Бранцава

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да навігацыі Перайсьці да пошуку
Бранцава
трансьліт. Brancava
Краіна: Беларусь
Вобласьць: Віцебская
Раён: Аршанскі
Сельсавет: Вусьценскі
Насельніцтва: 4 чал. (2010)
Часавы пас: UTC+3
Тэлефонны код: +375 216
Паштовы індэкс: 211008[1]
Нумарны знак: 2
Геаграфічныя каардынаты: 54°28′0″ пн. ш. 30°13′58″ у. д. / 54.46667° пн. ш. 30.23278° у. д. / 54.46667; 30.23278Каардынаты: 54°28′0″ пн. ш. 30°13′58″ у. д. / 54.46667° пн. ш. 30.23278° у. д. / 54.46667; 30.23278
Бранцава на мапе Беларусі ±
Бранцава
Бранцава
Бранцава
Бранцава
Бранцава
Бранцава

Бра́нцава[2]вёска ў Аршанскім раёне Віцебскай вобласьці. Бранцава ўваходзіць у склад Вусьценскага сельсавету.

Гісторыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Стаіць у дзьве вуліцы па абодвух берагах ручая Халастоўка, дзе некалі вадзіліся ракі і налімы. Да 1772 году уласнасьць Чартарыскіх. У 1782—1783 гадах уваходзіла ў склад маёнтку Александрыя Копыскага павету. Належала Зорычу Сямёну Гаўрылавічу. 19 двароў, 76 мужчынаў і 72 жанчын[3] сялян. У 1799—1800 гадах належала разам Зорычу С. Г. і Герасімаву Сямёну Фёдаравічу. 20 двароў, 64 мужчын і 63 жанчын сялян[4]. Пасьля 1865 году на правах спадчыны валодалі М. А. Сіпайла, М. А. і Е. А. Сіпайла-Рудніцкія. У 1908—1912 гадах уваходзіла ў склад Зубрэвіцкага прыходу Баранскай воласьці. Уладальнік — М. А. Гецэвіч. 42 двары, 162 мужчын і 161 жанчын сялян, якія разам валодалі 282 дзесяцінамі зямлі. Працавалі млын і кузьня[5]. У пасьляваенныя часы ў вёсцы існавала васьмігадовая школа, куды прыходзілі дзеці з суседніх вёсак Белева і Хімінічы. Школа мела 4 пакоі (клясы), канцылярыю і бібліятэку. На двары стаяў склеп з дровамі, якімі палілі 2 печкі з комінамі. Настаўнікі звычайна трымалі ўласную гаспадарку і жылі як усе жыхары. У часы росквіту ў вёсцы былі 2 стайні, кароўнік, сьвінарнік, аўчарня. Вёска лічылася брыгадай і часткай калгасу «1 мая», праўленьне якого знаходзілася праз 1 км у в. Белева. Згодна з пастановай Аршанскага райвыканкаму ад 29 красавіка 1969 году намячалася пад сьсяленьне на працягу 20—25 гадоў. З-за многалюдзтва вяскоўцаў называлі «кітайцамі». Сварыліся яны часьцей з-за межаў, разорын і курэй, якіх мецілі розным колерам. Насельніцтва вёскі скарацілася з-за выезду моладзі на асваеньне цаліны, БАМу, для вучобы ў розных гарадах СССР. Актыўная частка жыхароў езьдзіла на вэлясыпэдах на працу праз 3 км на інструментальны завод у пасёлку Барань (цяпер горад), дзе паступова пабудавала або атрымала жыльлё. Першы тэлевізар на вёсцы зьявіўся прыкладна ў 1962 годзе. Саламяныя стрэхі заменены клёпкай і шыфэрам у канцы 1960-х — пачатку 1970-х гадоў. Вяскоўцы маліліся па хатах. Абразы віселі ў кожнай хаце ў чырвоным куце за ручнікамі. Пасярод вёскі стаяў драўляны клюб зь дзьвюх палавін. У большым пакоі па суботах ладзілі танцы і паказвалі кінафільмы. Танцавалі пад гармонь. Кароў пасвілі па чарзе па берагах рэчкі Халастоўкі. Улетку дзетвара перагарожвала рэчку рытвінамі зь дзёрну, дзе купалася і рукамі зьбірала рыбу. Летам вёску на арбе наведваў габрэй, які зьбіраў рызьзе і адвозіў яго на Аршанскі льнокамбінат. Ад яго дзеці атрымлівалі сьвістулькі ў выглядзе ярка расфарбаваных гліняных пеўнікаў. Напачатку 1960-х гадоў прыяжджалі прафэсійныя фатографы, які са штатываў здымалі ўсіх жадаючых як асабіста, так і гуртом. Чыстую ваду чэрпалі вёдрамі з драўляных калодзежаў, якія чаплялі да ручнога калаўроту. Калодзежы стаялі па вуліцах на кожныя 7—10 двароў. Хлеб выпякалі ў рускіх печках з уласнага жыта. Муку малолі на электрычным млыне, які стаяў воддаль на поўначы вёскі побач з двума вялікімі гумнамі. У лазьнях гаспадары рэгулярна варылі («гналі» з жыта і бульбы) самагонку, якой расплачваліся за гаспадарчыя паслугі. На паўночным узгорку ад вёскі стаялі 2 вялікія калгасныя сады, якія вартавалі ружжом. Пасярод іх стаяў хутар на 7 хат, на месцы былога панскага маёнтку. Жыхары пахаваныя на вясковых могілках.

Насельніцтва[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • 2010 год — 4 чалавекі
  • 1999 год — 27 чалавек

Асобы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ Белпошта
  2. ^ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Віцебская вобласць: нарматыўны даведнік / У. М. Генкін, І. Л. Капылоў, В. П. Лемцюгова; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2009. — 668 с. ISBN 978-985-458-192-7. (pdf) С. 67
  3. ^ Расійскі дзяржаўны архіў старажытных актаў. Ф. 1355, воп. 1, спр. 716
  4. ^ Расійскі дзяржаўны архіў старажытных актаў. Ф. 1355, воп. 1, спр. 715
  5. ^ Памяць:Орша. Аршанскі раён. Кн. 2-я. Мн., Беларуская энцыклапедыя. 2000. С. 474

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Архіў гісторыка Анішчанка