Амсьціслаўская бітва (1501)
Амсьціслаўская бітва | |||||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
| |||||||||
Супернікі | |||||||||
Вялікае Княства Літоўскае | Вялікае Княства Маскоўскае | ||||||||
Камандуючыя | |||||||||
Аляксандар Растоўскі Сямён Варанцоў | Міхал Заслаўскі Астафей Дашкевіч | ||||||||
Амсьцісла́ўская бі́тва адбылася 4 лістапада 1501 году падчас вайны Маскоўскай дзяржавы зь Вялікім Княствам Літоўскім 1500—1503 гадоў.
Перадумовы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]У другой палове 1501 году вялікі князь маскоўскі Іван III прадпрыняў наступ на ўсходзе Беларусі, карыстаючыся адсутнасьцю ў ВКЛ вялікага князя Аляксандра, які быў абраны каралём польскім і выехаў у Польшчу.
Бітва
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Групоўка маскоўскіх войскаў была сканцэнтравана ў Старадубе, дзе акрамя войскаў мясцовых князёў Сямёна Старадубскага й Васіля Шамячыча, былі сабраныя войскі на чале зь вялікакняскімі ваяводамі князямі Аляксандрам Растоўскім, Сямёнам Варанцовым і інш. Яны былі накіраваныя на Амсьціслаў, куды падышлі 4 лістапада 1501 году. Насустрач ім з гораду выйшлі войскі ВКЛ на чале з князём Міхалам Заслаўскім і ваяводам Астафеям Дашкевічам.
Вынікі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]У бітве перамаглі маскоўскія войскі. Паводле маскоўскіх крыніцаў, было забіта 7 тысячаў чалавек зь літоўскага войска, што зьяўляецца відавочным перабольшваньнем. Аднак, з-за ўпартага супраціўленьня абаронцаў, узяць Амсьціслаў маскоўскія войскі ня здолелі й пасьля спаленьня пасадаў і спусташэньня ваколіцаў гораду адышлі назад.
Літаратура
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Зимин А. А. Россия на рубеже XV—XVI столетий:(очерки социально-политической истории). М. 1982. С.190
- Кром М. М. Меж Русью и Литвой: западнорусские земли в системе русско-литовских отнощений конца XV — первой трети XVI в. М., 1995. С.181-182
- Т. Бялова (гал. рэд.) і інш. Вялікае княства Літоўскае: Энцыклапедыя. Т. 3. Дадатак. А — Я. — Менск: Беларуская Энцыкляпэдыя імя Пятруся Броўкі, 2010. — Т. 3. — 696 с. — 3000 ас. — ISBN 978-985-11-0487-7