Вікіпэдыя:Запыты да адміністратараў/Архіў 1
Гэта архіў праекту. Калі ласка, не рэдагуйце гэтую старонку. Новыя і старыя дыскусіі пачынайце на бягучай старонцы праекту. Архіў 1 — Архіў 2 → |
Запыты на кваліфікацыю дзеяньняў удзельніка
[рэдагаваць крыніцу]Выдаленьне расейскіх назваў беларускіх населеных пунктаў удзельнікам Ліцьвін
[рэдагаваць крыніцу]Прашу зьвярнуць увагу на наступныя праўкі вышэйазначанага ўдзельніка і кваліфікаваць іх у сьвятле адсутнасьці пагадненьня па пытаньню трэба альбо ня трэба зьмяшчаць рускае дубляваньне назвы для беларускіх паселішчаў: [1], [2], [3], [4], [5], [6], [7], [8]. --Юрцэвіч Дз.(гутаркі) 08:24, 11 сакавіка 2009 (UTC)
- На маю думку, варта выпрацаваць такое пагадненьне. —zedlik 11:26, 11 сакавіка 2009 (UTC)
- Пагаджуся, што калі пачалі ўзьнікаць сур’ёзныя пытаньні, трэба заняцца пагадненьнем, але да яго стварэньня мусіць захоўвацца статус-кво, таму такія выдаленьні можна расцэньваць як вандалізм. --Red_Winged_Duck 11:30, 11 сакавіка 2009 (UTC)
- выдаленьні можна расцэньваць як вандалізм Даданьне такіх назвай — вось гэта сапраўды вандалізм, маленькі. Чаму так я ўжо растлумачваў менавіта вам. --Ліцьвін 13:48, 11 сакавіка 2009 (UTC)
- Расейскія назвы ў гэтыя артыкулы я не дадаваў, я ствараў артыкулы з нуля, і кіраваўся натуральна сваімі перакананьнямі. Ува ўжо існых артыкулах такія зьмены я не раблю менавіта з-за адсутнасьці згоды па пытаньню. --Юрцэвіч Дз.(гутаркі) 13:55, 11 сакавіка 2009 (UTC)
- Менавіта вам я ўжо тлумачыў, што ёсьць і іншы погляд на пытаньне. --Red_Winged_Duck 14:03, 11 сакавіка 2009 (UTC)
- Яшчэ раз паўтару, гэта Вікіпэдыя на беларускай мове, а не Вікіпэдыя Рэспублікі Беларусь. Закон дзьвюхмоўя ня можа распаўсюджвацца на Вікіпэдыю на беларускай мове, бо прыйдзецца дубляваць на расейскай мове ўсе назвы: населеныя пункты (незалежна ад таго дзе яны знаходзяцца), адміністрацыйныя адзінкі (незалежна ад таго дзе яны знаходзяцца), выбітныя асобы (незалежна ад нацыянальнасьці і/або грамадзянства), краіны, рэгіёны... Карацей усё, бо закон дзьвюхмоўя Рэспублікі Беларусь ня можа распаўсюджвацца толькі на населеныя пункты. Таксама трэба дубляваць на расейскай мове тэкст артыкулаў. Галоўныя аргумэнты супраць расейфікацыі Вікіпэдыя на беларускай мове я прыводзіў на маёй старонцы гутарак. Калі вам няцяжка, калі ласка, пачытайце. --Ліцьвін 14:31, 11 сакавіка 2009 (UTC)
- Закон выдатна можа распаўсюджвацца, бо мы разглядаем выключна назвы населеных пунктаў (і ня толькі ў Беларусі) і на якіх мовах акрамя беларускай іх падаваць. Калі мы спыняемся на ўсіх афіцыйных мовах рэгіёну, тады расейская безумоўна ўваходзіць у гэты лік, бо на ўсёй тэрыторыі Беларусі яна зьяўляецца афіцыйнай. Калі ж вы выдаляеце назвы населеных пунктаў на расейскай мове, якая зьяўляецца афіцыйнай для гэтых населеных пунктаў, дык паклапаціцеся пра выдаленьне беларускіх назваў з расейскай, украінскай, ангельскай і іншых Вікіпэдыяў. --Red_Winged_Duck 14:47, 11 сакавіка 2009 (UTC)
- Закон выдатна можа распаўсюджвацца Калі выдатна, то на ўсё. Паўтару: Закон дзьвюхмоўя ня можа распаўсюджвацца на Вікіпэдыю на беларускай мове, бо прыйдзецца дубляваць на расейскай мове ўсе назвы: населеныя пункты (незалежна ад таго дзе яны знаходзяцца), адміністрацыйныя адзінкі (незалежна ад таго дзе яны знаходзяцца), выбітныя асобы (незалежна ад нацыянальнасьці і/або грамадзянства), краіны, рэгіёны... Карацей усё, бо закон дзьвюхмоўя Рэспублікі Беларусь ня можа распаўсюджвацца толькі на населеныя пункты. Таксама трэба дубляваць на расейскай мове тэкст артыкулаў.
- Калі ж вы выдаляеце назвы населеных пунктаў на расейскай мове, якая зьяўляецца афіцыйнай для гэтых населеных пунктаў, дык паклапаціцеся пра выдаленьне беларускіх назваў з расейскай, украінскай, ангельскай і іншых Вікіпэдыяў. Што вы гэтым жадалі сказаць? Я вось езджу і езджу, але ня разу ня бачыў знакаў на нейкай афіцыйнай для гэтых населеных пунктаў мове. А вы бачылі? Дзе прадубляваныя? Усюды толькі на беларускай мове. Калі ёсьць што пракамэнтаваць, калі ласка, камэнтуйце, але, калі ласка, без дэмагогіі. --Ліцьвін 15:33, 11 сакавіка 2009 (UTC)
- Вось адзін прыклад: [9]. Дакладна было шчэ адно паведамленьне на НН, пра тое, што пры замене старых шыльдаў новыя ставяць на расейскай, але не магу зараз знайсьці. --Юрцэвіч Дз.(гутаркі) 15:59, 11 сакавіка 2009 (UTC)
- І што? Пытаньне чалавека, які ўбачыў шыльду як яму здаецца на расейскай мове. Вось пытае і яму адказваюць. А вы вельмі радыя гэтаму? І яшчэ раз паўтару, я супраць дубляваньня тэксту ў Вікіпэдыі на беларускай мове на расейскай мове. Для гэтага існуе Вікіпэдыя на расейскай мове. --Ліцьвін 16:13, 11 сакавіка 2009 (UTC)
- Дзе ідзе размова пра дубляваньне тэксту? Ідзе размова пра ўказаньне назваў населеных пунктаў на ўсіх афіцыйных мовах рэгіёну, у якім знаходзіцца гэты населены пункт. --Red_Winged_Duck 16:19, 11 сакавіка 2009 (UTC)
- Закон выдатна можа распаўсюджвацца Калі выдатна, то на ўсё. Паўтару: Закон дзьвюхмоўя ня можа распаўсюджвацца на Вікіпэдыю на беларускай мове, бо прыйдзецца дубляваць на расейскай мове ўсе назвы: населеныя пункты (незалежна ад таго дзе яны знаходзяцца), адміністрацыйныя адзінкі (незалежна ад таго дзе яны знаходзяцца), выбітныя асобы (незалежна ад нацыянальнасьці і/або грамадзянства), краіны, рэгіёны... Карацей усё, бо закон дзьвюхмоўя Рэспублікі Беларусь ня можа распаўсюджвацца толькі на населеныя пункты. Таксама трэба дубляваць на расейскай мове тэкст артыкулаў. Гэта поўнае выкананьне закона Рэспублікі Беларусь. Вы ўжо супраць? --Ліцьвін 16:25, 11 сакавіка 2009 (UTC)
- Вы можаце колькі заўгодна паўтараць рэплікі, якія ня тычацца гэтага абмеркаваньня — ад гэтага нічога ня зьменіцца. Гаворка ідзе выключна пра населеныя пункты і афармленьне інфармацыі пра іх. --Red_Winged_Duck 16:31, 11 сакавіка 2009 (UTC)
- Так вы пра закон дзьвюхмоўя і пасьлядоўнасьці ці я так хачу і ніякай пасьлядоўнасьці ці проста дэмагогія? --Ліцьвін 16:39, 11 сакавіка 2009 (UTC)
- Мяркую, што дзеяньні няслушныя. Тым болей што канфлікт на гэтую тэму быў некалькі тыдняў таму. --EugeneZelenko 13:46, 11 сакавіка 2009 (UTC)
- Рускія можна, расейскія нельга. Чаму нельга я таксама растлумачыў. --Ліцьвін 13:48, 11 сакавіка 2009 (UTC)
- Я мяркую ўсе зразумелі, што я памыліўся, і меў на ўвазе «назвы на расейскай мове». --Юрцэвіч Дз.(гутаркі) 13:55, 11 сакавіка 2009 (UTC)
Запыты на накладаньне спагнаньня на ўдзельніка
[рэдагаваць крыніцу]Блякаваньне IP-адраса 85.17.45.81
[рэдагаваць крыніцу]- Прычына: Вандалізм у блёках галоўнай старонкі. Дарэчы, можа трэба гэтыя блёкі абараніць хаця б ад ананімных правак? --Юрцэвіч Дз.(гутаркі) 07:39, 3 сакавіка 2009 (UTC)
- Дзякуй за паведамленьне і адчайнае змаганьне! :) Адрас заблякаваны, але што цікава — адрас Амстэрдамскі. Відаць, проксі. Няўжо адмысловая атака?
- Шаблёны галоўнай старонкі я зараз абараню ад ананімных і новых удзельнікаў, проста гэта перашы выпадак вандалізму, таму яны і неабароненыя. Але ў нас таксама ёсьць іншыя патэнцыйна небясьпечныя шаблёны, магчыма варта падумаць і пра іхную абарону. —zedlik 08:05, 3 сакавіка 2009 (UTC)
- І асабліва праўка ў Шаблён:Ці ведаеце вы, што... — дзіўна вельмі... —zedlik 08:39, 3 сакавіка 2009 (UTC)
- Добра, што я як раз зайшоў паглядзець на апошнія зьмены і вандалізм не доўга «пражыў», і вам дзякуй за хуткую рэакцыю. --Юрцэвіч Дз.(гутаркі) 10:04, 3 сакавіка 2009 (UTC)
- Прычына: Некарэктныя выказваньні: [10], [11], [12], [13]. --Юрцэвіч Дз.(гутаркі) 11:04, 22 лютага 2009 (UTC)
- Заблякаваны Удзельнік:Bocianski. Пагрозы выдаліў Удзельнік:Zedlik. --EugeneZelenko 15:46, 22 лютага 2009 (UTC)
- Прычына: Некарэктныя паводзіны: Гутаркі ўдзельніка:Tat1642 --Юрцэвіч Дз. (гутаркі) 13:03, 14 студзеня 2009 (UTC)
- Па-мойму, гэта першы падобны выпадак у нашай Вікіпэдыі. Паказальна. Прапанову падтрымліваю, засталося толькі знайсьці, чым гэта рэгулюецца :) —zedlik 13:16, 14 студзеня 2009 (UTC)
- Мы можам абаперціся на існыя правілы іншых моўных разьдзелаў (ru:Википедия:Недопустимость оскорблений, угроз и агрессии) і згодай суполкі. --Юрцэвіч Дз. (гутаркі) 13:27, 14 студзеня 2009 (UTC)
- Клёкам? Bocianski 13:29, 14 студзеня 2009 (UTC)
- Можна і клёкам, але на маю думку ўжо паціху высьпявае неабходнасьць прыняцьця правілаў, дзе будзе апісана, калі папярэджаньне, калі блякаваньне, калі ўсё іншае. Хаця пакуль масавых канфліктных сытуацый няма, можна і здаровым сэнсам, бо ў ру-вікі ўсё нашмат складаней, чым у нас. —zedlik 13:43, 14 студзеня 2009 (UTC)
- Над правіламі працуем. Вось, напрыклад, рыхтую для абмеркаваньня/прыняцьця першае. Але каб справа рухалася хутчэй, трэба каб больш людзей прымала ўдзел. --Юрцэвіч Дз.(гутаркі) 21:19, 14 студзеня 2009 (UTC)
- Так, натуральна, мне пра гэта вядома. Таксама калісьці хацеў перакласьці старонку пра правы ўдзельнікаў (бо неяк ўзьнікалі пытаньні пра правы і пра аўтапацьверджаньне ўдзельнікаў), але пасьля патраціў гэты час на артыкулы. Рух наперад ёсьць — дык ужо і файна. Паглядзім, нешта будзе. —zedlik 22:44, 14 студзеня 2009 (UTC)
Асоба:Ліцьвін
[рэдагаваць крыніцу]- Прычыны: абсурдныя пастаянныя праўкі ў артыкуле Казімер Малевіч і тролінг.
- Абгрунтаваньне прапановы: удзельнік Ліцьвін уносіць у названы артыкул праўкі нібыта пра беларускую нацыянальнасьць Казімера Малевіча, і пра ягонага бацьку нібыта беларускага фалькларыста. Падставаю гэтага названы пэрсанаж уважае газэтны артыкул. Указаньне на двухтомную працу спэцыялістаў, дзе надрукаваны дакумэнты з радаводнай справы Кіеўскага дваранскага дэпутацкага сходу, датычныя гэнеалёгіі гэтага роду Малевічаў (дзе бачна іх карэннае паходжаньне са шляхты Оўруцкага павета Кіеўскага ваяводзтва), сустракаюцца пасажам са спасылкай у інтэрнэце на кнігу і заяўкамі, што там нічога такога не напісана, інфармацыяй, што кнігу ён не чытаў, і як разумею, чытаць не зьбіраецца. Рытарычнымі заявамі, ці бываюць украінцы-католікі, і г.н. Дыскусія пераводзіцца ў эмацыйны ракурс, факты загрувашчваюцца непатрэбным масівам словаў. У інтэрнэце такія паводзіны вызначаюцца як тролінг.
- Зазначу таксама мінімальную навуковую вартась ведаў названага карыстальніка, сьведчаньнем чаму зьяўляецца выстаўлены ім знак аднолькавай вартасьці паміж навукова падрыхтаванай двухтамовай працай і журналісцкім артыкулам у газэце.
- Прапановы спагнаньня: прапаную адміністрацыі накласьці на ўдзельніка пад нікам Ліцьвін спагнаньне — забарону ўваходу ў Вікіпэдыю на тыдзень. У выпадку паўторнага запісу пра "беларускую нацыянальнасьць" Казімера Малевіча — накласьці блакіроўку на рахунак.
Галасаваньне
[рэдагаваць крыніцу]- Я супраць. Было даволі гарачае абмеркаваньне, некалькі ўзаемных правак, але напрыканцы знойдзены кампраміс. Хаця эмоцыі спадара Ліцьвіна сапраўды б'юць часта праз край, але хто не без граху? ;) --Юрцэвіч Дзьмітры 09:07, 18 лістапада 2008 (UTC)
- Я так сама супраць. Узаемных абразаў не было, а, на маю думку, было не болей чым гарачае абмеркаваньне. Сурьёзных прычынаў, для блакаваньня ня ўбачыў. Jim 10:08, 18 лістапада 2008 (UTC)
- Таксама супраць блякаваньня зараз. Але лічу, што Ліцьвіну трэба вучыцца шукаць абгрунтаваньні ў сур'ёзных крыніцах. А таксама абгрунтоўваць усе нацыянальнасьці (больш чым канфліктная тэма), якія ён пазначае ў артыкулах, спасылкамі на сур'ёзныя крыніца альбо ўласныя словы асобы. Інакш толькі пазначаць краіну нараджэньня/дзейнасьці. А ў якасьці шагу ў гэтым напрамку прапаную Ліцьвіну пераглядзець існуючыя артыкулы, створаныя ім, і выправіць неабгрунтаваныя зьвесткі. --EugeneZelenko 14:51, 18 лістапада 2008 (UTC)
Меркаваньні
[рэдагаваць крыніцу]Меркаваньні 1
[рэдагаваць крыніцу]- А зараз, калі ласка, падайце фразу з артыкула, дзе я нібы напісаў што ён па нацыянальнасьці беларус. У адваротным выпадку думаю за хлусьню кагосьці можна блякаваць назаўсёды. --Ліцьвін 00:02, 18 лістапада 2008 (UTC)
- Праўкі такія былі ў шаблёне-карткі, напр.: [14]. --Юрцэвіч Дзьмітры 09:07, 18 лістапада 2008 (UTC)
- Вы мяне не зразумелі, я казаў пра зьмест цяперашняга артыкула. --Ліцьвін 15:39, 18 лістапада 2008 (UTC)
- Ну дык і Вы мабыць не зразумелі аўтара запыту. Ён жа меў на ўвазе не бягучую вэрсію артыкула, але гісторыю правак. Як можна ўвогуле абапірацца на бягучую вэрсію, калі яна ў любы момант можа быць зьменена? --Юрцэвіч Дзьмітры 16:41, 18 лістапада 2008 (UTC)
- Які сэнс абмяркоўваць тое што было? Асабліва ў дадзенай сытуацыі, калі я ў дадзеным месцы кардынальна памяняў сваё меркаваньне, прыбраў парамэтар Нацыянальнасьць і ўставіў Грамадзянства. Каротка: З тым я і сам ужо ня згодзен. --Ліцьвін 16:53, 18 лістапада 2008 (UTC)
- Ну дык і Вы мабыць не зразумелі аўтара запыту. Не, гэта Вы не зразумелі. Чытаем: У выпадку паўторнага запісу пра "беларускую нацыянальнасьць" Казімера Малевіча... Гаворка ідзе аб бягучай вэрсіі. Дык вось я і пытаю дзе ў бягучай вэрсіі, г.зн. пасьля маёй апошняй праўкі маецца згадваньне, што ён па нацыянальнасьці беларус? --Ліцьвін 16:59, 18 лістапада 2008 (UTC)
- Ня буду далей спрачацца хто каго зразумеў, а хто каго - не. Хачу дадаць толькі, што нейкі пункт гледжаньня можна выразіць наўпрост, а можна ўскосна. Дык вось, пазначэньне таго факту, што бацька мастака быў беларускім этнографам зьяўляецца ўскосным пазначэньнем яго нацыянальнасьці. Такім чынам тое, што меў на ўвазе спадар Уладзіслаў, даволі відавочна. І Вашы абвінавачваньні ў хлусьні, прынамсі не карэктны. Я гэта і хацеў сказаць сваім першым камэнтарам.
- Яшчэ адзін аспэкт. Кажучы пра нэўтральны пункт гледжаньня, паняцьці надзейная крыніца і правяраемасьць павінны ісьці разам. І, калі ў выпадку з пазначанай манаграфіяй, калі яна сапраўды такая рэдкая рэч (гіпатэтычна) і што там напісана не можа пацьвердзіць хаця б яшчэ адзін удзельнік, Вы патэнцыяльна правы, што яе ў гэтым (гіпатэтычным) выпадку варта расцэньваць як і астатнія крыніцы, можа і не такія навуковыя. То вось пазначаныя крыніцы з архіваў, якія аўтар запыту прывёў ніжэй, ужо не занадта аспрэчыш. Праверыць іх можа любы (наколькі я разумею), у тым ліку і Вы.
- З іншага боку, узаемныя адкаты цягам яшчэ актыўнага абмеркаваньня, калі кансэнсус яшчэ не дасягнуты, можна лічыць некарэктнымі з боку абодвух удзельнікаў. Таму я лічу, што Вы не правы з навуковага/нэўтральнага пункту гледжаньня, і вы абодва не правы ў сэнсе ўзаемных адкатаў. --Юрцэвіч Дзьмітры 21:14, 18 лістапада 2008 (UTC)
- То вось пазначаныя крыніцы з архіваў, якія аўтар запыту прывёў ніжэй, ужо не занадта аспрэчыш. Ну гэтыя дадзеныя аспрэчвае матэрыял яго жа сайта :) --Ліцьвін 21:46, 18 лістапада 2008 (UTC)
- Што значыць "вы абодва не правы ў сэнсе ўзаемных адкатаў"? Я прыводжу бібліяграфічна правільна апісаную навуковую публікацыю з надрукаванымі крыніцамі, а чалавек прыводзіць нататку ў газэце. Я павінен даказваць, што гэтая кніга існуе? Абгунтоўваць навуковую вартасьць у параўнаньні з газэтай? Ці расказваць як замаўляюцца кнігі ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі? Я імкнуся, каб Вікіпэдыя была навукова-энцыкляпэдычнаю. Навошта мне дасягаць кансэнсуса з абсурднымі меркаваньнямі чалавека ня пэўнай адукацыі? — W.V.-S. 01:33, 19 лістапада 2008 (UTC).
- Шаноўны Ўладзіслаў, давайце ня будзем пераводзіць гутарку ізноў у эмацыйнае рэчышча і пераходзіць на асобы. Вікіпэдыя не выстаўляе нейкія патрабаваньні да адукацыі ўдзельнікаў. Узгадайце слоган Вікі. Зразумела, што кожны з нас павінен імкнуцца да навуковасьці і нэўтральнасьці, але акрамя гэтага існуе прынцып «Рэдагуйце сьмела». І ўдзельнік Ліцьвін, убачыўшы адсутнасьць артыкула, напісаў яго, абапіраючыся на крыніцы, якія былі «пад рукой». Нават калі яны і былі ненавуковыя (спадар Ліцьвін, не чапляйцеся, я кажу пра гіпатэтычнасьць) нічога кепскага ў гэтым няма. Потым Вы заўважылі недакладнасьць, з Вашага пункту гледжаньня, і выправілі яго. Але заўважце — не пазначыўшы пры гэтым крыніцу. Для Ліцьвіна гэта выглядае як проста Ваша асабістае меркаваньне, і таму ён робіць адкат і запрашае Вас да абмеркаваньня. І вось тут варта было спыніць узаемныя адкаты і дасягнуць спачатку кансэнсусу на старонцы абмеркаваньня. Не важна якое з вашых меркаваньняў грунтуецца на больш навуковых даных, ёсьць правілы і пагадненьні як павінны разьвязвацца канфлікты — праз абмеркаваньне, а не праз вайну рэдагаваньняў. Калі не атрымліваецца знайсьці кансэнсус самім — запрасіць трэці бок да абмеркаваньня. Калі ласка (таксама і да Ліцьвіна), не пераводзьце гутарку ізноў да абмеркаваньня праблемы нацыянальнасьці і паходжаньня мастака. Гэта трэба рабіць ня тут, але на старонцы абмеркаваньня адпаведнага артыкула. --Юрцэвіч Дзьмітры 09:30, 19 лістапада 2008 (UTC)
- Можа запытаць дапамогі Karybut-а ў якасьці трэцяга боку? Ён цікавіцца тэмай радаводаў і, на мой погляд, сур'ёзна падыходзіць да справы. --EugeneZelenko 15:01, 19 лістапада 2008 (UTC)
- W.V.-S.: Навошта мне дасягаць кансэнсуса з абсурднымі меркаваньнямі чалавека ня пэўнай адукацыі? і Юрцэвіч Дзьмітры: Вікіпэдыя не выстаўляе нейкія патрабаваньні да адукацыі ўдзельнікаў.
- Спадар Дзьмітры Юрцэвіч, Вы зноў няправільна зразумелі спадара W.V.-S. Ён меў на ўвазе, што ён не жадае дасягаць кансэнсуса з абсурднымі меркаваньнямі кіеўскага мастацтвазнаўца, прафэсара Гарбачова (чалавека), бо яму, W.V.-S., невядома яго адукацыя. Тутака яшчэ можна дадаць і беларускага мастацтвазнаўца Сяргея Харэўскага.
- А калі па істоце - то гэта проста чыстая абраза :( --Ліцьвін 18:05, 19 лістапада 2008 (UTC)
Меркаваньні 2
[рэдагаваць крыніцу]- EugeneZelenko: А ў якасьці шагу ў гэтым напрамку прапаную Ліцьвіну пераглядзець існуючыя артыкулы, створаныя ім, і выправіць неабгрунтаваныя зьвесткі. Я ўжо ў Вас прасіў падаць сьпіс усіх Вашых прэтэнзій да артыкулаў якія я стварыў, прэтэнзій на нацыянальнай глебе. У асноўнай меры я бяру інфармацыю з расейскай Вікіпэдыі, калі тамака маюцца вельмі спрэчныя зьвесткі, я заўсёды дадаю спасылку на крыніцу (ru.wikipedia.org, крыніца: ru.wikipedia.org, узята з ru.wikipedia.org, з расейскае Вікіпэдыі...).
- Напрыклад, Вольга Хіжынкава і іншыя прыгажуні. --EugeneZelenko 15:46, 18 лістапада 2008 (UTC)
- Калі што засталося, потым выпраўлю. --Ліцьвін 16:01, 18 лістапада 2008 (UTC)
- супраць блякаваньня зараз. А калі? --Ліцьвін 15:39, 18 лістапада 2008 (UTC)
- Калі гэты канфлікт будзе вырашаны мірным шляхам, то нііякага сэнсу ў блякаваньні ня бачу. --EugeneZelenko 16:40, 18 лістапада 2008 (UTC)
- Я пайшоў на кампраміс і зрабіў артыкул, які ўлічвае меркаваньні ўсіх тых хто ўдзельнічаў у абмеркаваньні. --Ліцьвін 16:53, 18 лістапада 2008 (UTC)
- Удзельнікам Ліцьвін ізноў устаўлены "зьвесткі" пра нейкага беларускага фалькларыста і адшуканыя гэткія-ж абсурдныя меркаваньне пра нейкі маёнтак пад Нясьвіжом. — W.V.-S. 20:21, 18 лістапада 2008 (UTC).
- Нацыянальны Гістарычны архіў Беларусі (НГАБ). Фонд 319, воп. 1, спр. 6: Сьпіс шляхты Нясьвіскага пав., 1796 — Малевічаў няма; НГАБ. Ф. 319, воп. 1, спр. 135: Сьпіс дваранаў Слуцкага пав. (маючых права ўдзельнічаць у выбарах; сьпіс памешчыкаў, іх маёнткаў і колькасьці сялянаў), 1826 — Малевічаў няма; НГАБ. Ф. 319, воп. 1, спр. 938: Сьпіс дваранаў Слуцкага пав. (маючых права ўдзельнічаць у выбарах), 1829 — Малевічаў няма; НГАБ. Ф. 319, воп. 1, спр. 190: Сьпіс дваранаў 1-га разраду Слуцкага пав., 1832 — Малевічаў няма; Ф. 319, воп. 1, спр. 131: Сьпіс дваранаў Слуцкага пав., пр. 1833 — Малевічаў няма; НГАБ. Ф. 319, воп. 1, спр. 218: Сьпіс дваранаў Слуцкага пав. З—М., 1835 — ёсьць Малевічы гэрбу "Ястрабец", засьцянковая шляхта ў засьценку Меляшковічы, у далейшым у расейскім дваранстве не зацьверджаны; НГАБ. Ф. 319, воп. 1, спр. 1041: Ведамасьць мелкапамесных дваранах Слуцкага пав. не зацьверджаных Гэрольдыяй, якія маюць сялянаў, 1851 — Малевічаў няма; НГАБ. Ф. 319, воп. 1, спр. 564: Сьпіс дваранаў Слуцкага пав. Д—М, 1878. — Малевічаў няма. — W.V.-S. 20:21, 18 лістапада 2008 (UTC).
- Зусім не зразумела, навошта абвяргаць відавочна абсурдныя рэчы, калі прыведзена спасылка на навуковую публікацыю зь непарыўным радаводам з 1604 году, і месцам іх пражываньня — Оўруцкім паветам? Мне трэба любому школьніку даказваць, што газэта — гэта ня тое самае, што навуковая манаграфія? — W.V.-S. 20:21, 18 лістапада 2008 (UTC).
- А Вы чыталі iнтэрвiю з кіеўскім мастацтвазнаўцам, прафэсарам Гарбачовым, пад кіраўніцтвам якога выдадзеная кніга «Малевіч і Ўкраіна»? Чамусьці ён ня так самаўпэўнена гаворыць аб тым, што ён чыстакроўны ўкраінец. Ды і як тут гаварыць, калі ён сам казаў, што ён паляк, праўду і ўкраінцам ён сабе таксама зваў. Але адно толькі згадваньне ім жа што ён Паляк (!) ставіць крыж на Вашай тэорыі аб спрадвечным украінцы. Дарэчы аб паляках, у тыя гады калі ліцьвін быў каталіком - то ён па азначэньні расейцаў станавіўся палякам, калі ліцьвін быў прыхільнікам РПЦ Масквы - то расейцам, беларуская мова - гэта тая жа расейская мова, толькі ў её шмат паланізмаў…
- І яшчэ Вам настойліва раю азнаёміцца дзе знаходзіўся Оўруцкі павет. Так што гэтая вэрсія нашмат праўдападобней чым Вашая. --Ліцьвін 20:49, 18 лістапада 2008 (UTC)
- Згуртаваньне Беларускай Шляхты: СЬПІС ШЛЯХЕЦКІХ РОДАЎ, ПРОЗЬВІШЧЫ ЯКІХ ПАЧЫНАЮЦЦА НА «М»., ТЫТУЛАВАНЫЯ РОДЫ. ГРАФЫ.; Геральдыка Беларусі: Старажытныя беларускія шляхецкія роды --Ліцьвін 20:57, 18 лістапада 2008 (UTC)
- Вясковыя дынастыі: пяць “каленаў” роду Малевічаў, а вось гэта зусім цікавы артыкул. Раю абавязкова пачытаць. --Ліцьвін 21:09, 18 лістапада 2008 (UTC)
- Паважаны Ліцьвін! Калі ласка, давайце шукаць тэорыі ў сур'ёзных крыніцах. Інакш прапаную ўсе сэнсацыі з газэт перанесьці ў асобную сэкцыю і адпаведна яе назваць. --EugeneZelenko 15:01, 19 лістапада 2008 (UTC)
- Можна гэтае пытаньне разгледзець і ў асобным артыкуле Толькі не забывайце, што крыніца не павінна быць нэўтральнай, нэўтральным павінен быць зьмест. Хоць, думаю, калі я нават і напішу такі артыкул, то Вы мяне проста "заб'еце" сваімі пытаньнямі тыпу дзе кнігі, дзе аўтарытэтныя крыніцы?... :( Здароўе даражэй --Ліцьвін 16:05, 19 лістапада 2008 (UTC)
Супраць блякаваньняў, бо на маю думку няма падставаў. Наадварот, ёсьць дастаткова прынцыповае і канструктыўнае абмеркаваньне, якое толькі павялічвае агульную якасьць. Магчыма, мае сэнс адсканаваць (сфатаграфаваць) пару старонак з вызначальнымі вытрымкамі з згаданай кнігі, калі ёсьць такая магчымасьць. Думаю, гэта было б цікава. —zedlik 00:18, 22 лістапада 2008 (UTC)
Падсумаваньне па прапанове накладаньня спагнаньня на ўдзельніка Ліцьвін
[рэдагаваць крыніцу]- Падсумаваньне: З прыведзеных вышэй крыніцаў абсалютна відавочным зьяўляецца: а) паходжаньне Казімера Малевіча са шляхты Оўруцкага павету; б) што бацька "беларускі-фалькларыст" — гэта выдумка, ня маючая пад сабою ніякіх крыніцаў; в) род Малевічаў, зь якога паходзіў Казімер Малевіч, ня меў ніякіх маёнткаў пад Нясьвіжом; г) род Малевічаў, зь якога паходзіў Казімер Малевіч, ніколі ня жыў пад Капылём.
- Прапановы спагнаньня: у выпадку ўнясеньня ў артыкул Казімер Малевіч зьвестак пералічаных у пп. а, б, в, г — лічыць гэткія дзеяньні дэструктыўнымі. Пры дэструктыўных дзеяньнях асоба/рахунак блякуецца адпаведна са стандартамі Вікіпэдыі — на 3 гадзіны, на 3 дні, etc. — W.V.-S. 21:39, 19 лістапада 2008 (UTC).
Падсумаваньне па прапанове накладаньня спагнаньня на ўдзельніка W.V.-S.
[рэдагаваць крыніцу]- Дадзены ўдзельнік неаднаразова зьдзяйсьняў/зьдзяйсьняе адкаты ў артыкуле Казімер Малевіч. Пры гэтым спасылаецца толькі на адну кнігу, у якой па яго словах быццам напісана, што мастак зьяўляецца 100% украінцам (паходзіць з украінскай шляхецкай сям'і). Пры гэтым агульнавядома, што мастак зваў сабе і "палякам" і з роднымі ён размаўляў на "польскай мове". Гэтыя факты ўдзельнік не бярэ ў разьлік. Варта засьведчыць, сваімі дзеяньнямі ўдзельнік сапраўды заслужыў блякаваньне. Думаю, блякаваньне можа быць адмененае ў выпадку калі ўдзельнік верне кампрамісны варыянт і адмовіцца ад аднабаковых дзеяньняў. --Ліцьвін 22:10, 19 лістапада 2008 (UTC)
- Прашу прабачэньня, але ў артыкуле напісана ўкраінскай шляхецкай сям’і і пацьверджаньне з радаводу. Мяркую, што гэта цалкам слушна трактаваць як тэрытарыяльную прыкмету.
- Што датычыцца сэнсацыйных і ня вельмі газэтных артыкулаў (ці ня варта нарэшце перайсьці да сур'ёзных крыніц?), то варта прачытаць ru:Википедия:Маргинальные теории.
- EugeneZelenko 14:46, 20 лістапада 2008 (UTC)
- Пакажыце мне гэты радавод! Вы чыталі Зьміцера Гарбачова? Гэты радавод па меншай меры фальсыфікацыя, бо сам мастак сьцьвярджаў што ён "з палякаў". А гэта ўжо падпадае пад парушэньне правіл Вікіпэдыі ru:Википедия:Не доводите до абсурда: В некоторых случаях участники преднамеренно ходят по кругу в дискуссии, повторяя одни и те же аргументы до бесконечности, даже после того, как они были многократно опровернуты другими участниками (Argumentum ad nauseam), и отказываются слышать аргументы других участников или признавать ошибочность своей точки зрения. Нередко такие участники основывают свои нападки на участников с другой точкой зрения или упорные правки в статьях на ошибочном, опровергнутом утверждении, стремясь во что бы то ни стало доказать его истинность. ...участник сознательно и преднамеренно игнорирует разумные аргументы и комментарии других участников... Такое поведение может быть сочтено деструктивным, поскольку его целью является доказать или утвердить свою точку зрения любой ценой. Колькі можна гэта паўтараць? Калі ласка, больш не спасылайцеся на гэты мэгаспрэчны "радавод"! Гэта поўная выдумка.
- ru:Википедия:Маргинальные теории: Википедия задумана как третичный источник информации, суммирующий сведения, полученные из вторичных и, в некоторых случаях, первичных источников. Первичные источники о проводимых исследованиях можно использовать лишь для подтверждения текста (ВП:ПРОВ). Подготовка статей на основе одних первичных источников является нарушением правила Недопустимость оригинальных исследований. При освещении малоизвестных маргинальных теорий используемые вторичные источники следует тщательно проверять на соответствие ВП:АИ. Это касается указания источников, цитирования и приведения внешних ссылок.
- Першае, павінны быць спасылкі, спасылкі на тэкст, цытаваньне..., а ні адна спасылка ў бібліятэку!
- Другое, усе цытуюць і публікуюць, той жа TUT.BY, Электронная Энцыкляпэдыя, нават расейскія афіцыйныя сайты… --Ліцьвін 18:24, 20 лістапада 2008 (UTC)
- З ru:Википедия:Маргинальные теории: Маргинальная теория может считаться значимой, если она подробным и серьёзным образом рассматривается по крайней мере в одной крупной публикации или в работах автора/группы авторов, не входящих в число создателей этой теории. і далей. Мяркую, што ня кожны газэтны артыкул будзе задавальняць гэтаму крытэру. --EugeneZelenko 14:50, 21 лістапада 2008 (UTC)
- А далей чыталі? І наогул трэба ўсё чытаць. Прачытайце тое, што я працытаваў вышэй. Думаю, неабходныя ўмовы выкананыя.
- Мяркую, што ня кожны газэтны артыкул будзе задавальняць гэтаму крытэру. Вядома ня кожны. --Ліцьвін 17:33, 21 лістапада 2008 (UTC)
- Што на маю думку, калі ёсьць радавод - варта яго зьмясьціць у Вікіпэдыі. Пра Малевіча ж падаць адно месца нараджэньня й што належыў да роду, які карыстаўся такімсьці гербам. Пачатак 20 стагодзьдзя - час, калі адна асоба ў розны час магла пачуваць сябе прыналежнай да розных нацыянальнасьцяў (беларусаў, расейцаў, палякаў, украінцаў, ліцьвінаў). Паходжаньне тут не галоўнае, галоўная тут самасьвядомасьць і дзейнасьць (у дадзеным выпадку творчасьць) у рэчышчы якое-кольвек культуры ці краіны. З усяго тут напісанага ў мяне склалася ўражаньне, што Малевіч - расейскі мастак польскае нацыянальнасьці, мяшанага беларуска-ўкраінскага паходжаньня (можа й украінска-беларускага). Што да спагнаньня, думаю, няварта. - Удзельнік:Karybut
- Цікава было-б ведаць, на падставе якіх фактаў і дакумэнтаў у вас склалася ўражаньне пра беларуска-ўкраінскае паходжаньне? Вы зрабілі хоць бы адное арыгінальнае радаводнае дасьледваньне, акрамя, як тырыць матар’ялы з энцыкляпэдый і з сайта ЗБШ (якія, між іншага абароненыя аўтарскім правам і на кожнай старонцы стаіць капірайт). — W.V.-S. 18:16, 22 лістапада 2008 (UTC).
- Не мне адрасаваны адказ, але я ўстаўлю сваё важкае слова А адкуль Вы "тырыце матар’ялы"? Ды будзе Вам вядома, што Вікіпэдыя задуманая як троесная крыніца інфармацыі… І наогул, паведамляю Вам, арыгінальным дасьледаваньням (радаводным, навуковым, гістарычным...) ня месца ў Вікіпэдыі, хоць неабходна праканстатаваць, на Вас, нажаль, гэтае патрабаваньне не распаўсюджваецца. --Ліцьвін 19:15, 22 лістапада 2008 (UTC)
- Па-першае, ня трэба быць такім злосным. Я вас ані ў чым не вінаваціў.
- Па-другое, не я асоба дадзенае дыскусіі. Што тычыцца, артыкулаў, "стыраных", мной, я іх усяляк намагаюся пашырыць, прынамсі, вэрсіямі зь іншых вікіпэдыяў. На ваш сайт я ўжо даўно не захаджу, калі хочаце можаце выдаліць артукылы, стыраныя з вашага сайту за парушэньне аўтарскіх правоў (крыніцы, дарэчы, мной пакакзаныя).
- Па-трэцяе, сам Оўруцкі павет - зона мяшаная беларуска-ўкраінская. Гэты рэгіён - рэгіён палесься. Тут не было ані чыстых украінцаў, ані беларусаў (у сёньняшнім сэнсе). Тым больш, што тапанімічныя дасьледаваньні паказваюць, што ў гэтым рэгіёне пераважаюць назву на -ічы, што ёсьць прыкметай як раз такі беларускасьці гэтых мясьцінаў, а не ўкраінскасьці.
- Па-чацьвёртае, наяўнасьць беларускіх каранёў, не значыць, што чалавек беларус. Калі вы ў нас вялікі дасьледчык, пакажыце, што ў яго зусім не было беларускіх каранёў. Я чакаю.
- Па-пятае, за вашыя некарэктныя паводзіны прапаную заблякаваць вас:).Посьпехаў.-Удзельнік:Karybut
- Нешта я таксама ўсё больш схіляюся да апошняй думкі. --Юрцэвіч Дзьмітры 21:24, 22 лістапада 2008 (UTC)
- Мяркую, што няслушна адхіляцца ад прадмету дыскусіі і пераходзіць на асобы.
- Іншыя праблемы лепей за ўсё будзе абмеркаваць асобна і старонка гутарак удзельніка будзе для пачатку лепшым пунктам.
- EugeneZelenko 15:17, 23 лістапада 2008 (UTC)
- Нагадаю Вам, удзельнік W.V.-S. адмовіўся ад якіх-небудзь абмеркаваньняў - "Навошта мне дасягаць кансэнсуса з абсурднымі меркаваньнямі чалавека ня пэўнай адукацыі?" Такім чынам, Вашыя словы "няслушна адхіляцца ад прадмету дыскусіі і пераходзіць на асобы" выклікаюць толькі зьдзіўленьне. Можа варта не адхіляцца ад прадмету дыскусіі, і прыняць пэўныя меры? --Ліцьвін 15:49, 23 лістапада 2008 (UTC)
- Мяркую, што калі пераход на асобы паўторыцца, то меры будуць патрэбныя. --EugeneZelenko 15:55, 23 лістапада 2008 (UTC)
Вось і гадай зараз, хто меў рацыю... —zedlik 00:16, 26 лістапада 2008 (UTC)
- Пытаньні былі зададзеныя, на іх адказаў не атрымана. А абвінаваціць усіх у адсутнасьці ведаў і лёгікі лёгка, нашмат цяжэй даказаць што яны ёсьць у цябе. --Ліцьвін 01:26, 26 лістапада 2008 (UTC)
- Ды я не хачу нікога вінаваціць, ня ў гэтым справа. Проста крыўдна, што так атрымалася. Прынамсі з павагі да таго чалавека. —zedlik 01:40, 26 лістапада 2008 (UTC)
- Я не пра Вас казаў , я толькі камэнтаваў апошнія словы спадара W.V.-S.: Веды і лёгіка ня могуць мець ўзьдзеяньня на калектыўны абсурд ананімных дылетантаў. --Ліцьвін 01:48, 26 лістапада 2008 (UTC)