Перайсьці да зьместу

Вікіпэдыя:Запыты да адміністратараў/Архіў 4

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Архівы

Навігацыйная табліца

[рэдагаваць крыніцу]

Магу нешта ня так рабіць, але мяркую, што шаблёны {{Навігацыйная табліца}} і {{Навігацыйная падтабліца}} не працуюць адпаведным чынам. Удзельнік:Mr. Spock/Накід, прынамсі не магу адрэгуляваць шырыню групаў (прапісваю ў стылі: стыль_групаў= width:10px; background:#E8CB85; text-align:center; — не рэагуе, таксама не атрымліваецца зьмяніць колер фону пры дапамозе парамэтру кляса_ніз. Выбачаюся, калі азначаныя недарэчнасьці ўсяго толькі вынік майго нейкага нядогляду. --Mr. Sрock (гутаркі) 17:18, 2 верасьня 2013 (FET)

Тут шмат акалічнасьцяў:
  1. Не дачыталі дакумэнтацыю. У дакумэнтацыі {{Навігацыйная падтабліца}} прапісана, як у некалькіх падтабліцах наладзіць аднолькавую шырыную групаў.
  2. Недарэчная шырыня групы — 10px. Ніводны браўзэр ня зробіць вам такую шырыню.
Глядзі маю праўку, як трэба рабіць. — Wizardist г 18:18, 2 верасьня 2013 (FET)
Угу, дзякую!--Mr. Sрock (гутаркі) 21:40, 2 верасьня 2013 (FET)

Запыты на перайменаваньне рахунку (да бюракратаў)

[рэдагаваць крыніцу]
Пакіньце тут свой запыт, калі жадаеце, каб Ваш рахунак быў перайменаваны.

Microcell → Thestraycat57

[рэдагаваць крыніцу]

Вітання! Прошу змінити ім'я мого облікового запису на Thestraycat57 (вже зроблено в українській та кількох інших). Дякую! --Microcell (размовы) 18:35, 15 ліпеня 2013 (UTC)

Пры спробе перайменаваць атрымліваю: Рахунак «Thestraycat57» ужо існуе. Паводле журналу рахунак ужо быў вамі створаны тут, так што перайменаваньне немагчымае. --Red_Winged_Duck 22:42, 15 ліпеня 2013 (FET)
Так, це мій акаунт (sulutil:Thestraycat57) і він був автоматично створений тут, коли я зайшов у цей розділ. Оскільки внеску там немає (на відміну від цього), його можна перейменувати у щось на зразок Thestraycat57-old, а цей - відповідно до запиту. Вибачаюсь за зайві турботи :) --Microcell (гутаркі) 13:53, 16 ліпеня 2013 (FET)
Зроблена. --Red_Winged_Duck 15:08, 16 ліпеня 2013 (FET)

Zlobny → hondurazian

[рэдагаваць крыніцу]

Пераймянуйце, калі ласка, мой рахунак са Zlobny на hondurazian.--Jan Marozaŭ (гутаркі)

Калі ласка, пачакайце з запытам, пакуль ня будзе канчаткова ўведзены Single User Login. Тады можна будзе перайменаваць ваш рахунак без гемарою для вас і бюракратаў. — Wizardist г 15:23, 10 ліпеня 2013 (FET)
А хіба яго ўжо няма? Адзін раз залягініўшыся, аўтаматам аўтэнтыфікуюся на ўсіх праэктах Вікіпэдыі. Ці гэта нешта іншае? Ну, добра, яно не гарыць — буду чакаць. --Jan Marozaŭ (гутаркі) 17:55, 10 ліпеня 2013 (FET)
Пытаньне ў тым, што каб перайменаваць рахунак ва ўсіх Вікіпэдыях, трэба ў кожнай зь іх падаць запыт. У жніўні ж плянуецца пераход на сыстэму, калі кожны лагін будзе ўнікальным ва ўсіх Вікіпэдях і тады яго можна будзе перайменаваць адразу паўсюль і ня будзе патрэбы зьвяртацца да бюракратаў кожнай асобнай Вікіпэдыі. --Red_Winged_Duck 11:53, 11 ліпеня 2013 (FET)
Так, дадатковая інфармацыя тут. — Wizardist г 16:10, 11 ліпеня 2013 (FET)
Пакіньце тут свой запыт, калі Вы хаціце працаваць над артыкулам, але ён абаронены па нейкай прычыне ад рэдагаваньня.

Запыты на абарону старонак

[рэдагаваць крыніцу]

Прашу абараніць старонку Вільня. Пастаянны вандалізм, бан удзельніка не дае вынікаў. Liashko (гутаркі) 00:23, 22 верасьня 2013 (FET)

Пасьля блякаваньня ўдзельніка быў толькі адзін ананімны вандалізм, калі паўторыцца — можна будзе абараніць, а пакуль пачакаем, мо і так супакоіўся ўжо. --Red_Winged_Duck 13:06, 23 верасьня 2013 (FET)

Запыты на рэдагаваньне абароненых старонак

[рэдагаваць крыніцу]
Запыты зьмешчаныя ў катэгорыі Вікіпэдыя:Запыты на рэдагаваньне абароненых старонак.

Запыты на накладаньне спагнаньня на ўдзельніка

[рэдагаваць крыніцу]

Прыміце, калі ласка, меры да удзельніка Levart-Ezerski, які ў дачыненьні да старонкі Ігар Случак ажыцяўляе вандальныя дзеяньні. Вяртаючы ў артыкул інфу якая была вычышчана падчас абмеркаваньня ў раздзеле "кандыдатуры на выдаленьне". На папярэджаньні не реагуе. Напрыклад звернуты сьпіс публікацый Случака. Зноў дададзены не падцверджаныя, Аўтарытэтнымі крыніцамі, зьвесткі, у тым ліку спасылы на старонкі у сацыяльных сетках (што з'яўляецца відавочнай РЭКЛЯМАЙ). Улічваючы сумарны унёсак удзельніка ды тэматыку, не выключана што гэта робіць сам І.Случак. - Ales-ne muxin 19 студзеня 2013 2:16

Папрасіў удзельніка ўстрымацца ад вайны рэдагаваньняў.
У мяне толькі пытаньне наконт крыніцы. У прыведзенай крыніцы пазначана, што "добился, чтобы в новый закон об обращениях граждан была внесена норма о том, что чиновники обязаны отвечать заявителю на языке обращения, пишет БелаПАН." Я падрабязна ў тэме не разьбіраўся, але здаецца, што менавіта гэта сьцьвярджаецца ў артыкуле. Калі такое меркаваньне выглядае аднабаковым, то можна дадаваць ў такія сьцьверджаньні выразы кшталту "па зьвестках БелаПАН" і падобныя. Ці праблема з гэтай спасылкай у нечым іншым? —zedlik 03:01, 19 студзеня 2013 (FET)
Гледзячы па дыскусіях і дзеяньнях, абодва ўдзельнікі заангажаваныя, але адзін пазытыўна, другі — адмоўна. — Wizardist г 03:28, 19 студзеня 2013 (FET)
Было б добра яшчэ пабачыць тыя зьвесткі БелаПАН, а ня тое, што піша naviny.by з спасылкай на іх, пакуль жа выглядае як перадрук якога рэлізу той прэміі «Люблю Беларусь», а ня як аналіз уплыву ініцыятывы. Ды і наўрад ці можна нешта казаць пра лабіяваньне, хутчэй трэба канстатаваць факты, што 1) патрабавалі зьмены, 2) зьмены адбыліся, а быў уплыў аднаго на другое — невядома, бо сур’ёзных крыніц няма. Што да сьпісу публікацыяў і спасылак на сацыяльныя сеткі, пагаджуся, што гэта відавочная самарэкляма. --Red_Winged_Duck 04:00, 19 студзеня 2013 (FET)
Згодны з Red_Winged_Duck. Тым больш фізычная асоба не мае ў РБ права заканадаўчай ініцыятывы. Сьцявярджэньні афіліяванай крыніцы ў аўтарытэтных крыніцах, кшталту прэс-рэліза разглядаць ў сур'ёз не варта. -Ales-ne muxin 19 студзеня 2013 4:30
Дзякуй за тлумачэньне, я згодны. Пошукам па сайце БелаПАН у мяне гэтых зьвестак сапраўды знайсьці не атрымалася. —zedlik 04:14, 19 студзеня 2013 (FET)
На старонку пакуль павешаная поўная абарона, стан адкочаны да першай праўкі ўдзельніка. — Wizardist г 03:28, 19 студзеня 2013 (FET)

Проста пазьбіраю тут чарговыя абразы і прыклады няветлівых паводзінаў.

На ўдзельніка накладзенае блакаваньне на 3 дні за сыстэматычнае ігнараваньне Вікіпэдыя:Ветлівасьць. --Red_Winged_Duck 13:00, 19 ліпеня 2013 (FET)
Удзельнік на гэтым не спыніўся. «такі вычварны пераклад прыдумаў менавіта Renessaince», «варта задумацца, наколькі чалавека можа "занесці"», «Дзякуй нашым актывістам за наш уласны маргінез».
Мне гэта ўжо пачынае надакучваць. Гэты «надзвычай дасьведчаны ўдзельнік», як ён любіць сябе выстаўляць, мае які-небудзь карысны ўнёсак у апошні, напрыклад, рок? --Renessaince 12:30, 13 сьнежня 2013 (FET)

Заблякаваць IP за вандальныя дзеяньні. --Зьміцер Юрцэвіч (гутаркі) 16:52, 24 верасьня 2013 (FET)