Вярэдаўка
Выгляд
| Вярэдаўка | |
| Агульныя зьвесткі | |
|---|---|
| Выток | каля в. Асавец |
| Вусьце | Вуша |
| Краіны басэйну | Беларусь |
| Вобласьці | Менская вобласьць |
| Даўжыня | 14 км |
| Плошча басэйну | 108 км² |
| Нахіл воднай паверхні | 0,6 ‰ |
Вярэ́даўка, Або́лька, Ло́ша-Або́лька — рака ў Маладэчанскім раёне Менскай вобласьці, правы прыток ракі Вушы (прыток Вяльлі, басэйн Нёмана). Даўжыня 14 км. Плошча вадазбору 108 км². Сярэдні нахіл воднай паверхні 0,6‰.
Асноўныя прытокі — Баравічанка (левы) і Альхімаўка (правы).
Пачынаецца каля вёскі Асавец, упадае ў Вушу на паўднёвым захадзе ад вёскі Верадова. На ўсім працягу мае каналізаванае рэчышча, прымае сьцёк зь сеткі мэліярацыйных каналаў[1].
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- ↑ Блакітная кніга Беларусі. Энцыкл. — Мн.: 1994. С. 117
Літаратура
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- Блакітная кніга Беларусі: энцыкл / Рэдкал.: Н. А. Дзісько, М. М. Курловіч, Я. В. Малашэвіч і інш.; Маст. В. Г. Загародні. — Мн.: БелЭн, 1994. — 415 с. — ISBN 5-85700-133-1 С. 117