Альфа Ўмар Канарэ
Перайсьці да навігацыі
Перайсьці да пошуку
Альфа Ўмар Канарэ (па-француску: Alpha Oumar Konaré; нарадзіўся 2 лютага 1946, Каес, Малі) — прэзыдэнт Малі з 8 чэрвеня 1992 да 8 чэрвеня 2002. У 1978—1980 — міністар па справах моладзі, спорту, мастацтве і культуры. У 1981—1992 — кансультант ЮНЭСКО і Праграмы разьвіцьця ААН. Абраны пасьля правядзеньня свабодных выбараў ваенным урадам Амаду Тумані Турэ. Знаходзіўся на пасадзе два тэрміны, пасьля гэтага новым прэзыдэнтам быў абраны Амаду Тумані Турэ. У 1999—2001 — старшыня эканамічнай супольнасьці заходнеафрыканскіх дзяржаваў. У 2003—2008 Канарэ займаў пасаду старшыні камісіі Афрыканскага зьвязу.
Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
Альфа Ўмар Канарэ — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў