Перайсьці да зьместу

Вэнэрычныя хваробы

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
(Перанакіравана з «Вэнэрычнае захворваньне»)

Вэнэрычныя хваробы (па-ангельску: sexually transmitted diseases (STDs/STD)) — пад гэтым тэрмінам разумеюць інфэкцыйныя захворваньні, найбольш частым шляхам заражэньня якімі зьяўляецца плоцевы.

Інфэкцыі, за рэдкім выключэньнем, якія перадаюцца толькі плоцевым шляхам, у айчыннай мэдыцыне адасабляюць у групу вэнэрычных захворваньняў (сыфіліс, вурзпель, данаваноз, мяккі шанкер). Іншыя захворваньні, якія перадаюцца плоцевым шляхам, могуць перадавацца й іншым шляхам: парэнтэральным (ВІЧ, гепатыт В), прамым кантактным (скурапея), вэртыкальным (ВІЧ).

Для дыягностыкі выкарыстоўваецца агляд пацыента, выяўленьне клінічных сымптомаў, як то боль пры мачавыпусканьні, вылучэньні з плоцевых органаў, і аналіз змазкаў і ўзораў крыві. Фізычныя сымптомы (боль, вылучэньні) для некаторых захворваньняў, як то востраканцовыя кандыломы, могуць адсутнічаць зусім. Усе інструмэнтальныя мэтады дасьледаваньня валодаюць хібнасьцю, таму дыягназ ставіцца звычайна на падставе некалькіх відаў дасьледаваньняў.

Для вывучэньня лябараторных аналізаў узораў выкарыстоўваюцца наступныя мэтады:

  • мікраскапія змазка, якая маецца двух відаў прамой і люмінэсцэнтнай;
  • культуральны мэтад, які разумеецца як нанясеньне ўзору на пажыўную паверхню, затым аналіз лекавай устойлівасьці;
  • выяўленьне антыгенаў да ўзбуджальніка, то бок мэтадамі ІФА — імуннай-фэрмэнтнага аналізу й ПІФ — прамой іммунафлюарэсцэнцыяй;
  • выяўленьне ДНК узбуджальніка, як то мэтадам ПЛР — палімеразнай ланцуговай рэакцыі;
  • выяўленьне антыцелаў у крыві, то бок імуннага адказу арганізма на ўзбуджальніка.

Заражэньню спрыяе пашкоджаньне сьлізьніцы. Вірус актывуецца праз пераахаладжэньне і запаленьне лёгкіх. Патагенныя(en) мікробы[прыбраць шаблён] да росту падштурховае грып, цукровы дыябэт, хвароба шчытападобнай залозы, ужыцьцё антыбіётыкаў, малочніца(en), стрэс, іянізавальнае(en) абпраменьваньне і хіміятэрапія.

Плоцевыя заражэньні падзяляюць на 5 відаў: 1) вэнэрычныя (вурзпель(be), данаваноз(en), пахвінная лімфагранулёма(en), сыфіліс і мяккі шанкер(en)), 2) мачаплоцевых органаў (мікаплязмоз, трыхаманоз(en), урэаплязмоз і хлямідыёз(be)), 3) вірус імунадэфіцыту чалавека, 4) скуры (лабковая вашывасьць, кароста і папілёмавірус), 5) розных шляхоў перадачы (амэбіяз(en) мачаплоцевых органаў і парэнтэральны гепатыт). Таксама існуе падзел паводле крыніцы захворваньня: 1) бактэрыяльныя, 2) вірусныя, 3) грыбы, 4) паразытарныя, 5) прасьцейшыя. Носьбітамі вірусных плоцевых заражэньняў (герпэс, папілёмавірус і цытамэгалявірус(en)) ёсьць 90% насельніцтва[1].

На 4 студзеня 2007 году ў Беларусі чвэрць шлюбных параў былі бясплоднымі[прыбраць шаблён] празь перанесеныя раней плоцевыя інфэкцыі[2]. Штогод улічваецца звыш 100 тыс. плоцевых заражэньняў (звыш 1% насельніцтва)[3].

  1. ^ Сьвятлана Барысенка. Прэзэрватыў — не штаны (частка 1) // Зьвязда : Газэта. — 18 лістапада 2009. — № 218 (26576). — С. 5. — ISSN 1990-763x.
  2. ^ Алеся Шабан, «Менск-Навіны». Памылкі маладосьці // Зьвязда : Газэта. — 4 студзеня 2007. — № 1 (25866). — ISSN 1990-763x.
  3. ^ Сьвятлана Барысенка. Прэзэрватыў — не штаны (частка 2) // Краіна здароўя. — 19 лістапада 2009. — № 47 (161). — С. 5.

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Вэнэрычныя хваробысховішча мультымэдыйных матэрыялаў