Перайсьці да зьместу

Вуша (прыток Вяльлі)

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Рака
Вуша
лац. Vuša
Рака Вуша
Рака Вуша
Агульныя зьвесткі
Выток каля в. Будраўшчына
Вусьце Вяльля
Краіны басэйну Беларусь
Вобласьці Менская вобласьць
Даўжыня 75 км
Сярэднегадавы сьцёк 6,01 м³/с
Плошча басэйну 780 км²
Нахіл воднай паверхні 2,2 ‰

Вуша, Уша́ — рака ў Беларусі, левы прыток ракі Вяльлі. Цячэ ў Валожынскім і Маладэчанскім раёнах. Даўжыня 75 км. Плошча вадазбору 780 км². Выдатак вады ў вусьці 6,01 м³/с. Сярэдні нахіл воднай паверхні 2,2 .

На рацэ стаяць места Маладэчна і гістарычнае мястэчка Краснае.

Агульныя зьвесткі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
Рака Вуша

Пачынаецца на паўночным захадзе ад вёскі Будраўшчыны Валожынскага раёну, цячэ ў межах Менскага ўзвышша, упадае ў Вяльлю за 1,8 км на паўночны захад ад вёскі Шыкава.

Даліна ў вярхоўі трапэцападобная, яе шырыня 0,6—1 км, у сярэдняй плыні невыразная, у ніжняй — скрынкападобная. Абалона шырынёй 0,4—0,7 км, ніжэй за места Маладэчна 4—5 км, перасечаная мэліярацыйнымі каналамі. Рэчышча на працягу 35 км каналізаванае[1].

  1. ^ Блакітная кніга Беларусі. Энцыкл. — Мн.: 1994. С. 379—380.
  • Блакітная кніга Беларусі: энцыкл / Рэдкал.: Н. А. Дзісько, М. М. Курловіч, Я. В. Малашэвіч і інш.; Маст. В. Г. Загародні. — Мн.: БелЭн, 1994. — 415 с. — ISBN 5-85700-133-1 С. 379—380.
  • Энцыклапедыя прыроды Беларусі: у 5 т. Т. 5: Стаўраструм ― Яшчур / Рэдкал.: І. П. Шамякін (галоўны рэдактар) і інш. — Мн.: БелСЭ, 1986. — 581 с.
  • Природа Белоруссии: Попул. энцикл./ БелСЭ; Редкол.: И. П. Шамякин (гл.ред.) и др. — Мн.: БелСЭ, 1986. — 599 с, 40 л. ил.
  • Ресурсы поверхностных вод СССР. Описание рек и озёр и расчёты основных характеристик их режима. Т. 5. Белоруссия и Верхнее Поднепровье. Ч. 1—2. — Л., 1971