Асташына
| Асташына | |
| Населены пункт | |
| Краіна | Беларусь |
|---|---|
| Вобласьць | Гарадзенская |
| Раён | Наваградзкі |
| Сельсавет | Вераб’евіцкі |
| Часавы пас | |
| Каардынаты | 53°41′30″ пн. ш. 26°01′25″ у. д.HGЯO |
| Насельніцтва | |
| Колькасьць | 120 чал. (2010) |
| Лічбавыя ідэнтыфікатары | |
| Тэлефонны код | +375 1597 |
| Паштовы індэкс | 231422 |
| СААТА | 4243840041 |
| Нумарны знак | 4 |
| Асташына на мапе Беларусі ± Асташына | |
Аста́шына[1] — вёска ў Наваградзкім раёне Гарадзенскай вобласьці, у Вераб’евіцкім сельсавеце. Празь вёску цячэ рака Валоўка.
Гісторыя
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Вёска Асташына зьяўляецца найстарэйшай вёскай Наваградзкага раёну. Упершыню яна згадваецца ў дакумэнтах пад 1401 годам, як двор Наваградзкай зямлі, які належаў вялікаму князю літоўскаму Вітаўту і быў падараваны ім свайму брату Жыгімонту.
У сакавіку 1932 году ў вёсцы адбылося паўстаньне сялян супраць памешчыкаў і асаднікаў. Было спалена некалькі маёнткаў і фальваркаў, вызвалены арыштаваныя сяляне. Пасьля прыбыцьця паліцыі ў вёсцы адбылася перастрэлка. Пасьля прадаўленьня выступу 4 селяніны былі павешаныя, 5 атрымалі пажыцьцёвае зьняволеньне і 44 розныя тэрміны вязьніцы.
Насельніцтва
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- 2010 год — 120 чалавек
- 2001 год — 250 чалавек
- 1999 год — 243 чалавекі
Інфармацыя для турыстаў
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- Млын (XIX ст.)
- Сядзібна-паркавы комплекс (XIX ст.)
Інфраструктура
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Уваходзіць у склад аграпрадпрыемства імя Адама Міцкевіча. Працуе клюб, бібліятэка, крама.
Асобы
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Стэфан Грабоўскі (1767 — 1847) — вайсковы і дзяржаўны дзяяч, генэрал. Адзін з кіраўнікоў паўстаньня Т. Касьцюшкі.
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- ↑ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Гродзенская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2004. — 469 с. ISBN 985-458-098-9. (pdf) С. 291