтныя хоць бы з прычыны таго, што ў складзе іх рэдактарскіх калегіяў або рэцэнзэнтаў знаходзяцца не гісторыкі, а лінгвісты, больш абазнаныя ў лексыкалёгіі). --Глеб Бераставы (гутаркі) 21:27, 14 жніўня 2015 (MSK)[адказаць]
"Тут прыведзена дзіўнае вырываньне" Вамі самога "кантэксту" ўжыцьця слова мінуўшчына. "На жаль, Вы так і не" азнаёміліся з "узорам па выкарыстаньні тэрміну «мінуўшчына» ў значэньні агульнага, падсумаванага праблемнага вырашэньня пытаньняў мінулага зьявы або яе паходжаньня", які ўжо прыводзіў на прыкладзе якраз лінгвістычнай літаратуры з выходнымі зьвесткамі: "Беларуска-рускі слоўнік. У 3 т. (Больш за 110.000 слоў). Менск: Беларуская Энцыклапедыя, 2012. - 4-е выд., перапрац. і дап. ISBN 978-985-11-0613-0 Пад рэд. А.Лукашанца; НАН Беларусі, Ін-т мовы і літаратуры імя Якуба Коласа і Янкі Купалы" - паводле Вашай уласнай спасылкі на сайт slounik.org. Калі ласка, "прывядзіце для чысьціні экспэрымэнту" замест вышэй пералічанага Вамі флуда з "выпадковых крыніцаў" хоць бы адну крыніцу "лінгвістычнай літаратуры", што пурыстычна выключае ўжытак тэрміна мінуўшчына для абазначэньня мінулага.--Удзельнік:W 0:45, 23 жніўня 2015 (MSK)

Больш за тры адкаты да дзень. --Jarash (гутаркі) 19:46, 8 лютага 2016 (MSK)[адказаць]

Запыты на рэдагаваньне абароненых старонак

[рэдагаваць крыніцу]
Запыты зьмешчаныя ў катэгорыі Вікіпэдыя:Запыты на рэдагаваньне абароненых старонак.

На абароненай старонцы «Пошук кніг» маецца спасылка «Шукаць гэту кнігу ў Нацыянальнай бібліятэцы Рэспублікі Беларусь», якая вядзе ў нікуды. --195.50.31.213 21:29, 6 ліпеня 2014 (FET)

Выдаліў спасылку. --Red_Winged_Duck 13:40, 7 ліпеня 2014 (FET)

Нажаль, зараз і дзьве астатнія спасылкі вядуць унікуды. --Jarash (гутаркі) 13:08, 7 сакавіка 2016 (MSK)[адказаць]

Калі падкажаце, адкуль бярэцца гэты сьпіс, можна будзе выправіць. Бо тут знаходзяцца іншыя спасылкі. --Red_Winged_Duck 14:19, 7 сакавіка 2016 (MSK)[адказаць]
Здаецца, вось адсюль. --Jarash (гутаркі) 14:55, 7 сакавіка 2016 (MSK)[адказаць]
Відаць, што не дапамагло. Падобна, трэба цяпер зьвяртацца на phabricator: для выпраўленьня гэтых спасылак. --Red_Winged_Duck 15:27, 7 сакавіка 2016 (MSK)[адказаць]

Ці можна ўзгадніць спасылкі верхняга радку старонкі (Вікіслоўнік, Вікіцытатнік і г. д.) з шаблёнам. У першым выпадку спасылкі вядуць у інкубатар, дзе (пакуль) нічога няма. У другім выпадку спасылкі вядуць на слоўнік іншай нормы беларускай мовы, якая мае німаведама якое дачыненьне да гэтага праекту. Можна з такім жа посьпехам зрабіць спасылкі на расейскі слоўнік цы цытатнік. Прапаную або цалкам прыбраць спасылкі або хаця б узгадніць старонку ды шаблён. --195.50.31.213 23:19, 11 ліпеня 2014 (FET)

мажліва таксама прыбраць гэтыя спасылкі. --195.50.31.213 22:25, 1 верасьня 2014 (FET)
Падправіў. Bocianski (гутаркі) 15:56, 5 сакавіка 2015 (MSK)[адказаць]
Слоўнік, як і іншыя праекты, існуе агульна для дзвьюх правапісных нормаў.--Liashko (гутаркі) 20:58, 5 сакавіка 2015 (MSK)[адказаць]
І шмат у слоўніку адзінак на тарашкевіцы? --195.50.31.213 23:44, 19 сакавіка 2015 (MSK)[адказаць]

Алсо на гэтай старонцы спасылка «Глябальны ўнёсак» вядзе ўнікуды. Але яна працуе толькі для незарэгістраваных удзельнікаў. --195.50.31.213 19:44, 26 ліпеня 2014 (FET)

Замяніў спасылку. --Red_Winged_Duck 20:07, 26 ліпеня 2014 (FET)

Можна яшчэ папрасіць выправіць спасылку «Колькасьць рэдагаваньняў» на слушную? Мае быць нешта кшталту https://tools.wmflabs.org/xtools/pcount/index.php?user=Імя_удзельніка&project=be-taraskwiki --Jarash (гутаркі) 02:33, 8 студзеня 2016 (MSK)[адказаць]

Зроблена. --Red_Winged_Duck 14:26, 8 студзеня 2016 (MSK)[адказаць]
А ці не маглі б Вы тады ўжо і рубрыку «Створаныя артыкулы» падправіць (бо не працуе)?--Lesnas ättling (гутаркі) 19:32, 8 студзеня 2016 (MSK)[адказаць]
Зроблена. --Red_Winged_Duck 15:31, 9 студзеня 2016 (MSK)[адказаць]
Дзякуй!--Lesnas ättling (гутаркі) 18:58, 11 студзеня 2016 (MSK)[адказаць]

AbuseFilter для пераносаў катэгорыяў

[рэдагаваць крыніцу]

Калі ласка, дадайце мяне ў сьпіс карыстальнікаў, якія могуць рэдагаваць старонку пераносаў катэгорыяў: Удзельнік:ZedlikBot/Пераносы. Ня маючы правоў рэдагаваньня, мне ня вельмі зручна яе падтрымліваць. Зрабіць гэта можна дадаўшы маё імя ў дадатковую ўмову фільру злоўжываньняў: Спэцыяльныя:AbuseFilter/1. —zedlik 05:36, 4 студзеня 2015 (FET)

Правы на зьмяненьне фільтраў злоўжываньняў маюць адміністратары (abusefilter-modify). Адсюль пытаньне: навошта было адмаўляцца ад правоў? --37.17.115.224 07:23, 4 студзеня 2015 (FET)
Таму што ўжо працяглы час у мяне няма магчымасьці паўнавартасна імі карыстацца. А калекцыянаваць правы «каб былі» не зьяўляецца ў Вікіпэдыі добрай практыкай. —zedlik 18:40, 4 студзеня 2015 (FET)
Даў правы на рэдагаваньне гэтага фільтру. --Red_Winged_Duck 12:51, 4 студзеня 2015 (FET)
Дзякуй вялікі! —zedlik 18:40, 4 студзеня 2015 (FET)

У загалоўку супярэчлівыя зьвесткі. спачатку напісана, што «зьвесткі кэшаваныя і апошні раз былі абноўленыя 04:05, 8 лютага 2015», потым напісана, што «Абнаўленьні гэтай старонкі цяпер адключаныя. Зьвесткі ня будуць абнаўляцца». Па-моему, гэта нелягічна. --217.21.43.22 18:01, 10 лютага 2015 (MSK)[адказаць]

Падобнае паведамленьне маецца тут і тут, таму можна зрабіць выснову, што гэта пытаньне да праграмнага забесьпячэньня, адпаведна, трэба рабіць запыт сюды. --Red_Winged_Duck 18:15, 10 лютага 2015 (MSK)[адказаць]

Гісторыя зьменаў

[рэдагаваць крыніцу]

Я так зразумеў, што stats.grok.se зараз не падтрымлівае беларускую. Можа, прыбраць спасылку на яго са старонкі «гісторыя зьменаў»? — Гэты камэнтар пакінуў, але не падпісаўся Jarash (гутаркі · унёсак).

Падобна, што ў іх ва ўсіх разьдзелах праблема з статыстыкай пасьля 20 студзеня. --Red_Winged_Duck 20:34, 23 студзеня 2016 (MSK)[адказаць]
Можна паспрабаваць зьмяніць на Pageviews Analysis. --Jarash (гутаркі) 13:39, 1 сакавіка 2016 (MSK)[адказаць]
Замяніў спасылку, можа спатрэбіцца ачыстка кэшу, каб яна пачала паказвацца ў мэню. --Red_Winged_Duck 16:06, 1 сакавіка 2016 (MSK)[адказаць]
Мэню зьмянілася. Старая спасылка засталася непасрэдна на старонцы «Гісторыя зьменаў». --Jarash (гутаркі) 20:13, 23 сакавіка 2016 (MSK)[адказаць]
Выправіў і там. --Red_Winged_Duck 21:44, 23 сакавіка 2016 (MSK)[адказаць]

Запыты на накладаньне спагнаньня на ўдзельніка

[рэдагаваць крыніцу]

Прашу адміністратараў вынесці ўдзельніку Maks 100 папярэджанне за непрыкрыты вандалізм і парушэнне прынцыпаў ветлівасці. --Чаховіч Уладзіслаў (гутаркі) 12:59, 2 сакавіка 2014 (FET)

І дзе тут парушэньне ветлівасьці? Быў шаблён {{Крыніца?}}, які спадар Maks 100 выдаліў, каб праставіць крыніцу. --Dymitr 14:26, 2 сакавіка 2014 (FET)
Не зразумелая сутнасьць праблемы. Удзельнік проста падаў крыніцу.--Liashko (гутаркі) 21:44, 2 сакавіка 2014 (FET)
Спачатку ён скасаваў праўкі, якія патрабавалі ўдакладніць крыніцу, але яны ў сваю чаргу былі адкочаны, бо гэта відавочны вандалізм, гэтыя дзеянні, відаць, вымусілі ўрэшце пашукаць і знайсці крыніцы, але дадаць іх з абразлівым і нічым не падмацаваным выпадам з абвінавачаннем у вандалізме, хоць насамрэч я ставіў сваёй мэтай палепшыць артыкул. Пра фундаментальны прынцып Вікіпедыіі «зыходзьце з сумленнасці ўдзельнікаў» Maks 100, напэўна, нічога не чуў. --Чаховіч Уладзіслаў (гутаркі) 00:32, 4 сакавіка 2014 (FET)
Мы тут абмяркоўваем ня іншых удзельнікаў і што яны ведаюць/ня ведаюць, а іхнія дзеяньні ў Вікіпэдыі. Адказ па сутнасьці вашага запыту вам быў дадзены. Калі ласка, устрымайцеся ад непатрэбных здагадак дзеля пазьбяганьня парушэньня асноўных слупоў Вікіпэдыі. --Taravyvan Adijene 00:38, 4 сакавіка 2014 (FET)
Іх дзеянні вынікаюць з няведання, неразумення або адмаўлення правілаў і прынцыпаў Вікіпедыі, а папярэджанне даходліва растлумачыць, што і як павінна быць. І якія слупы я магу парушыць? --Чаховіч Уладзіслаў (гутаркі) 00:43, 4 сакавіка 2014 (FET)

А яшчэ прапаную ацаніць вось такі каментарый удзельніка, дзе акрамя таго, што падаецца скажоная інфармацыя, дык ён яшчэ адкрыта абвінавачвае іншых удзельнікаў у непаўнавартаснасці і адсутнасці розуму. --Чаховіч Уладзіслаў (гутаркі) 00:52, 4 сакавіка 2014 (FET)

У рэшце рэшт Чаховіч Уладзіслаў сам прызнаўся ў чым сутнасьць канфлікту, проста на форуме я згадаў яго, як чалавека, настроенага варожа да вікіпэдыі, супраць існаваньня be-x-old (прычым мае выказваньні заснаваны на канкрэтных цытатах), які аднак перацягвае артыкулы з тарашкевіцы, на што магу прывесьці далёка ня адзін прыклад. На гэта, паважы Чаховіч Уладзіслаў ня змог нічога адказаць (праўда вочы коле) і вырашыў па-дзіцячы адпомсьціць «з-пад цішка». Наконт гэтага абвінавачвае іншых удзельнікаў у непаўнавартаснасці і адсутнасці розуму, я проста раю ўдзельніку Чаховіч Уладзіслаў навучыцца чытаць, гэта сапраўды дапамагае, калі хочаш зразумець тэкст паведамленьня. У паведамленьні ўзгадвалася пра шаблён супраць be-x-old і пра яго стваральнікаў, так што пакуль Вы мне толькі прадставілі чарговую падставу абвінаваціць Вас у паклёпу.
Наступнае, вымусілі ўрэшце пашукаць і знайсці крыніцы, але дадаць іх з абразлівым і нічым не падмацаваным выпадам з абвінавачаннем у вандалізме, прабачце, як Вы гэта прадстаўляеце за 10 хвілін пашукаць і знайсці крыніцы, я ж ня робат, каб за некалькі хвілін прымчацца ў бібліятэку, дзе за некалькі хвілін прааналізаваць сотні тысяч кніг. Проста я займаўся гісторыяй каталіцкай царквы і ведаў пэўную літаратуру, якую й спрабаваў паставіць, як крыніцу, але ўдзельнік Чаховіч Уладзіслаў перашкаджаў мне гэта зрабіць, з гэтага й вынікаюць маі абвінавачваньні ў вандалізме.
Наступнае, хоць насамрэч я ставіў сваёй мэтай палепшыць артыкул, каб Вы хацелі палепшыць артыкул, Вы б дадалі інфармацыю ці крыніцу, а шаблён {{Крыніца?}}, на мой погляд павінен расстаўляцца дасьведчанымі ўдзельнікамі, але я дадаў крыніцу — Вы незадаволены, у чым жа справа?--Maks 100 (гутаркі) 12:19, 4 сакавіка 2014 (FET)
Мае погляды на патрэбнасць існавання Вікіпедыі на тарашкевіцы не маюць аніякага дачынення да Вашых паводзін, таму прашу ўстрымацца ад пераводу стрэлак. «Дарэчы, гэтыя шаблёны — гэта проста праява комплексу непаўнавартаснасьці, ня варта крыўдзіцца на людзей, якім не хапае культуры, розуму, павагі.» — перачытаў гэты сказ некалькі разоў і не знайшоў падстаў не лічыць гэта хамствам і абразай іншых удзельнікаў, а мо Вы лічыце, што я маю права заступацца толькі за сябе любімага?
«як Вы гэта прадстаўляеце за 10 хвілін пашукаць і знайсці крыніцы», «перашкаджаў мне гэта зрабіць» — адкрыю Вам тайну, што, каб пазначыць крыніцу, шаблоны {{Крыніца?}} не адкочваюць з абвінавачваннем у вандалізме, а робіцца іх прамая замена. «каб Вы хацелі палепшыць артыкул, Вы б дадалі інфармацыю ці крыніцу» — фэйспалм, я ж, напэўна, і дадаў шаблон з прычыны таго, што не ведаю з якой крыніцы маглі ўзяцца падобныя звесткі, не?
«а шаблён {{Крыніца?}}, на мой погляд павінен расстаўляцца дасведчанымі ўдзельнікамі» :D --Чаховіч Уладзіслаў (гутаркі) 19:10, 4 сакавіка 2014 (FET)
перачытаў гэты сказ некалькі разоў і не знайшоў падстаў не лічыць гэта хамствам і абразай іншых удзельнікаў, дык у чый адрас маі «абразы», адкажыце канкрэтна, хто папакутаваў, шаблёны?

Наконт астатняга, то ня корчыце зь сябе занадта разумнага, калі па справе ёсьць што сказаць, то кажыце, бо ў мяне няма ні часу ні жаданьня балаболіць з Вамі--Maks 100 (гутаркі) 20:41, 4 сакавіка 2014 (FET)

Аргумэнты пайшлі вельмі моцныя. Так, вандалізмам прастаўленьне шаблёну аб адсутнасьці крыніцы не зьяўляецца, ня варта было так пісаць. Але ж прасіць за гэта выносіць нейкія папярэджаньні — гэта сьмешна. Удзельнік у выніку пазначыў крыніцы, эпізод можна лічыць скончаным. У далейшым прашу не выдаляць шаблёны аб адсутнасьці крыніцы.--Liashko (гутаркі) 21:01, 4 сакавіка 2014 (FET)

Канчаткова вызначу сваю пазыцыю, каб болей не губляць час на дарэмную гутарку. Паважаны Чаховіч Уладзіслаў, мяне не ў якім разе не кранаюць вашыя скаргі, паклёпы і г. д., Вы можаце хоць сотнямі пісаць скаргі, калі Вам няма чым заняцца, мяне Вашыя скаргі, як і Ваша асоба не цікавяць і я ў далейшым не зьбіраюся марнаваць час на нікчэмныя правакацыі. Я ня ведаю, колькі Вам гадоў, але раю Вам ў рэшце рэшт пакінуць сваі дзіцячыя комплексы і заняцца чымсьці патрэбным. Жадаю посьпехаў!--Maks 100 (гутаркі) 22:04, 4 сакавіка 2014 (FET)

Прашу адміністратараў прадпрыняць пэўныя захады ў дачыненні да Kaboone, які сістэматычна парушае аўтарскія правы і ігнаруе папярэджанні іншых удзельнікаў [1] [2] --Чаховіч Уладзіслаў (гутаркі) 12:59, 2 сакавіка 2014 (FET)

Удзельніку вынесенае апошняе папярэджаньне.--Liashko (гутаркі) 21:44, 2 сакавіка 2014 (FET)

Чаховіч Уладзіслаў

[рэдагаваць крыніцу]

Прашу адміністратараў прадпрыняць пэўныя захады ў дачыненьні да ўдзельніка Чаховіч Уладзіслаў за паклёпы і парушэньне прынцыпаў ветлівасьці. Неаднаразова ўдзельнік прыпісвае мне не існуючыя цытаты, як напрыклад, ён яшчэ адкрыта абвінавачвае іншых удзельнікаў у непаўнавартаснасці і адсутнасці розуму, Іх дзеянні вынікаюць з няведання, неразумення або адмаўлення правілаў і прынцыпаў Вікіпедыі, а таксама дзяяньні, якія Чаховіч Уладзіслаў беспадстаўна прыпісвае мне, як напрыклад, гэтыя дзеянні, відаць, вымусілі ўрэшце пашукаць і знайсці крыніцы, але дадаць іх з абразлівым і нічым не падмацаваным выпадам з абвінавачаннем у вандалізме ці Пра фундаментальны прынцып Вікіпедыіі "зыходзьце з сумленнасці ўдзельнікаў Maks 100, напэўна, нічога не чуў. Наступнае, мной ніколі ня быў абражаны ўдзельнік Чаховіч Уладзіслаў, да яго я зьвяртаюся на Вы, у мой жа адрас гэты ўдзельнік ужывае выраз Іх. — Гэты камэнтар пакінуў, але не падпісаўся Maks 100 (гутаркі · унёсак) 12:38, 4. marec 2014.

Прашу адміністратараў разьдзелу выкарыстаць пэўныя захады супраць дзейнасьці ў беларускім клясычным разьдзеле ўдзельніка Ясамойла, які, згодна са старонкай абмеркаваньня ўдзельніка, апісаньням ўласных зьменаў і кантактаваньнем зь іншымі ўдзельнікамі, неаднаразова праяўляў парушэньні прынцыпаў ветлівасьці ў Вікіпэдыі, і, акрамя таго, шматкроць дэманстраваў даданьне выразна адыёзнай інфармацыі (у прыватнасьці, упартае выкарыстаньне незафіксаваных у слоўніках наватворах уласнага сачыненьня, выкарыстаньне адвольных прынцыпаў перадачы ўласных назваў, супярэчных слоўнікам, даданьне яўна супярэчнай інфармацыі без указаньня крыніцаў). Ва ўсім згаданым можна пераканацца галоўным чынам пры праглядзе асабістага ўнёску карыстальніка. Дзякуй. --Глеб Бераставы (гутаркі) 19:04, 22 сьнежня 2014 (FET)

Тут цяжкі выпадак з улікам поўнага ігнараваньня таго, што пішуць на старонцы гутарак. Поруч з выразнымі наватворамі яшчэ адной праблемай зьяўляецца поўная адсутнасьць крыніц у артыкулах удзельніка, і калі зьвесткі, скажам, пра гарады можна дастаткова проста праверыць, то з артыкуламі пра асобаў ужо цяжэй. Але і лічыць увесь унёсак цалкам шкодным я бы ня стаў, бо тыя ж артыкулы пра населеныя пункты — цалкам прымальныя. Таму нейкага простага рашэньня я тут ня бачу, ня думаю, што варта проста блякаваць, магчыма, варта яшчэ раз папярэдзіць на старонцы размоваў і даць нейкі тэрмін, празь які можна будзе пабачыць, ці зьявяцца зьмены ў лепшы бок. --Red_Winged_Duck 14:53, 23 сьнежня 2014 (FET)

Прашу зьвярнуць увагу адміністратараў на асабістыя выпады ўдзельніка ў адрас апанэнта, ужываныя ім як насьмешлівыя іншасказаньні выказваньняў апанэнта ў дачыненьні да яго самога (то бок, такія ацэнкі асобы як «патанулых»). --Глеб Бераставы (гутаркі) 11:23, 12 жніўня 2015 (MSK)[адказаць]

Спам. --Jarash (гутаркі) 12:37, 24 лютага 2016 (MSK)[адказаць]

Заблякаваны. --Red_Winged_Duck 12:49, 24 лютага 2016 (MSK)[адказаць]

Прашу заблякаваць мяне бестэрмінова. --Jarash (гутаркі) 01:01, 16 красавіка 2016 (MSK)[адказаць]

Я так разумею, што ў Вікіпэдыі нельга атрымаць блякіроўку па ўласным жаданьні. --Jarash (гутаркі) 13:57, 4 лютага 2017 (+03)[адказаць]

Запыты на адмову ад правоў (да бюракратаў)

[рэдагаваць крыніцу]

Усім прывітаньне!

Я зрабіў невялікі аналіз плянаў, якія ставіў перад сабой паўгады таму, і разумею, што ў мяне ўсё яшчэ няма часу займацца паўнавартаснай адміністратарскай дзейнасьцю. Адказнасьць перад праектам, накладзеная сьцягам, у першую чаргу маральная, не дае мне магчымасьці перастаць абяцаць сабе выправіць цяперашнюю сытуацыю, і ў той самы час я разумею, што ня маю магчымасьці паўплываць на яе праз аб’ектыўныя абставіны.

Адной з прычынаў, якая перашкаджала мне напісаць гэты запыт раней, зьяўляецца ідэя дадаць падтрымку лацінкі ў артыкулы, што патрабавала б значных тэхнічных зьменаў. Але за апошнія гады ў гэтай справе не было ніякага прагрэсу і патэнцыялу таго, што нешта зьменіцца ў бліжэйшы час, я таксама, на жаль, ня бачу. Безумоўна, апроч гэтага ў мяне засталося шмат нерэалізаваных ідэяў і плянаў, якія я паспрабую ажыцьцявіць, калі ў мяне зьявіцца магчымасьць вярнуцца ў праект.

Вялікі дзякуй усім за давер і плённую супрацу і посьпехаў у далейшай дзейнасьці!

Я прашу бюракрата пазбавіць мяне сьцяга адміністратара. Дзякуй. —zedlik 18:54, 4 траўня 2014 (FET)

Вялікі дзякуй за плённую працу! Спадзяюся, што гэтае рашэньне ня спыніць цалкам удзел у Вікіпэдыі. Заўважу яшчэ, што бюракраты ў нашай Вікіпэдыі ня маюць правоў, каб здымаць сьцягі з адміністратараў, таму трэба рабіць запыт на meta:Steward requests/Permissions. --Red_Winged_Duck 12:15, 15 траўня 2014 (FET)
Дзякуй за заўвагу. Я глядзеў дакумэнтацыю ангельскага разьдзелу, але не падумаў, што гэта лякальная опцыя. З удзелам пакуль будзе, на жаль, гэтаксама як і цяпер, але я спадзяюся, што ў будучыні сытуацыя зьменіцца. —zedlik 05:59, 31 траўня 2014 (FET)

Да адміністратараў

[рэдагаваць крыніцу]

Тут хочуць выдаліць Катэгорыю Інгушэція. Я супраць. Бо ня усе ведаюць, што ІнгушэЦЦІІя гэта ІнгушэТТТЫЫЫЯ. Будуць даваць запыты у беларускую вікі «Інгушэція», а адказу няма. Трэба штосьці выдумаць, каб можна пісаць Інгушэція й знайсьці неабходныя веды.— Гэты камэнтар пакінуў, але не падпісаўся Ясамойла (гутаркі · унёсак) 16:15, 31 ліпеня 2014 (FET).

Гэта разьдзел беларускім клясычным правапісам, і тут пішуць менавіта ім. На артыкул ёсьць перанакіраваньне з ІнгушэЦіі, катэгорыі ж афармляюцца толькі з правільнай артаграфіяй. Далейшае псаваньне артаграфіі будзе расцэненае як вандалізм--Liashko (гутаркі) 16:15, 31 ліпеня 2014 (FET)

Аднаўленьне файлаў

[рэдагаваць крыніцу]

Ці можна аднавіць файл [3]? Ці хаця б паглядзець ягоную крыніцу. А то на commons ён ёсьць, але адкуль ён зьявіўся незразумела. --195.50.31.213 22:18, 14 лютага 2015 (MSK)[адказаць]

Крыніца там была пазначаная такая. --Red_Winged_Duck 22:39, 14 лютага 2015 (MSK)[адказаць]

Аднаўленьне артыкулаў

[рэдагаваць крыніцу]

Тацьцяна Караткевіч

[рэдагаваць крыніцу]

Мяркую, што ў сувязі з рэгістрацыяй кандыдата можна аднавіць артыкул. У расейскай і наркамаўцы ўжо ёсьць. --Jarash (гутаркі) 14:50, 12 верасьня 2015 (MSK)[адказаць]

Праз рэгістрацыю асобы кандыдатам у прэзыдэнты, значнасьць зьявілася. Артыкул адноўлены.--Liashko (гутаркі) 15:16, 12 верасьня 2015 (MSK)[адказаць]

Тэхнічная дапамога

[рэдагаваць крыніцу]

Паспрабавала перанесьці з руВікі адзін карысны шаблён ru:Шаблон:Библиография. Вось ён: Шаблён:Бібліяграфія. Але, чамусьці не адлюстроўваюцца групы твораў (раманы, аповесці, зборнікі). Можа хто тэхнічна разьбіраецца, у чым праблема?--Odri Tiffani (гутаркі) 21:03, 11 кастрычніка 2015 (MSK)[адказаць]

Але гэта ня запыт да адміністратараў, гэта запыт да ўсіх удзельнікаў, ніякія адміністрацыйныя правы ў гэтым пытаньні не патрэбныя. Лепш пісаць падобныя паведамленьні на форум. --Red_Winged_Duck 23:47, 11 кастрычніка 2015 (MSK)[адказаць]
Дзякую, прыму да ўвагі.--Odri Tiffani (гутаркі) 21:27, 12 кастрычніка 2015 (MSK)[адказаць]

[Global proposal] m.Вікіпэдыя.org: (усе) Рэдагаваньне старонак

[рэдагаваць крыніцу]
MediaWiki mobile

Hi, this message is to let you know that, on domains like be-tarask.m.wikipedia.org, unregistered users cannot edit. At the Wikimedia Forum, where global configuration changes are normally discussed, a few dozens users propose to restore normal editing permissions on all mobile sites. Please read and comment!

Sorry for writing in English but I thought as administrators you would be interested. Thanks, Nemo 01:26, 2 сакавіка 2015 (MSK)[адказаць]

Спэцыяльныя: Апошнія зьмены

[рэдагаваць крыніцу]

Дадайце, калі ласка, інтэрвіку на старонку апошніх зьменаў ва ўкраінскую Вікіпэдыю. Бо цяпер прыходзіцца рабіць "крук". Ды й дзіўна выглядае, калі інтэрвікі на расейскую, японскую і швэдзкую Вікіпэдыі ёсьць, а на ўкраінскую няма. --Yaraslau Zubrytski (гутаркі) 22:53, 5 сакавіка 2015 (MSK)[адказаць]

Дзякуй. --Yaraslau Zubrytski (гутаркі) 23:22, 6 сакавіка 2015 (MSK)[адказаць]